абша́рнік, ‑а, м.

Уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык. [Юліян Козіч] пачаў расказваць, які ладны кавалак зямлі адрэзалі яму ад масіваў былога абшарніка Едкі. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чад, -у, М -дзе, м.

1. Удушлівы атрутны газ, які ўтвараецца пры няпоўным згаранні вугалю з прычыны недастатковага прытоку паветра.

Ад чаду балела галава.

2. Едкі, удушлівы дым, утвораны пры гарэнні (звычайна тлушчу).

3. перан. Стан самазабыцця, нястрымнага праяўлення якіх-н. пачуццяў.

|| прым. ча́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яду́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Ядавіты, едкі. — Ты не глядзі, што луг руды, ён ядучы. Бачыш, як параз’ядаў мае пальцы, — паказвае бабка ружовыя ранкі на пальцах. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забо́ристый разг.

1. (крепкий) мо́цны; (острый) во́стры, рэ́зкі; (едкий) е́дкі;

2. перен. задзёрысты; (едкий) з’е́длівы; (резкий) рэ́зкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарка́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і гаркаваты. Гаркавы пыл. □ Як пахне .. ў лесе густым кляновым сокам, маладой хвояй, гаркавым лістам лазовым. Лынькоў. [Паленцы] не загарэліся як след, дымелі, і дым ад іх быў гаркавы і едкі. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трашкуці́ ‘казелец едкі, Ranunculus acer L.’ (астрав., ЛА, 1; Сл. ПЗБ). З літ. traškùčiai ‘тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 124).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабачкі ’расходнік едкі Sedum acre’ (брэсц., Федар.; гродз., Кіс.). Ад раба́к1 з-за знешняга падабенства расліны — галінастыя сцяблы, аблепленыя яйцападобнымі лістамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Куро́дым ’густы едкі дым пры тленні’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах., Ян., Сцяшк., З нар. сл., Сержп. Пр., Сержп. Ск., Янк. I, Бір.). Да курыць (гл.) і дым (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масля́нкі ’кветкі сон, Pulsatilla Adans.’ Як укр. масля́нка ’таемнік лускаваты, Lathraea squamaria L.’, ’казялец едкі, Ranunculus acer L.’, ’лілея кучаравістая, Lilium martagon L.’, рус. арл. масло ’тс’. Да ма́сла (гл.). Матывацыя; масла ад кароў, якія паядаюць жоўтыя кветкі, будзе жоўтае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёдка ’холадна і вільготна’ (Бяльк., ТСБМ), ёдкі ’пранізліва халодны’ (напр., аб вадзе) (Мат. Гом.), ёдка ’балюча ад холаду; колкі мароз’ (Гарэц., Др.-Падб.). Арэал распаўсюджання — уласна беларускі (усходнія раёны). Рус. смал. ёдко ’холадна’. Ці не звязана з едкі < есці? Параўн. кусачы мароз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)