засвяці́ць 1, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак., што.

1. Запаліць што‑н. для асвятлення. Стэпа знайшла запалкі, засвяціла агонь. Гартны.

2. Сапсаваць прамянямі святла (пра святлоадчувальную плёнку, паперу і пад.).

засвяці́ць 2, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.

Пачаць свяціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жыра́нка ’запалка’ (Касп.). Відаць, кантамінацыя кораня жар (гл.) са старой назвай запалкісеря́нка, зафіксаванай як наўг. у Даля на базе мадэлі назваў прадметаў на ‑анка тыпу біянка ’маслабойка’, раскладанка і г. д., аб якіх Сцяцко, Афікс. наз., 28–29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́рка ‘сера, sulfur’ (Шат., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Янк. 1, Бес., Мат. Маг.), ‘малодзіва’ (Вешт.), ‘частка запалкі з серай’ (Шат., Мат. Маг.). Гл. сера. У гэтай форме, напэўна, таксама як і ўкр. сі́рка, акамадацыя польск. siarka; аб украінскім слове гл. Трубачоў, Этимология–1968, 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што і без дап.

Запаліць папяросу ад чаго‑н. (запалкі, іншай папяросы і пад.). Дрыжачымі ад хвалявання рукамі.. [паручнік] запаліў запалку і прыкурыў даўно патухлую цыгару. Якімовіч. Усклаўшы карчы на агонь, Высейка прыкурыў ад галавешкі і доўга маўчаў. Бялевіч. — Прабачце, пане, дазвольце прыкурыць. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пале́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; пр. палез, ‑лезла; заг. палезь; зак.

Пачаць лезці. Адзін за адным палезлі.. [людзі] на шырокі дуб. Маўр. Юзік палез за пазуху і выняў запалкі. Колас. Толькі ў верасні, калі прайшлі спорныя дажджы, так і палезлі з зямлі і рыжыкі, і казлякі. Шахавец.

•••

Вочы на лоб палезлі гл. вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухе́нькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Памянш.-ласк. да сухі. Сухенькія дровы. Сухенькія грыбы. Сухенькая скарынка. Сухенькі ручнік. □ Будынкі пана Чарнецкага вельмі сухенькія. Гараць, як запалкі. Бядуля. Сухенькая, тоненькая, як былінка,.. была гэтая бабулька! Чарнышэвіч. Цётка падсоўвае мне масла, тварог, а сама ўважліва разглядае мяне, і яе сухенькі, зморшчаны твар поўны добразычлівасці. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́чак ’невялікі пакет чаго-н., складзенага разам’, ’карабок запалак’ (ТСБМ), пін. па́чок ’скрынка’ (Сл. Брэс.), ветк. па́чказапалкі’ (Мат. Гом.), пачо́к ’пачак’ (Ян.), ст.-бел. пачка ’пакет’ (XVII ст.), якое запазычана са ст.-польск. paczek, pak ’тс’, ’скрыня’ < ням. Pack, Packen ’пакет, звязка’ (Булыка, Лекс. запазыч., 193) < флам. pak, якія Васэрцыер (166) адсылае да лац. bāiulus ’грузчык’ < *bagi̯olos (Сольмсэн, KZ, 37, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Тое, што і чыркануць. Гаспадар прайшоў да стала, зняў з лямпы шкло, падкруціў кнот. Дастаў з кішэні запалкі, чыркнуў. Лупсякоў. Жанчына ўздыхнула, чыркнула нешта сабе ў блакнот і зноў схілілася над папкай. Палтаран. Вось толькі тут былі [чыжы], чыркнулі крыламі па вадзе і ўжо далёка-далёка. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабо́к, ‑бка, м.

1. Невялікі кораб (у 1 знач.). Ссыпаць зерне ў карабок.

2. Невялікая стандартная каробка для запалак, алоўкаў і пад. Пачулася шорганне запалкі аб карабок. Пальчэўскі. На стале ляжала ў кардонным карабку даміно. Марціновіч.

3. Тое, што і каробка (у 2 знач.). Адзін цагляны карабок нагадваў, што некалі тут, на беразе Дняпра, узвышаўся прыгожы будынак. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да серы, да вытворчасці серы (у 1 знач.). Серныя заводы. □ Серны пах ударыў у нос, запалка загарэлася. Асіпенка. // Які ўтрымлівае ў сабе серу. Серная крыніца. Серны калчадан. Серныя залежы. // Зроблены з серы, з серай. Серныя запалкі.

2. Які мае ў сваім хімічным складзе серу з пэўнай колькасцю кіслароду. Серная кіслага. Серны ангідрыд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)