вампір, ‑а,
1. У павер’ях некаторых еўрапейскіх народаў — мярцвяк, які ноччу выходзіць з магілы, каб смактаць кроў людзей.
2. Бязлітасны эксплуататар; крывасмок.
3. Род буйных кажаноў.
[Ням. Vampir.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)