аміні́раваць
‘увесці (уводзіць) пэўную амінагрупу ў малекулу; забрудзіць (забруджваць) што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
аміні́рую |
аміні́руем |
| 2-я ас. |
аміні́руеш |
аміні́руеце |
| 3-я ас. |
аміні́руе |
аміні́руюць |
| Прошлы час |
| м. |
аміні́раваў |
аміні́равалі |
| ж. |
аміні́равала |
| н. |
аміні́равала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
аміні́руй |
аміні́руйце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
аміні́раваўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
выма́рывать несов., прост.
1. (загрязнять) пэ́цкаць, забру́джваць;
2. (вычеркивать) выкрэ́сліваць, выкасо́ўваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
га́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. (разм.).
1. што і без дап. Пра жывёл: забруджваць спаражненнямі.
2. што. Рабіць брудным.
Не трэба г. адзенне.
3. каму. Рабіць (звычайна тайна) подласць, непрыемнасці; шкодзіць.
4. перан. Выклікаць пачуццё агіды.
|| зак. нага́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
занава́живать несов.
1. с.-х. угно́йваць;
2. (загрязнять) прост. забру́джваць; (сором, мусором) засме́чваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мыл ’іл’ (лун., Шатал.), ’занесены пяском участак’ (стол., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі лексем мул ’іл, твань’ і мыць ’намываць’ (гл.). Не выключана, што гэта стары балтызм. Параўн. літ. miilti ’забруджваць’, miltinas ’гліністы’, muivė ’іл, твань’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сме́ціць, смечу, смеціш, смеціць; незак.
Пакідаць дзе‑н. смецце, забруджваць што‑н. смеццем. Міша звярнуў на хлапца ўвагу таму, што той вельмі ж заўзята лузгаў семачкі, выплёўваючы шкарлупкі проста пад ногі, на падлогу.. — А яшчэ школьнікі — сярдзіта паківала галавою.. [бабулька]. — Рассеўся, як у сябе дома, і смеціць. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прашпэ́ціцца ’памыліцца, правініцца’ (Нас.). Укр. шпе́тити ’абражаць, зневажаць’, рус. шпе́тить ’зневажаць, абражаць, высмейваць’. Выводзяць з польск. szpecić ’забруджваць, псаваць’ (Фасмер, 4, 472), якое, паводле Брукнера (553), з ням. Spath ’хвароба ног у коней’. Гараеў (425) і Праабражэнскі (гл. у Фасмера, 4, 472) лічаць крыніцай слова ням. spotten ’насміхацца’. Усе этымалогіі няпэўныя. Сюды ж і чэш. špatný ’благі, дурны’, дыял. špetný ’тс’ (Махэк₂, 620).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засоря́ть несов. засме́чваць; (загрязнять) забру́джваць; (забивать) забіва́ць; (глаза) запару́шваць; (желудок) засо́рваць;
засоря́ть ра́ковину в ку́хне забіва́ць ра́кавіну ў ку́хні;
засоря́ть го́лову засме́чваць (забіва́ць) галаву́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго-што ў што і чым. Забруджваць, вымазваць.
П. адзенне. П. рукі.
2. Рабіць брудна, няўмела (разм.).
Не малюе, а пэцкае.
◊
Пэцкаць рукі аб каго-што (разм.) — быць замешаным у што-н. непрыстойнае, нізкае, звязанае з кім-н.
|| зак. вы́пацкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), апэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), запэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), спэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.), напэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 2 знач.) і упэ́цкаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1 знач.).
|| аднакр. пэ́цнуць, -ну, -неш, -не; -ні́ (да 1 знач.; разм.).
|| наз. пэ́цканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
га́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
Разм.
1. што і без дап. Забруджваць спаражненнямі. Галубы гадзяць падаконнік.
2. што. Псаваць, брудзіць. Нельга гадзіць мэблю.
3. Шкодзіць, рабіць подласці.
4. Нудзіць, выклікаць пачуццё агіды. Усё нячыстае мяне гадзіць. / у безас. ужыв. Яго гадзіла.
гадзі́ць, гаджу́, го́дзіш, го́дзіць; заг. гадзі́; незак.
1. Старацца задаволіць каго‑н., робячы прыемнае, патрэбнае; дагаджаць. Госцю гадзі, ды і сябе глядзі. Прыказка.
2. Садзейнічаць, спрыяць каму‑, чаму‑н. Ішлі дажджы. І гэта вельмі гадзіла на поле. Чорны.
3. каго. Абл. Наймаць на працу на пэўны час. Стэпа засаб пяць год гадзіла яго пастухом у сваім мястэчку. Гартны.
•••
Гадзіць як благой (ліхой) скуле — вельмі дагаджаць каму‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)