Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал. пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр. пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск. piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш. peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

досма́тривать несов.

1. (что) дагляда́ць;

2. (производить осмотр) спец. агляда́ць; (на таможне) надгляда́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ахадзі́ць ’ударыць кіем, агрэць’ (КСП), ахажываць ’біць’, ’мыць’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад хадзіць (каля чаго-небудзь ці каго-небудзь) ’даглядаць’, параўн. ахаджваць ’апрацоўваць, даглядаць’ (Сцяшк.) і народны выраз-пагрозу: «Кій па табе будзе хадзіць!»

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяле́гаваць (пеле́говаць) ’калыхаць на руках, няньчыць, песціць’ (Нас., Бяльк., Гарэц.), пяле́гваць ’тс’ (Шат.), пяле́гъвъць ’вельмі пеставаць, даглядаць’ (беш., Нар. сл.). Разам з пяленгаваць ’песціць, даглядаць’ (Нас.; слонім., Жыв. НС), дзе захавалася назалізацыя, лічыцца запазычаннем з польск. pielęgować ’тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 65, 68); апошняе, паводле Банькоўскага (2, 551), з першаснага pielengować ’закручваць немаўля ў пялёнкі’, якое разам з рус. дыял. пеле́говатьдаглядаць’, пелёжить ’пакрываць саломай знешнія сцены хаты на зіму’ ад рус. дыял. пелега́ ’пакрыццё, заслона’ (першапачаткова пра кару і пра пялёнкі) і ст.-польск. pielega ’пялёнка’, што звязана з *pelena ’пялюшка’, насуперак Брукнеру (408), які выводзіць названыя польскія словы з ням. pflegenдаглядаць, песціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пальгі́ваць, пальгуваць ’быць у стане цечкі’ (Касп.), пільгуваць ’паляваць на дзічыну’ (Мядзв.). Няясна. З фармальнага боку можна параўнаць з укр. пільгувати ’аблягчаць, паслабляць’ і рус. дыял. пелеговать ’біць; даглядаць, клапаціцца’. Апошняе, магчыма, роднаснае польск. pielęgować, ріеіе‑ gowaćдаглядаць, клапаціцца’ (Фасмер, 3, 228) < ням. pflegen (Брукнер, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

канаво́дзіць 1, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Быць канаводам ​1, даглядаць коней.

канаво́дзіць 2, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Разм. неадабр. Быць завадатарам, канаводам ​2. — Завадатарам у іх Андрэй Андрэевіч, усімі канаводзіць... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяле́гаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., каго-што.

Абл. Аддаваць шмат увагі каму‑, чаму‑н., любоўна даглядаць; песціць. Густыя светла-каштанавыя валасы, якіх.. [Чорны] ніколі не песціў і не пялегаваў, кучаравіліся самі сабой. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у што. Уцякаць, улівацца (пра раку).

Сож упадае ў Днепр.

2. за кім-чым. Даглядаць каго-, што-н. (разм.).

Ён надта не ўпадае за гаспадаркай.

3. за кім. Заляцацца да каго-н. (разм.).

У. за дзяўчынай.

|| наз. упадзе́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Веснаўскі ’вясенняе парасё’ (КТС, Я. Ермаловіч); польск. wiosnowaćдаглядаць вясной’, wiośniak ’той, што нарадзіўся вясной’. Да вясна́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пыні́ць, пыню, пыніш, пыніць; незак., што.

Абл. Рабіць усё неабходнае па гаспадарцы; даглядаць. У сялянскіх дварах снуюць людзі, пыняць свае гаспадарскія справы, канчаючы клопат кароткага дня. Колас. Маці паліла ў печы, пыніла гаспадарку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)