апо́шні, -яя, -яе.

1. Канцавы ў шэрагу чаго-н.

А. дзень заняткаў.

А. ў чарзе.

У а. раз.

2. Адзіны, астатні.

Раздзяліць а. кавалак хлеба.

3. Які толькі што з’явіўся, самы новы.

А. нумар часопіса.

Апошнія паведамленні.

Апранацца па апошняй модзе.

4. Канчатковы, беспаваротны, рашаючы; вышэйшы, крайні.

Апошняе слова.

А. сродак.

5. Зусім дрэнны, самы горшы (разм.).

Лаяць апошнімі словамі.

6. Гэты, толькі што названы (кніжн.).

Зайшла адна жанчына, затым другая, апошняя — з дзіцём.

7. наз. апо́шняе, -яга, н. Тое адзінае, што засталося.

Гатовы з чалавекам апошнім падзяліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

соверше́нныйI

1. (обладающий совершенством) даскана́лы;

2. (полный, несомненный, окончательный) по́ўны, канчатко́вы; (абсолютный) абсалю́тны;

соверше́нная пра́вда абсалю́тная пра́ўда;

соверше́нное число́ мат. по́ўны лік;

соверше́нные лета́ ста́лыя гады́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мэта ’месца, прадмет, лінія ці іншы ўмоўны арыенцір, да якога трэба дабегчы, дакінуць (мяч) пры некаторых рухомых гульнях’, ’тое, да чаго імкнуцца’, ’пастаўленая задача’ (ТСБМ, Касп., Бес.; КЭС, лаг.; рэч., Д.-З. Пін.; гродз., Нар. словатв.; бялын., Янк. Мат.), ст.-бел. мета ’цэль’ (пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. metamet), якія з лац. mēta ’цэль, канчатковы пункт’ (Брукнер, 330 і 680; Булыка, Лекс. запазыч., 65). Яшчэ раз у літаратурную бел. мову гэта слова ўвёў У. Дубоўка (гл. Каўрус, ЛіМ, 11.3.1988, с. 6). Параўн. мета1 і мета3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абсалю́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Безумоўны, неабмежаваны, узяты па-за ўсякім параўнаннем, безадносна да чаго‑н., пераважна. Абсалютныя і адносныя паказчыкі. Абсалютная большасць.

2. Поўны, канчатковы. Абсалютная праўда. □ Гунава прыслаў запіску, што Сімон можа выехаць у Сагвасаліо.., гарантуючы абсалютную цэласць ягонай асобы. Самуйлёнак.

•••

Абсалютная велічыня гл. велічыня.

Абсалютная ісціна гл. ісціна.

Абсалютная манархія гл. манархія.

Абсалютная рэнта гл. рэнта.

Абсалютная тэмпература гл. тэмпература.

Абсалютны нуль гл. нуль.

Абсалютны слых гл. слых.

Абсалютны чэмпіён гл. чэмпіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коне́чный

1. кане́чны;

коне́чная величина́ мат. кане́чная велічыня́;

коне́чная дробь мат. кане́чны дроб;

2. (находящийся на конце) канцавы́;

коне́чная ста́нция желе́зной доро́ги канцава́я ста́нцыя чыгу́нкі;

3. (являющийся пределом) канчатко́вы;

коне́чная цель канчатко́вая мэ́та;

