скіпе́ць, ‑піць; зак.
1. Разм. Згарэць. Скіпела селішча ў агні — і дом, і сад датла. Непачаловіч. Не стала Рудні і Кандратавіч, Датла скіпела Гарадзішча — І плакаць некаму над стратамі, Над чорным сумам папялішчаў. Гілевіч.
2. перан. Разнервавацца; абурыцца. Раман скіпеў. «Давай яшчэ адну [партыю] згуляем!» — патрабуе. Што ж, выйграў у яго Ляксей і тую. «Вожык».
•••
Скіпець на нажы — загінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)