Набатава́ць ’насварыцца на каго-небудзь, ціха, павучальна’ (Янк. 3.). Гл. батава́цьдакараць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жудзе́цьдакараць, лаяць, павучаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. арл. жуде́ть ’гусці’, жуди́ть калуж. ’гусці крыламі’, смал. ’доўга бурчаць’. Кантамінацыя гусці (гудзець) з жузнець, жужэць (гл. гэтыя словы), якая адбылася ва ўсх.-слав. дыялектах, прычым зафіксаваная бел. форма на першы план высоўвае знач. ’дакараць’, у той час як рус. дыялекты хутчэй адлюстроўваюць значэнні агульнага шуму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саро́міць, -ро́млю, -ро́міш, -ро́міць; незак., каго-што.

1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму.

С. дзяцей за дрэнныя ўчынкі.

С. за непавагу.

2. Бянтэжыць, канфузіць.

С. падлетка заўвагамі.

3. Няславіць, ганьбіць.

Такі сын с. усю сям’ю.

|| зак. асаро́міць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 2 і 3 знач.) і прысаро́міць, -млю, -міш, -міць; -млены (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; незак., каго.

1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму.

С. за дрэнныя ўчынкі.

2. Няславіць, ганьбіць; бянтэжыць.

Што ты сябе сарамаціш?

|| зак. асарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны (да 2 знач.), пасарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны і прысарамаці́ць, -мачу́, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́цім, -ма́ціце́, -ма́цяць; -ма́чаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асуджаць, судзіць, дакараць, бічаваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

нясце́рпны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які цяжка, нельга цярпець; невыносны. Нясцерпны холад. Нясцерпная спёка. □ Ад нясцерпнага болю Жодзінаў страціў прытомнасць. Мяжэвіч. Гул ішоў з неба, залітага нясцерпным сонечным ззяннем. Самуйлёнак. // Нязносны, назойлівы. Леў Раманавіч пачаў дакараць сябе. Ён, сапраўды, нясцерпны чалавек. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Падвяргаць пакаранню, кары. Караць па закону. Караць здраднікаў. □ Караюць баязліўцаў смерцю — Такі закон, закон вайны. Бачыла. // Асуджаць, дакараць. Сягоння я ў душы сябе караю, Чаму я без цябе, чаму адзін. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укоря́ть несов. дакара́ць (каго); (упрекать) рабі́ць за́кід (каму); (попрекать) папіка́ць (каму, каго, чым), упіка́ць (каму, каго, чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сарамата́ ’патаемныя часткі цела’ (Сл. ПЗБ), соромота́ ’палавыя органы’ (ТС), сарама́ценне ’тс’ (Байк. і Некр.), сарама́та ’сорам, ганьба’, сарама́ціцьдакараць, выклікаючы пачуццё сораму’, ’ганьбіць, няславіць’ (КЭС). Да сорам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Журы́цца ’сумаваць’, журы́цьдакараць’, журлівы. Рус. жури́ть, дыял. жури́ться ’тс’, укр. жури́ти ’выклікаць сум’, рэдк. ’дакараць’, жури́тися ’сумаваць’, журли́вий, ст.-польск. żurzyć się ’гневацца, злавацца’, польск. дыял. żurzyć się ’спрачацца’, чэш. žúřit ’гневацца, сварыцца’, славац. žuriť ’сварыцца, дакараць’, н.-луж. žuriś ’рабіцца злым’, žuriś se ’кіснуць, злавацца, гневацца’, славен. žúriti1 ’застаўляць’, žúriti se ’паспяшаць, старацца’, žúriti2 ’ачышчаць ад скуры’, серб.-харв. жу́рити ’падганяць’. Ст.-рус. журитидакараць’ (з 1673 г.). Фасмер (2, 68), Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1970, 3, 145) прымаюць думку Развадоўскага (Wybór, 2, 172) пра сувязь журыцца з серб.-харв. гу́рати ’пхаць’, славен. gúrati ’напружваць, мучыць’. Развадоўскі лічыць роднасным гоц. gáurjan ’рабіць смутным’ і ўзводзіць да і.-е. *geur‑. Магчыма лічыць, што гэта той жа корань, што ў слове жураць ’тлець’ (гл.). Сувязь ’гаварыць’ — ’гарэць’ вядомая і для іншых выпадкаў, а Краўчук (Зб. Крапіве, 195–196) адзначыў яе для пары балг. жевря се ’хныкаць, выпрошваць’, укр. жевріти ’тлець’, якая суадносіцца па кораню з журыццажураць. Журыць азначала першапачаткова моўную дзейнасць, а сувязь ’гарэць — паліць — пячы’ з ’дакараць’ — ’сумаваць’ адлюстроўваецца і ў іншых выпадках. Супрун, Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 76–78; Непакупны, Балтійскі родичі слов’ян, 1979, 100–101. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 68; Праабражэнскі, 1, 238–239; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 229; Пятлёва, Этимология, 1967, 178; Младэнаў, ГСУ ИФФ, 13–14 (1917/18), 61–62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)