в коне́чном счёте у канчатко́вым вы́ніку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пэ́ўны ’дакладна вызначаны, акрэслены, канчатковы; некаторы; перакананы, надзейны, упэўнены, цвёрды’ (ТСБМ), ’праўдзівы, акуратны, адпаведны, сапраўдны’ (Цых.), ’дабраякасны (пра насенне)’ (Жд. 2), пэ́ўный ’надзейны, праўдзівы, дакладны’ (Бяльк.), ’праўдзівы, верагодны’ (Яруш.), пе́ўны ’пэўны, сапраўдны’ (ТС), пе́ўный (пе́вный) ’праўдзівы, бясспрэчны’ (Нас.), ’надзейны, праўдзівы, дакладны’ (Мядзв.), ’пэўны, сталы’ (Бяльк.), ст.-бел. певный ’вядомы, дакладны, пэўны’ (Ст.-бел. лексікон), ’упэўнены, перакананы; праўдзівы’ (Сл. Скарыны); сюды ж пэўна ’напэўна, несумненна’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), пэ́ўно ’тс’ (Цых., Сл. ПЗБ), пэ́ўне, пэ́ўня ’верагодна, напэўна, бясспрэчна’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Мал., Шат.; шчуч., З нар. сл.), пе́ўне, пе́ўня ’тс’ (Сержп., Бяльк., Шпіл.), ст.-бел. певне ’вядома, бясспрэчна’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычана з польск. pewny ’бясспрэчны, надзейны, верагодны, бяспечны’, pewno, pewnie ’бясспрэчна, надзейна, верагодна’, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 58 (рэфлекс э на месцы ъ; формы з е — вынік другаснай адаптацыі); прасл. *pъv‑ьnъ ад рэліктавага *pъva ’пэўнасць, давер’, параўн. санскр. pavate (корань pū‑) ’бачыць выразна’, гл. Махэк₂, 447 (пра чэш., славац. pevný ’моцны, цвёрды, устойлівы’); Банькоўскі, 2, 535, 968.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абсолю́тный абсалю́тны; (совершенный, полный) по́ўны; (окончательный) канчатко́вы;

абсолю́тная величина́ мат. абсалю́тная велічыня́;

абсолю́тная и́стина филос. абсалю́тная і́сціна;

абсолю́тная мона́рхия полит. абсалю́тная мана́рхія;

абсолю́тная приба́вочная сто́имость эк. абсалю́тная прыба́вачная ва́ртасць;

абсолю́тная тишина́ абсалю́тная (по́ўная) цішыня́;

абсолю́тное большинство́ абсалю́тная бо́льшасць;

абсолю́тный нуль физ. абсалю́тны нуль;

абсолю́тный слух муз. абсалю́тны слых;

абсолю́тный чемпио́н спорт. абсалю́тны чэмпіён.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рашу́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прымае рашэнні смела, без хістанняў і не спыняецца перад цяжкасцямі ў іх выкананні. Перад Юркам і зараз, як жывы, стаяў смелы, рашучы, вынаходлівы і справядлівы капітан Немо. Курто. Чалавек Мікалай, хоць і пісьменны, але не надта рашучы, таксама не надта бывалы на свеце, ды яшчэ натуру мае спакойную. Чорны. // Дзейсны, моцны або энергічны. Рашучыя меры.

2. Канчатковы, пэўны, які ўяўляе сабой рашэнне. Затрымцела Ганна, пачуўшы рашучую пастанову Петруся. Нікановіч. // Які не дапускае пярэчанняў, цвёрды, катэгарычны. Рашучая прапанова. Рашучае асуджэнне. □ Жэнька .. кінуў у цемру рашучы загад: — Серада, устань! Падыйдзі сюды. Брыль. // Які выяўляе непахіснасць у выкананні прынятых рашэнняў. Рашучы выгляд. Рашучы жэст. Рашучы твар.

3. Найбольш важны, які вызначае далейшы ход, развіццё чаго‑н.; рашаючы. Пеця быў упэўнены, што гэты бой будзе адным з самых рашучых і жорсткіх баёў, у якіх толькі [Бумажкова] спадзяваліся як на чалавека, які ў рашучы момант дасць верную параду. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закры́ць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

1. Накрыць, прыкрыць чым‑н. Закрыць твар рукамі. □ [Тварыцкі] зямлю зноў засыпаў, укапаў камень, усё, як і было. Закрыў зверху перацёртай саломай. Чорны.

2. Засланіць сабой, зрабіць нябачным. Хмары закрылі неба. Туман закрыў зямлю. □ Агеньчыка ззаду не было — патух ці закрыла мітуслівая заслона завірухі. Мележ.

3. Скласці што‑н. раскрытае, разгорнутае. Закрыць кнігу. // Самкнуць (пра вочы, рот). Закрыць вочы. Закрыць рот.

