Ску́пелець ‘згарэць’ (ТС). Ад купіць, купець (гл.) з нарашчэннем ‑ел‑ або праз прамежкавы назоўнік *скупель ‘тое, што згарэла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падгарэ́ць, ‑рыць; зак.
1. Згарэць, падпячыся з бакоў, знізу або, прыгарэўшы, набыць пах гарэлага. Пірог падгарэў. Малако падгарэла. □ Ніхто лепш за.. [пастуха] не пакажа, як зрабіць галасістую дудачку з вярбы альбо спячы ў прыску бульбы, каб яна нідзе не падгарэла. Шыловіч.
2. Згарэць знізу, пры зямлі. Дрэва падгарэла. □ Расошкі падгарэлі, і іх прыйшлося замяніць новымі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да згарэць.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паддавацца хімічнаму распаду (пра арганічныя рэчывы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незгара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які не можа згарэць; зроблены з вогнетрывалага матэрыялу. Людміла Лаўраўна замкнула пустую незгаральную шафу і выйшла на вуліцу. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратле́ць, ‑ее; зак.
1. Паддацца тленню, прагнісці. Тканіна ад сырасці пратлела.
2. Тлеючы, зусім, да канца згарэць. Дровы ў печы пратлелі.
3. Прабыць які‑н. час у стане тлення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дагарэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ры́ць; зак.
1. Згарэць да канца або да якой-н. мяжы.
Дровы дагарэлі.
Свечка дагарэла.
2. перан. Перастаць свяціцца; патухнуць.
Зара дагарэла.
|| незак. дагара́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -а́е і дага́рваць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пагарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.
1. Страціць дом, маёмасць у выніку пажару, а таксама згарэць — пра ўсё, многае.
Адбудаваліся тыя, хто пагарэў.
Многія вёскі ў час вайны пагарэлі.
2. перан., без дап. і на чым. Пацярпець няўдачу (разм.).
П. на злоўжыванні службовым становішчам.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Гарэць некаторы час.
Свяча пагарэла і пагасла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скіпе́ць, ‑піць; зак.
1. Разм. Згарэць. Скіпела селішча ў агні — і дом, і сад датла. Непачаловіч. Не стала Рудні і Кандратавіч, Датла скіпела Гарадзішча — І плакаць некаму над стратамі, Над чорным сумам папялішчаў. Гілевіч.
2. перан. Разнервавацца; абурыцца. Раман скіпеў. «Давай яшчэ адну [партыю] згуляем!» — патрабуе. Што ж, выйграў у яго Ляксей і тую. «Вожык».
•••
Скіпець на нажы — загінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́рам, ‑у, м.
1. Пачуццё моцнай збянтэжанасці, хвалявання ад усведамлення непрыгожасці свайго ўчынку. Сеня пачырванеў ад няёмкасці і сораму і стаў у чаргу за старэнькай бабуляй. Пальчэўскі. Сумненні апошніх дзён нахлынулі на Максіма Сцяпанавіча, і да сораму прымяшалася крыўда на сябе. Карпаў. // Пачуццё збянтэжанасці, няёмкасці.
2. Разм. Ганьба. Як у бубен, пра сорам мой біла сяло. Куляшоў. — Ведаеце, — гаварыла Антаніна Мікалаеўна, — я не хацела рабіць сораму перад усімі. Скрыпка.
3. у знач. вык., часцей з інф. Сорамна. Сяк-так дзядзька плечы й грудзі Папалам памые з горам, Але далей кажа, — будзе, — Раздзявацца, бачыш, сорам. Крапіва. Сорам не ведаць сваёй мясцовасці. Якімовіч.
4. Сарамяжлівасць. Аленка зачырванелася ад сораму і вочы ўніз апусціла. Колас.
5. Разм. Знешнія палавыя органы. Сорам [Міхась] схаваў поламі перад чужым чалавекам. Баранавых.
•••
Згарэць ад сораму гл. згарэць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спапяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Ператварыць у попел; сатлець, згарэць. Здавалася, што ўсё спапялее, згарыць ад гэтакай гарачыні. Сабаленка. // перан. Набыць колер попелу. Твар .. [Кідалы], звычайна чырвоны, задаволены, спапялеў. Шамякін. Зоры на небе спапялелі, дзённае святло цадзілася зверху. Чорны.
2. Тлеючы, ператварыцца ў попел, парахню; згніць. Іржа згрызе жалеза, струхлеюць каменныя сцены, косці ворагаў яго спапялеюць у зямлі, а .. [Захар] будзе жыць. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)