Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
жвір (род. жві́ру) м.
1. гра́вий;
2.геол. хрящ
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жвір 1/27, 501; 3/578; 4/412
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
жвір, ‑у, м.
Буйназярністы жоўты пясок. Слізкаватая ад макраты пляцоўка густа насыпана жоўтым жвірам.Кулакоўскі.Плюхала і спакойна цякла рэчка, сіняя, халодная. Жаўцела жвірам на плыткіх месцах.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖВІР, гравій,
рыхлая буйнаабломкавая (псефітавая) асадкавая парода, складзеная з абкатаных абломкаў горных парод і мінералаў памерамі 1—10 мм (у горнай справе вылучаюць Ж. памерамі 5—70 мм). Адрозніваюць Ж. буйны (5—10 мм), сярэдні (2,5—5 мм) і дробны (1—2,5 мм). Генетычныя тыпы Ж.: рачны (гл.Алювій) азёрны, марскі і ледавіковы. Сцэментаваны Ж. — гравеліт. Якасць Ж. залежыць ад наяўнасці шкодных прымесей (акатышы глін, пыл, пірыт, гіпс, растваральныя ў шчолачах абломкі і інш.), трываласці, сціральнасці, марозаўстойлівасці і г.д. На Беларусі пясчана-жвірова-галечны матэрыял пашыраны ў антрапагенавых адкладах і сканцэнтраваны пераважна ў межах Беларускай ірады і Паазер’я, Разведана 136 радовішчаў пясчана-жвіровых матэрыялаў з агульнымі запасамі 704,4 млн.м³, з іх распрацоўваюцца 82 радовішчы з гадавой здабычай 23—24 млн.м³, Форма пакладаў лінзападобная, зрэдку пластавая. Здабываецца Ж. адкрытым спосабам; частка яго абагачаецца на драбільна-сартавальных заводах. Выкарыстоўваецца для вытв-сці бетону, буд-ва чыгунак, аўтадарог, фільтрацыйных пабудоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жвірм. Kies m -es
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Жвір ’буйназярністы пясок’. Рус.дыял.жвир ’тс’ (Літва, Латвія), польск.żwir ’тс’ (і шэраг вытворных). Параўн. рус.дыял.гверста́ ’тс’, серб.-харв.звр̑ст ’тс’. Фанетыка і геаграфія бел. і польск. форм указваюць на іх літ. паходжанне: літ.žvỹras ’тс’ (Эндзелін, Darbu, 1, 103; Карскі, Труды, 395, Лаўчутэ, Сл. балт., 54; Мартынаў–Міхневіч, Маладосць, 1969, 5, 142). Рус.гверста і серб.-харв.зврст суадносяцца з літ. як роднасныя. Фрэнкель, 1328–1329; Траўтман, 375; Фасмер, 1, 398–399; Брукнер, 668; Скок, 3, 668. Гл. яшчэ жарства. Аб пашырэнні жвір у бел.-польск. сумежжы гл. Зданцэвіч, Зб. Фальку, 347–399. Урбуціс, Baltistica, 19, 150.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жвір Гравій, буйны пясок або прамыты вадой рачны пясок (БРС). Тое ж шчвыр (Сен.Касп.), джвыр (Пух.Шат.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
чвырм., разг., см.жвір
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)