4. Загарадзіць, перагарадзіць (уваход, выхад і пад.). Закрыць сваім целам амбразуру дота. □ Мурашкі залазяць у схоў сутарэння І ходы ў мурашнік закрылі. Колас. // Спыніць доступ куды‑н. Закрыць дарогу ў горад. Закрыць граніцу.

5. Спыніць работу, дзейнасць, існаванне (установы, прадпрыемства і пад.). Закрыць школу. Закрыць выстаўку. Закрыць газету. Закрыць прадпрыемства. // Скончыць (сход, нараду і пад.). Закрыць сход. Закрыць нараду. Закрыць пасяджэнне.

•••

Закрыць ведамасць — тое, што і закрыць рахунак (у «в» знач.).

Закрыць рахунак — а) пра ўкладчыка: поўнасцю забраць свой уклад з банка; б) пра банк: спыніць выдачу грошай па рахунку; в) закончыць рахунак за які‑н. перыяд, падвесці канчатковы вынік.

Закрыць вочы на што — знарок не заўважыць, пакінуць без увагі.

Закрыць лавачку — спыніць якую‑н. справу, работу, не давёўшы да канца.

Закрыць рот каму — пазбавіць каго‑н. магчымасці выказаць сваю думку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́к1 ру͡ок, рык, рік ’год’ (Нас., Мал., Бес., Сцяшк., Сцяц., Нар. Гом., Байк. і Некр., Скарбы, Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.), ’тэрмін’ (Стан.) ’тэрмін пасяджэння земскага суда’ (Гарб.). Укр. рік, рус. дыял. рок ’тс’, рус. разан. ’непазбежнае няшчасце, лёс, доля’, стараж.-рус. рокъ ’тэрмін, год, узрост; правіла; лёс’; польск., н.-луж., чэш., славац. rok ’год’, славен. rȍk ’тэрмін’, ’прадвесце’, серб. ро̂к, харв. rȏk, rȍk, ст.-слав. рокъ ’устаноўлены, дамоўлены тэрмін’. Прасл. rokъ ’дамоўлены час, тэрмін’, утворанае ад *rekti ’сказаць’ (гл. рэкнуць), першапачаткова азначала ’нешта дамоўленае’, напрыклад, чэш. валаш. byl na istém roku ’быў, каб пачуць дакладны тэрмін вяселля’, альбо дамоўленасць у прававых адносінах, якая, як правіла, вызначалася тэрмінам на 12 месяцаў — такім парадкам слова *rokъ атрымала значэнне ’год’, параўн. ст.-бел. рокъ замероный ’вызначаны тэрмін для разгляду справы ў судзе’ (Статут 1529 г.), рокъ завитыйканчатковы тэрмін яўкі ў суд’ (Ст.-бел. лексікон), роки статутовые ’тэрмін грашовай выплаты ад выйгранага працэсу’, роки судовые ’тэрмін судаводства земскага суда’ (Гарб.), зложыць рокъ ’вызначыць тэрмін’ (Стан.). Таму неабавязкова выходзіць з меркавання аб запазычанні ст.-бел. рокъ з польск. rok (гл. Булыка, Лекс. запазыч., 186). Гл. таксама рочкі1. Прасл. *rokъ генетычна звязваецца з ст.-інд. racanam ’распарадак’, гоц. ragin ’думка’, ’розум’, rahnjan ’разлічваць’, тахар. A rake, тахар. B reki ’слова’, алб. rok ’тэрмін’, ’рашэнне’ (Міклашыч, 247; Фрэнкель, 693; Фасмер, 3, 497; Махэк₂, 515; Бязлай, 3, 193; Сной₂, 628; БЕР, 6, 312; ESJSt, 13, 761).

Рок2 ’поліўка з цёртага канаплянага семя’, ’расол’ (бярэз., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’лёк, селядзечы расол’ (гарад., ЛА, 4). Уграфінізм. Параўн. фін., карэльск. rokka ’гарохавы суп, поліўка’, эст. rokk ’зацірка’, комі rok ’каша’. Адсюль і рус. пячорск. рок ’поліўка з крупамі’, арханг. рокка ’поліўка з жытняй мукі з рыбай’ (Фасмер, 3, 497).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)