падзе́нне, -я, н.

1. гл. па́даць і пасці.

2. Маральнае разлажэнне, упадак, парушэнне ўсіх маральных асноў.

Дайсці да поўнага падзення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даканды́баць

дайсці, кульгаючы або павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. даканды́баю даканды́баем
2-я ас. даканды́баеш даканды́баеце
3-я ас. даканды́бае даканды́баюць
Прошлы час
м. даканды́баў даканды́балі
ж. даканды́бала
н. даканды́бала
Загадны лад
2-я ас. даканды́бай даканды́байце
Дзеепрыслоўе
прош. час даканды́баўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дачыкіля́ць

дайсці, кульгаючы, прыпадаючы на адну нагу’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дачыкіля́ю дачыкіля́ем
2-я ас. дачыкіля́еш дачыкіля́еце
3-я ас. дачыкіля́е дачыкіля́юць
Прошлы час
м. дачыкіля́ў дачыкіля́лі
ж. дачыкіля́ла
н. дачыкіля́ла
Загадны лад
2-я ас. дачыкіля́й дачыкіля́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час дачыкіля́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

разлютава́цца, -ту́юся, -ту́ешся. -ту́ецца; -ту́йся; зак.

Прыйсці ў лютасць. дайсці да крайняй ступені жорсткасці: раз’юшыцца.

Мачыха так разлютавалася, што нельга было суняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стабілізава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́ецца; зак. і незак.

Дайсці (даходзіць) да ўстойлівага становішча.

Курсы валют стабілізаваліся.

|| наз. стабіліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дости́гнуть сов. дасягну́ць; (дожить) дажы́ць; (дойти) дайсці́; см. достига́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дости́чь сов. дасягну́ць; (дожить) дажы́ць; (дойти) дайсці́; см. достига́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дажы́цца, -жыву́ся, -жыве́шся, -жыве́цца; -жывёмся, -жывяце́ся, -жыву́цца; зак., да чаго (разм.).

Жывучы, дайсці да якога-н. незайздроснага стану, выніку.

Дажыўся да таго, што людзі смяюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пражы́гнуць ’хутка дайсці, дасягнуць чаго-небудзь’ (Нас.). Да жыгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дабрысці́, -брыду́, -брыдзе́ш, -брыдзе́; -брыдзём, -брыдзяце́, -брыду́ць; -бры́ў, -брыла́, -ло́; -брыдзі́; зак. (разм.).

Марудна, з цяжкасцю дайсці куды-н., да якога-н. месца.

Д. ў горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)