чо́каць¹, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі пры ўдары аб што-н. шкляное, металічнае або пры хадзьбе па бруку і пад.

Ч. абцасікамі па асфальце.

Дзяцел чокаў дзюбай па дрэве.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра некаторых птушак і жывёл: абзывацца гукамі, падобнымі на «чок-чок».

|| наз. чо́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлеграфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Работнік тэлеграфа, які прымае і перадае тэлеграмы. Часам .. [Зарэцкі] клаў на стол тэлеграфісту паперку, і той, касавурачыся адным вокам, быццам дзяцел, дробна выстукваў тэлеграфным ключом. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жаўна́ ’чорны (і зялёны) дзяцел; Dryocopus martius’, жолна́. Рус. желна́ ’тс’, укр. жовна́ ’тс’, дыял. ’івалга’, польск. żołna ’птушка Merops’, н.-луж. žołma ’чорны і зялёны дзяцел’, в.-луж. žołma ’чорны дзяцел’, чэш. žluna ’зялёны дзяцел’, славац. žlna, балг. дыял. жѐлна̀ ’тс’, жъ̀лна̀ ’Picus martius’, жлъна̀тка ’птушка Emberiza’ (Гераў), жълту̀рка ’тс’, ’івалга’, макед. жодна ’птушка Picus viridis’, серб.-харв. жу́на ’Picus martius’, славен. žółnaдзяцел’. Ц.-слав. жлъна ’Picus martius’. Агляд значэнняў слав. назваў, узыходзячых да прасл. *žьlna, дала Клепікава (Проблемы индоевропейского языкознания 1964, 106–114): у асноўным словы азначаюць дзятлавых або адзін з відаў, а таксама івалгу Oriolus galbula (укр., польск., чэш., славац., серб.-харв., макед. гаворкі) ці зрэдку (зах.-укр. і паўд.-польск. гаворкі) шчурку залацістую (Merops apiaster) Клепікава лічыць першаснымі для слав. моў значэнні ’дзяцел’ і ’івалга’. Літ. gilnà ’Dryocopus martius’, лат. dzil̑naдзяцел’. Традыцыйна збліжаюць са слав. жоўты (гл.) і яго балт. адпаведнікамі (Гараеў, 108; Праабражэнскі, 1, 226; Буга, Rinkt., I, 495; Траўтман, 88; Фасмер, 2, 43; Булахоўскі, ИАН ОЛЯ, 1948, 110; Скок, 3, 687; Шанскі, 1, Ж, 281), указваючы на колер птушкі. Міклашыч (408) побач з параўнаннем з жоўты адаслаў да слоў тыпу жаўлак. Махэк (Zfsl Ph, 1948, XX, 50–51) выказаў меркаванне пра збліжэнне жаўна з літ. gìlti, gélti ’жаліць’. Аткупшчыкоў (Из истории, 247–249) развівае гэту думку, указваючы, што корань *gel‑ мог азначаць не толькі ’жаліць’, але і ’даўбаць’. Тады жаўна суадносіцца з жолаб, жалонка (гл.), літ. gélda ’карыта’ (< ’выдаўбанае’), што можа быць суаднесена з тымі словамі, якія Покарны (1, 470–471) дае для кораня *g​el‑ ’калоць’. Махэк₂ (730) прыводзіў грэч. паралель з глухімі варыянтамі кораня κελεός ’жаўна’, які ў слав. прадстаўлены ў калоць. Суаднясенне Махэка з gélti, улічваючы тлумачэнні Аткупшчыкова, здаецца не менш верагодным, чым традыцыйная этымалогія (па колеру) для дзятла, тым больш што назва дастасоўвалася да рознакаляровых відаў, у тым ліку для чорнага дзятла. Для івалгі хутчэй падыходзіць тлумачэнне па афарбоўцы. Верагодна, тут старажытная аманімія назваў розных птушак. Гл. Пятлёва, Этимология, 1975, 47–49. Гом. перан. жаўна́ ’дзіця крыклівае’ магло ўзнікнуць на базе назвы івалгі, што дае падставу дапусціць выкарыстанне лексемы жаўна ў гэтым значэнні на поўдні Беларусі. Але не выключаецца тады і магчымасць паходжання назвы птушкі не ад назвы афарбоўкі (жоў‑ты), а ад кораня са значэннем ’крычаць’: і.-е. gou‑, *gouə‑, *geuə‑. Гл. жаўла́ць (дзе і жаўні́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

драўні́на, ‑ы, ж.

