белако́ры, ‑ая, ‑ае.
З белай карой. Над Абалянкаю сяло, дзе белакорая, адна, як ветразь ранніх зім і лет, стаіць бярозка ля акна, з якога мне адкрыўся свет. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кро́каць ’рэдкае, вязкае балота, якое зверху прыкрыта зыбкай карой’ (Яшк., Сцяшк. Сл.). Параўн. кракавінне ’дрыгва’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́чыкі ’трэскі, стружка з ляшчыны’ (зэльв., Сл. ПЗБ), лы́чына ’палоска лубу з карой’ (в.-дзв., там жа). Да лыка 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
граб, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Лісцевае дрэва або куст сямейства ляшчынавых з гладкай шэрай карой (расце ў Заходняй Еўропе і паўднёвазаходняй частцы СССР).
2. ‑у, толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Аглоблі з грабу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Берасце́нь ’гаршчок, абцягнуты бярозавай карой’ (Бяльк., Касп., Нас.), ’гліняны гаршчок, аплецены дротам’ (Сцяшк. МГ). Рус. бе́рестень. Вытворнае ад бе́раст (гл.), прасл. berstъ. Параўн. Трубачоў, Ремесл. терм., 234.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бук, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Вялікае лісцевае дрэва сямейства букавых з гладкай светла-шэрай карой, цвёрдай драўнінай і пахучым лісцем. / ‑у; у знач. зб. Нарэзаць буку.
2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Абцасы з буку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кара́ўка 1 ’старая каравая ануча’ (ТСБМ, Нас., Янк. III, Хрэст. дыял., Яўс.). Гл. каравы. Параўн. караўка ’неахайная жанчына’ (Жд. 2).
Кара́ўка 2 ’доўгае, тоўстае бервяно з карой’, да кара (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
драўні́на, ‑ы, ж.
1. Цвёрдае шчыльнае рэчыва пад карой дрэва або кустовай расліны. Сваёй вострай і моцнай, дзюбай чорны дзяцел прабівае кару, свідруе драўніну, растрыбушвае шышкі. В. Вольскі.
2. зб. Розныя лесаматэрыялы: бярвенне, дошкі і пад. Вываз драўніны. Нарыхтоўка драўніны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Мерзнуць, калець. — Ах, дзеткі мае, не людскае жыццё ў вас: і поначы трасіся, і на марозе дубей, і людзям назаляй. Лынькоў. // Цвярдзець, лубянець ад холаду. Паўкажушак дубее і стыне карой, вышчараецца люты мароз па-над ёй. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ясака́р, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Вялікае дрэва сямейства вярбовых з цёмна-шэрай карой, разнавіднасць таполі; чорная таполя. Ля вокан шумяць ясакары. Калачынскі. / ‑у, у знач. зб. Зараснікі ясакару. Лес з ясакару.
2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Мэбля з ясакару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)