звать несов.

1. (призывать) зваць, клі́каць, гука́ць; (приглашать) запраша́ць, прасі́ць;

2. (именовать) зваць;

помина́й как зва́ли то́лькі яго́ і ба́чылі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запрашэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запрашаць — запрасіць (у 1, 2 знач.).

2. Просьба, прапанова з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. За стол селі не ўсе: суседкі ад запрашэння ветліва адмовіліся і прымасціліся на лаве. Шамякін. // Пісьмо або запіска з просьбай з’явіцца куды‑н., зрабіць што‑н. Разаслаць запрашэнні. □ Лабановіч прызнаўся, што рэдактар прыслаў яму запрашэнне прыстаць на работу ў рэдакцыю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клі́каць, клічу, клічаш, кліча; кліч; незак.

1. каго (што). Голасна зваць, прасіць прыйсці, адгукнуцца.

К. на ратунак.

К. бабулю.

2. каго (што). Запрашаць з якой-н. мэтай.

К. на вяселле.

К. на ўрачысты вечар.

3. каго-што. Заклікаць да якіх-н. дзеянняў.

К. народ на барацьбу.

4. каго (што) кім або (пры пытанні) як. Называць якім-н. імем, мянушкай (разм.).

|| зак. паклі́каць, -лічу, -лічаш, -ліча; -ліч; -ліканы (да 1 і 2 знач.).

|| аднакр. клі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).

|| наз. клі́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасі́ць, прашу́, про́сіш, про́сіць; незак.

1. каго (што), чаго, аб кім-чым і з інф. Звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.

П. дапамогі. П. літасці.

2. каго (што), за каго (што), аб кім (чым). Клапаціцца аб кім-н., заступацца за каго-н.

П. за таварыша.

3. каго (што). Запрашаць, зваць.

П. гасцей за стол.

4. што. Назначаць цану (разм.).

Колькі просіш за хату? (якая цана?).

5. што і без дап. Жабраваць (уст.).

П. міласціну.

|| зак. папрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лабу́ніць ’набліжацца’, ’запрашаць’, ’угаворваць’ (ашм., КЭС), ’дагаджаць, ліслівіць’, ’прывабліваць, мілаваць’ (Сл. паўн.-зах.) і лабу́ніцца ’схіляцца лбом да чаго-небудзь, лезці куды-небудзь’ (Нас.), ’заляцацца, падмазвацца’ (Др.-Падб., Гарэц.), падлабуніцца ’падлашчыцца, падлізацца’ (Нар. сл.). Балтызм. Параўн. лат. labināt ’задобрываць, песціць’, літ. lãbinti ’вітаць, кланяцца’, ’дагаджаць’ (Вяржбоўскі, 463–465; Грынавецкене і інш., LKK, 1975, 16, 181; Лаўчутэ, Балтызмы, 55).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аканава́ць ’абяцаць, намеціць (= мець намер)’ (Касп.), магчыма, праславянскі архаізм. Тады да прасл. kaniti: серб.-харв. ка́нити ’мець намер’, балг. каня, макед. кани ’тс’. Параўн. яшчэ балг. канязапрашаць, прапанаваць’ макед. кани ’тс’ (Мартынаў, SlW, 62). Бернекер (1, 561) супастаўляе з лац. cōnor ’мець намер, намагацца’. Супраць Вальдэ-Гофман, 1, 262. Параўн. таксама Покарны, 564. Скок (2, 34) звязвае з прасл. konati, konъ (гл. канец). Неверагодна. Гл. канькаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обе́д абе́д, -ду м.;

зва́ный обе́д зва́ны абе́д;

звать кого́-л. к обе́ду запраша́ць каго́е́будзь на абе́д;

пе́ред обе́дом пе́рад абе́дам;

по́сле обе́да пасля́ абе́ду;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зваць, заву, завеш, заве; завём, завяце; незак., каго-што.

1. Голасам або кіўком запрашаць падысці ці абазвацца; клікаць. Зваць да сябе дзяцей. □ Дзед, здаецца, нічога не чуў і не цяміў. Ён толькі катурхаў сына, будзіў, зваў яго. Колас. // Запрашаць куды‑н. Рабочыя падкідвалі бацьку ўгору, качалі на руках, звалі да сябе ў госці. Лынькоў. На маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. // Заклікаць, агітаваць да выканання чаго‑н. Я адплаціў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла. Купала. [Адась:] Трэба зваць сялян на дэманстрацыю, а там і на барыкады. Козел. // перан. Прывабліваць, прыцягваць. Вызначаюцца трохі шырокія далі, завуць яны да сябе сваім размахам і воляй. Чорны. Сонца.. вабіла і звала да сябе малога Янку. Бядуля.

2. Называць. Івана Сцяпанавіча і Мар’ю Сцяпанаўну Юра зваў татам і мамай... Васілевіч. Салаўіны гай, а побач — вёска, І завуць Мядзведзічы яе. Бялевіч.

•••

Памінай як звалі гл. памінаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пярэ́звы ’ўзаемнае запрашэнне ў госці; запрашэнне ўсёй бяседнай кампаніі ў другі дом на пачастунак’ (ашм., Стан.; Хрэст. дыял.), ’заключны этап вяселля — прыезд бацькоў маладой у госці да яе мужа або наведванне нявесты з мужам яе бацькоў пасля вяселля’ (Шат., Ян., Жд., Сцяц., Янк. 2). Ад перазыва́ць, параўн. пярэ́звы ’перазыванне гасцей для пачастункаў’ (Некр.), што ад зваць ’клікаць, запрашаць’ (гл.). Множналікавая форма характэрна для называння абрадаў і іншых этапаў вяселля, гл. сваты́ ’сватанне’, агле́дзіны, зару́чыны і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапрасі́ць ’папрасіць прабачэння’ (ТСБМ; Гарэц.), пірапрасіць ’тс’ (Варл.), перэпросі́ць ’тс’ (ТС), пэрэпросі́ті ’тс’ (Бес.), перапрос ’просьба аб прабачэнні’ (Гарэц., Касп.), піряпросы, перапросіны ’тс’ (Юрч. СНЛ; Др.-Падб.). Укр. перепроси́ти, перепро́шувати, перепро́сити ’тс’; рус. смал. перепра́шивать, перепросить ’угаварыць’, польск. przeprosiny, przeprośba, ст.-польск. przepros, przeprosić ’перапрасіць’; н.-луж. pśepšosowaś, pśepšosyś, pśepšosbaзапрашаць, -сіць, запрашэнне’, в.-луж. přeprosyć, přeprošeć, přeprošenje ’тс’; славен. preprósiti, preprosíti ’ўпрасіць, пераканаць’, preprošénje ’ўгаворы праз просьбу’. Да прасл. *per‑prositi > пера- і прасі́ць (гл.). Польска-беларуска-ўкраінская семантычная інавацыя, першапачаткова — ’прасіць прабачэння, плацячы за шкоду ці зробленую крыўду, да прымянення санкцый’ (з XIV ст.), гл. Банькоўскі, 2, 892–893.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)