е́дкі
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
е́дкі |
е́дкая |
е́дкае |
е́дкія |
| Р. |
е́дкага |
е́дкай е́дкае |
е́дкага |
е́дкіх |
| Д. |
е́дкаму |
е́дкай |
е́дкаму |
е́дкім |
| В. |
е́дкі (неадуш.) е́дкага (адуш.) |
е́дкую |
е́дкае |
е́дкія (неадуш.) е́дкіх (адуш.) |
| Т. |
е́дкім |
е́дкай е́дкаю |
е́дкім |
е́дкімі |
| М. |
е́дкім |
е́дкай |
е́дкім |
е́дкіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
е́дкі, -ая, -ае.
1. Які раз’ядае, разбурае што-н. хімічна.
Едкая фарба.
2. Які выклікае моцнае фізічнае раздражненне.
Е. дым.
3. перан. З’едлівы, колкі.
Едкая заўвага.
|| наз. е́дкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
е́дкі
1. е́дкий;
е. дым — е́дкий дым;
2. перен. е́дкий, язви́тельный, ко́лкий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
е́дкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які раз’ядае, разбурае што‑н. хімічна. Едкая шчолач. Едкая фарба. // Які выклікае моцнае фізічнае раздражненне. Едкі дым. □ Трэба даць уціхнуць зморы ў руках,.. адпачыць целу ад едкага поту. Мележ.
2. перан. З’едлівы, колкі. Едкі сарказм. □ І смех тут быў, былі і жарты, І кпіны едкія, і злосць. Колас. / Пра чалавека. — Вот ты едкая, Параска. Нашто табе мяне калоць гэтым пасагам? Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Е́дкі ’які раз’ядае, з’едлівы’ (толькі ў літаратурнай мове, магчыма, з рус. едкий) (БРС, ТСБМ), ’ядомы’ (Касп., Мат. Гом., Шат., Сцяц. Клім., Сл. паўн.-зах., ТС), ’востры’ (Мат. Гом.) да есці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
едкі, горкі
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
куро́дым, -у, м.
Густы едкі дым пры тленні, гарэнні без полымя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
натр, -у, м.
Старая назва вокісу натрыю.
Едкі н.
|| прым. на́травы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
е́дкий
1. е́дкі;
е́дкий дым е́дкі дым;
2. (язвительный) перен. з’е́длівы;
е́дкая иро́ния з’е́длівая іро́нія;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
луг², -у, М лу́зе, м.
Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам, які ўжыв. для мыцця бялізны, галавы і інш.; шчолак (гіст.).
|| прым. лу́гавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)