1. Цвёрдае шчыльнае рэчыва пад карой дрэва або кустовай расліны. Сваёй вострай і моцнай, дзюбай чорны дзяцел прабівае кару, свідруе драўніну, растрыбушвае шышкі. В. Вольскі.

2. зб. Розныя лесаматэрыялы: бярвенне, дошкі і пад. Вываз драўніны. Нарыхтоўка драўніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухасто́іна, ‑ы, ж.

Засохлае на корані дрэва. Максім глядзеў на лес, дзівіўся прыгажосці роднага краю і думаў, чаму гэта трапляюцца сухастоіны ў лесе. Грамовіч. Недзе над самай галавой застукаў дзяцел — мусіць, у гнілую сухастоіну — моцна, што страляў усё роўна. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́шчак, ‑у, м.

1. Пералівісты дрыжачы гук; трэль. Спачатку чуўся салаўіны пошчак, на балоце адзываўся драч, у кустах цвіркала берасцянка. С. Александровіч.

2. Водгук, рэха. Аўтамат засакатаў, разносячы пошчак па лесе. Якімовіч. Недзе ў гушчарніку зазваніў дзяцел, і пошчак пайшоў па лесе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піку́н ’кулік, Limicola’ (ТС), ’стрыж чорны, Apus apus’ (Нікан.). Утворана ад гукапераймальнай асновы ni‑к‑ і суф. ‑ун (як спяву́п ’певень’, цвіркун і інш.). Параўн. аналагічныя ўіварэнні ад анаматапеічиай асновы */;ί-/*рїр∼: польск. pikui ’бакас, Capella media Fr.’, славен. pikaćдзяцел, Picus© н.-луж. pikać ’верабей’, лац. pipire ’шчабятаць, пішчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піву́тка ’кнігаўка’ (воран., Сл. рэг. лекс.). Да півіка (гл.), якое, як і літ. pyvikė, з’яўляецца гукаперайманнем — паводле голасу piv‑piv (параўн. і паўд.-слав.: славен. pivljak ’каня, Milvus regaiis © ρινί ik ’тс © pivelj ’качка, Anas fusca © pfvkaдзяцел, Ficus canus’, pivra ’кнігаўка, Vanellus cristatus’ і інш. (Бязлай, 3, 34), рус. разан. ηύβllκ ’кнігаўка’ (Фасмер, 3, 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́кавіна, ‑ы, ж.

1. Адно сцябло маку. Улева адразу гарод: белыя галовы качаноў і па баках сцежкі, што ідзе ў гумно, высокія макавіны. Галавач.

2. Адно зярнятка маку.

3. Галоўка маку, макаўка.

4. Вершаліна, верхавіна (у 1 знач.). Глуха гулі макавіны соснаў; з кароткімі прыпынкамі гукаў у глыбіні лесу дзяцел. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; незак.

1. за каго-што. Кранаць, датыкацца, зачэпліваючы што-н.

Кузаў машыны чапляўся за галіны.

2. за каго-што. Хапацца, трымацца за што-н.; падчэплівацца, павісаць на чым-н.

Ч. на плот.

Дзяцел чапляецца кіпцюрамі за кару.

Ч. на падножку трамвая.

3. перан., за што. Імкнуцца любым чынам утрымаць, зберагчы што-н.; выкарыстаць усе сродкі, магчымасці для дасягнення чаго-н.

Усё старое ўпарта чапляецца за жыццё.

4. перан. Прыдзірацца да каго-, чаго-н.; прыставаць да каго-н.; назаляць (разм.).

Чаго ты да мяне чапляешся?

|| наз. чапля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)