Вандзэ́лак1. Гл. ванзэлак.

Вандзэ́лак2званочак у каня на шыі’ (КЭС). Магчыма, да польск. wędzidło ’цуглі, мундштук’ са зменай значэння пры запазычанні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мя́тлік, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Тое, што і метлюжок. Раса была і на доўгім кавылі, на пушыстым мятліку, на пунсовых чашачках макаў. Даніленка.

2. ‑а. Абл. Матылёк. На сіні званочак за дарогай сеў мятлік — карычневы, з белымі кропкамі на крыльцах. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балабо́н1званочак’ (Касп., Юрч., Янк. Мат., Гарэц.). Укр. балабо́н ’званок, бразготка’, рус. балабо́н ’пустаслоў’. Гукапераймальнае; да балабо́ніць (гл.), балабо́ліць і г. д.; аснова бала(б)‑, якая, магчыма, выступае ў бала́каць (гл.). Параўн. і чэш. blaboniti.

Балабо́н2 ’балбатун, пустаслоў’ (Янк. Мат., Юрч.). Рус. балабо́н ’тс’, балабо́нить, укр. балабо́н ’званок’, балабо́нити ’званіць’, чэш. blaboniti. Гукапераймальнае; да вялікай групы слоў тыпу балабо́нзваночак’, балабо́ніць, бала́каць і г. д. Параўн. бало́бан ’балбатун’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балабойка ’бубенчык, які прывязваюць на шыю каню’ (Др.-Падб.). Параўн. укр. балабо́льказваночак’ (змена й ль?). Гукапераймальнае, да асновы бала‑, што, магчыма, у бала́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бубе́нчик м.

1. (бубенец) бразго́тка, -кі ж.; бо́мка, -кі ж., звано́чак, -чка м.;

2. бот., прост., обл., см. колоко́льчик.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бо́мкаць ’звінець, бразгаць’. Рус. бо́мкаць ’званіць’, укр. бо́мкати. Дзеяслоў, які ўтварыўся на базе выклічніка гукапераймальнага характару бом! (ад такіх выклічнікаў звычайна дзеясловы ўтвараюцца суфіксам ‑к‑). Адсюль вытворнае бо́мка і далей бо́мазваночак’ (гл.). Пераносна бо́мкаць ’мармытаць’ (Сцяц., Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віскуцень ’пранізлівы вецер’ (КТС, А. Кулакоўскі, М. Лобан), укр. вискотня́ ’пранізлівы крык, віск’, ви́скоцень ’лён, паспелыя галоўкі якога трэскаюцца, і насенне выпадае’; ’званочак’. Відавочна, паходзіць ад *віскот < прасл. viskotъ (параўн. чэш., славац. výskot) і суф. ‑enь. Да віск (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балабо́н, ‑а, м.

Разм.

1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка. Аднекуль здалёк прыляталі глухія гукі балабонаў — відаць, пасвіліся на балоце коні. Лынькоў. Адна, мусіць, самая збродлівая [карова], з балабонам: нагне галаву, каб да травіны дастаць, — балабон звініць. Сіпакоў.

2. перан. Балбатун, пустаслоў. Не, ён не з тых, хто менціць языком, у балабонаў рукі такімі мазолістымі не бываюць. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Куко́ль1 ’травяністая расліна сямейства гваздзіковых, Agrostemma L.’ (ТСБМ, Кіс., Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Мал., Яруш., Сцяшк.). Укр. кукіль, рус. куколь, балг. къкъл, серб.-харв. ку́кољ, славен. kókolj, польск. kąkol, чэш. konkol, славац. kúkoľ, в.-луж. kukel, н.-луж. kukel, палаб. kǫchüol. Прасл. kǫkolь адпавядае літ. kañkalasзваночак’ (літ. kañkalijos), ’званочак (кветка)’ (Бернекер, 539; Махэк, Recherches, 71). Расліна названа так па кветках, якія маюць форму званочкаў. Больш новая этымалогія Махэка (Jména rostl., 77) вельмі ненадзейная (kǫkol‑ < kolkol‑ < *lolkol‑: ням. Lolch ’кукаль’); ст.-в.-ням. lolli запазычана з лац. lolium, а канцавы зычны ўзнік з йота ў с.-в.-ням. lulche, таму сувязі з kǫkolъ няма (параўн. Клюге, 445).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звано́к, -нка́ м.

1. (прибор для звуковых сигналов) звоно́к, колоко́льчик;

2. (звуковой сигнал) звоно́к;

3. бот. см. звано́чак2;

ад ~нка́ да ~нка́ — от звонка́ до звонка́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)