забру́джваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і брудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забру́джваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. забру́джваю забру́джваем
2-я ас. забру́джваеш забру́джваеце
3-я ас. забру́джвае забру́джваюць
Прошлы час
м. забру́джваў забру́джвалі
ж. забру́джвала
н. забру́джвала
Загадны лад
2-я ас. забру́джвай забру́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час забру́джваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

забру́джваць несов. загрязня́ть, грязни́ть, па́чкать, мара́ть; засоря́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забрудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак., каго-што.

Насычаць, намазваць салам ці забруджваць чым-н. тлустым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сме́ціць, сме́чу, сме́ціш, сме́ціць; незак.

Пакідаць дзе-н. смецце, забруджваць смеццем.

С. на кухні.

|| зак. насме́ціць, -сме́чу, -сме́ціш, -сме́ціць; -сме́чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загрязня́ть несов. забру́джваць; пэ́цкаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изма́рывать несов., разг. пэ́цкаць, забру́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забру́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да забрудзіцца.

2. Зал. да забруджваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свіня́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак. (разм.).

1. Забруджваць што-н., рабіць беспарадак.

2. перан. Паскудзіць, шкодзіць каму-н. у чым-н.

|| зак. насвіня́чыць, -чу, -чыш, -чыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)