комI м. (комок) камя́к, -ка́ м.; (круглый — ещё) га́ла, -лы ж., га́лка, -кі ж.; (клубок) клубо́к, -бка́ м.;

ком сне́га камя́к сне́гу;

ком подкати́л к го́рлу клубо́к падкаці́ўся да го́рла;

пе́рвый блин комом погов. пе́ршы блін камяко́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Каме́чыць ’мяць, комкаць’ (Некр.), камя́чыць ’тс’ (ТСБМ, Бяльк.). Утворана ад камя́к, якое з ком (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каўця́хкамяк памёту’ (Шат.). Здаецца, фармальна тоеснае з укр. ковтях ’валасы, якія збіліся ў камякі’ (Грынч.). У аснове ляжыць слав.⇉’камяк’, якое можна вывесці з рэальна існуючых лексем, (параўн. каўтун, у якога ёсць значэнне ’збіты пук валасоў, поўсці’). Усх.-слав. *къ11‑ипъ (гл.), магчыма, звязана з прасл. дзеяслова* *kъltati ’калыхацца, гайдацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камягі́ ’кучавыя воблакі’ (віл., Сл. паўн.-зах.), да камяк, камякі (гл.). Магчыма, пераходу к > г спрыяла экспрэсіўнасць суфікса ‑яго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жмут1 ’скрутак, камяк’, жмук ’тс’ (Янк. III), жмак ’тс’ (Янк. III, Сл. паўн.-зах.), жмах ’тс’ (Абабурка). Рус. алан. жмут ’вяроўка з лыка’, жмаккамяк’ (Даль), укр. жмут ’скрутак’, жмак ’тс’, польск. дыял. żmut, żmot, żmyt ’тс’, в.-луж. žmołкамяк’, żmót ’маток’ (Пфуль), чэш. žmol/jekкамяк’, славен. žmukelj, žmik, žmókelj, žmitekкамяк, скрутак’, балг. жма́тина ’скрутак сена’, макед. жмучка ’груз’. Ад кораня *žьm‑ (гл. жаць2, жмаць) з рознымі суфіксамі пасля розных галосных (гл. пра суфіксы ‑к‑, ‑х‑, ‑t‑, ‑l‑ у Слаўскага, SP, 1, 89–114, 76–86; З, 38–60), што ўказвае на экспрэсіўны характар вытворных. Безлай (Linguistica, VIII/1, 71–72) сумняваецца ў сувязі з жаць і параўноўвае з літ. míegti, mýgti ’ціснуць’.

Жмут2 ’скнара’ (Бялын., Янк. Мат., 23; Яўс.; міёр., З нар. сл., 290), жмот ’тс’ (Яўс.), жмуціла (міёр., З нар. сл., 290). Рус. прастамоўн. жмот, дыял. жмут ’тс’. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 294), суфіксальнае вытворнае ад жмать (жмаць). Гл. жаць2. Не выключана, аднак, і ўзаемадзеянне альбо нават семантычнае ўтварэнне ад жмут1 ’скрутак’ (гл.), супраць чаго адсутнасць на рус. і бел. тэрыторыях фіксацыі форм з о (жмот) у знач. ’скрутак’. Гл. Пятлёва, Этимология, 1970, 208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Камок ’кавалак гразкай зямлі, цеста; скамечаны ў камяк воск’ (Бяльк., ТСБМ, Сержп. Прымхі, Інстр. I, Др.-Падб.; віл., З нар. сл.), да ком (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кумя́ш ’густы суп’ (Сцяшк. Сл.). Да *камяж ад камок. камяк. Нерэгулярнае ўтварэнне. Імёны на ‑яж адпрыметнікавага паходжання (параўн. густыгусцяж) (Сцяцко, Афікс. наз., 97).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кваснэ́ккамяк цеста, што пакідаюць у дзяжы для закваскі’, ’перапечка з хлебнага цеста, прызначаная для закваскі’ (Сл. паўн.-зах.). Да *квасняк. Гіперкарэктнае э пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыко́мкаць экспр. ’пазабіваць’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да ко́мкаць ’камячыць’, якое ад ко́м (гл.) з экспрэсіўным пераносам значэння ’збіць у камяк’. Параўн. рус. смал. прико́мкать ’завалодаць чужым, прысвоіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пракаўтну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Абл. Праглынуць. О, які смачны быў той крупнік! Сабастыян зараз успомніў і аж сліну пракаўтнуў. Сабаленка. Іван Сямёнавіч падышоў да магілы, намерыўся нешта сказаць, але не змог. Толькі пракаўтнуў даўкі камяк у горле і яшчэ ніжэй апусціў сівую галаву. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)