невыла́зны, -ая, -ае.

1. Такі, па якім цяжка прайсці, з якога цяжка выбрацца; непраходны.

Невылазная гразь.

2. перан. Такі, ад якога цяжка, немагчыма вызваліцца.

Н. доўг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

некрэдытаздо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не можа пагасіць крэдыт, вярнуць доўг. Некрэдытаздольная гаспадарка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неапла́тны, -ая, -ае.

1. Які не можа быць аплачаны.

Н. рахунак.

2. перан. Вельмі значны, большы за любую ўзнагароду.

Н. доўг.

|| наз. неапла́тнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўжні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто ўзяў у доўг, пазычыў у каго-н.

Жыве нядрэнна сам і мае многіх даўжнікоў.

|| ж. даўжні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даспагна́ць, ‑спаганю, ‑спагоніш, ‑спагоніць; зак., што.

Спагнаць тое, што засталося неспагнаным. Даспагнаць доўг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пазы́чыць ’даць каму-н. што-н. у доўг; узяць у каго-н. што-н. у доўг, на час’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Шпіл., Мядзв., Бессон., Шат.), позы́чыць (ТС). Рус. зах. позы́чить ’тс’, ст.-рус. позычити (XIV ст.). З польск. pożyczyć ’браць, даваць у доўг’ ад pożytek ’карысць, выгада’ (Фасмер, 3, 304). Адносна ‑з‑ гл. зычыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завінава́ціцца, ‑вачуся, ‑вацішся, ‑ваціцца; зак., каму.

Разм. Узяць у доўг (у 1 знач.), стаць даўжніком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́плаціць, -плачу, -плаціш, -плаціць; -плачаны; зак., што.

Выдаць плату, поўнасцю заплаціць.

В. доўг.

|| незак. выпла́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. вы́плата, -ы, ДМ -плаце, ж.; прым. выплатны́, -а́я, -о́е.

Выплатная ведамасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распазы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Раздаць у доўг (усё або значную частку). Распазычыць грошы суседзям.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пазычыць.

2. Тое, што пазычана, узята ў доўг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)