арфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак., што і без дап.

Ачышчаць арфай зерне ад мякіны і смецця. З няяснымі надзеямі.. [Скуратовіч] пайшоў у гумно арфаваць на насенне жыта. Чорны. Як ішла лён абіваць, Пад нагамі цёрся жвір; Нібы семя арфаваць, — За мной следам брыгадзір. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вампі́р, ‑а, м.

1. У павер’ях некаторых еўрапейскіх народаў — мярцвяк, які ноччу выходзіць з магілы, каб смактаць кроў людзей.

2. Бязлітасны эксплуататар; крывасмок. Капайце яму, далакопы, Каб у яе халодны жвір Упаў навек тыран Еўропы, Крывавы прывід і вампір. Колас.

3. Род буйных кажаноў.

[Ням. Vampir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахру́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Час ад часу, злёгку хрустаць. Лужыны пахруствалі тонкім лядком, вецер гнаў па зямлі пажоўклае лісце, дранцвелі рукі ад халоднага раствору і настылай за ноч цэглы. Грахоўскі. Пад нагамі .. пахрустваў дробны жвір, маленькія, нібы гарошыны, каменьчыкі.. зрэдку стукаліся аб рэйкі. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чах, выкл.

1. Выкарыстоўваецца гукапераймальны для абазначэння моцнага адрывістага гуку, які чуецца пры рытмічнай працы, дзеянні і інш. Чах, чах — грызе і грызе жвір і каменне рыдлёўка... Пташнікаў.

2. у знач. вык. Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чахаць — чахнуць ​2. З пісталета ў сасонку — чах! — стрэліў [немец]. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. Стаць важкім, цяжэйшым. На калючках збіраюцца буйныя кроплі і, ацяжэўшы,.. падаюць на жвір. Брыль.

2. Стаць нерухомым, вялым; перастаць нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап’янення, болю і пад.). У жураўкі-жорава Галава, як волава — Ацяжэла, не падняць, Боль такі, што не суняць. Шушкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абтапта́цца, ‑топчацца; зак.

1. Тое, што і утаптацца. На двары пахла яшчэ смалой, ля зруба не абтаптаўся жвір.. і ён разносіўся нагамі па ўсім двары. Пташнікаў.

2. Знасіць, стаптаць абутак. [Рыгор] складна прыгаворваў, што ідуць яны [сваты].. здалёку, доўга хадзілі-блудзілі, шукалі-пыталі, абмачыліся і абтапталіся, нацярпеліся і нагараваліся. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шо́рханне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шорхаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У празрыстай цішыні быў выразна чуваць кожны гук, і сярод іх — соннае крумканне жаб у сажалках, фырканне каня і шорханне колаў па вільготным скошаным лузе. Сіўцоў. Мокры жвір з мяккім шорханнем умінаўся пад ботамі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыль ж. пыл, род. пы́лу м.;

косми́ческая пыль касмі́чны пыл;

пыль в глаза́ пуска́ть пыл (тума́ну, ману́) у во́чы пуска́ць; жвір у во́чы сы́паць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цурча́ць і цурчэ́ць, ‑чыць; незак.

1. Цячы, ліцца цурком. Халодная вада капае на грудзі, на ногі, цурчыць на жвір. Пташнікаў. Ніна ўжо сядзела на зямлі і плакала, пазіраючы спалохана, як па назе цурчыць і цурчыць кроў. Мележ.

2. Утвараць гукі булькання, пералівання (пра вадкасць). Недзе глуха цурчыць вада па разоры. Пестрак. Дунаеву здалося, што ён ужо чуе, як цурчыць вада. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крутаве́рць, ‑і, ж.

Разм.

1. Пра дрэннае надвор’е з мяцеліцай, завірухай. Нас «злыгаў» лёс на доўгія гады і пагнаў далёка ад родных мясцін у снежную крутаверць каржанскіх лясоў. Грахоўскі. Іду, крутаверцю белай Засыпаны да галавы. Цвірка. / у перан. ужыв. Расой чырвонай апаліў траву Хтось за мяне ў той чорнай крутаверці. Зуёнак.

2. Пра вірлівую ваду, паводку. Падмываючы жвір, глыбока ў бераг уразалася пляскотная крутаверць. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)