адця́ць, адатну, адатнеш, адатне; адатнём, адатняце; зак., што.

Адсячы, адрэзаць. Пчолы ўраз сабралі сілы Ды адцялі шэршню крылы. Калачынскі. / у безас. ужыв. Суджана хлапцу: быў малым — дурным, падсадзіў пальцы ў сячкарню, дык яму іх адцяла. Кулакоўскі. Беспрацоўны пры немцах тэлеграфіст Сіла Прохаравіч, якому адцяла нагу гадоў дваццаць назад, калі ён яшчэ ездзіў кандуктарам, узяўся за такую невысокую плату грэць і падносіць ваду. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грэх, грэ́шны. Прасл. *grěxъ, *grešьnъ ’тс’; параўн. рус. грех, укр. гріх, польск. grzech, чэш. hřích, серб.-харв. гри̏јех, балг. грехъ́т, ст.-слав. грѣхъ. Этымалогій гэтага слова шмат; звычайна меркавалі, што ёсць сувязь з *grětiгрэць’ (Фасмер, 1, 456–457). Трубачоў (Эт. сл., 7, 115–116) падтрымлівае этымалогію Бугі: *grěxъ < *groi̯‑so (параўн. лат. grèizs ’крывы’). Агляд літ-ры ў Трубачова, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́мурзацца, ‑мурзаюся, ‑мурзаешся, ‑мурзаецца; зак.

Разм. Вымазацца, запэцкацца ў што‑н. (звычайна пра твар). Цяпер з яго нельга і вока спусціць: то ён [Вадзімка] не туды затэпае, то ў якую гразь ўлезе і гэтак вымурзаецца, што страх глядзець і трэба грэць на сонцы ваду і мыць. Сабаленка. Усе агрэхі трэба выправіць растворам. А калі кельмы ў руках трымаць не ўмееш? І вымурзаешся ўвесь, і настрой сапсуеш сабе і людзям, і заробіш курам на соль. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Памянш. да пліта (у 1 знач.). Падлога з керамічных плітак. // Невялікі плоскі чатырохвугольны кавалак чаго‑н. Плітка шакаладу.

2. Памянш. да пліта (у 2 знач.); невялікая пліта. Кватэра яе парадавала. Даволі прасторны пакой, маленькая, але ўтульная кухня, дзе ўсё пад рукой: газавая плітка, беленькая ракавіна, бліскучы кран, павярнулі — палілася вада. Шамякін.

3. Электрычны награвальны прыбор для прыгатавання ежы. Святлана ўключыла плітку, паставіла грэць чай. Шахавец.

•••

Мятлахская плітка — керамічная плітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяко́лак, ‑лка, м.

Абл.

1. Прыпечак. Ці бачылі, як маці ранняй часінай, Узяўшы смалісты агарак лучыны, Схіліўшыся, дзьме на вуголле ў пяколку, Пакуль яно не разгарыцца вясёлкай. Танк.

2. Цёплае месца на печы, куды лазяць грэцца або ставяць што‑н. грэць. Я дружыў з пяколкам, Нібы дзед стары. Бядуля. Маці саскочыла з пяколка і з трывогай забегала па хаце. Машара. Паставіўшы дзяжу на пяколак, [Арына] пачала рыхтаваць вячэру. Стаховіч.

3. Ніша ў печы; пячурка. Абмацала [Ева] ўвесь пяколак — Няма запалак. Бацька знёс. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

1. Стаць цёплым, гарачым; нагрэцца. Вада сагрэлася. Зямля сагрэлася. // Сагрэць сябе, сваё цела. Сцёпка сагрэўся пад коўдраю і заснуў моцным сном. Колас. Ломячы лёд, рушыў [Міхал Тварыцкі] назад к берагу, вылез наверх і ўжо, каб сагрэцца, пабег. Чорны.

2. перан. Падабрэць ад спагадлівых, сардэчных размоў, адносін. Хацелася трохі сагрэцца Цяплом размовы, Ды дзядзька — маўчун... Арочка. Сама Волька, заўважаючы ў сабе гэту змену, не магла не дзівіцца, як яе жаночае сэрца адтала, сагрэлася і само пачало грэць. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́рыць ’гнаць’: сонца шчэ вісока, а ён ужо авечкі пурыць дадому (дзярж., Нар. сл.), пурыць ’гнаць хутка’ (Шат.), рус. дыял. пу́рить ’кідаць, закідваць, скідваць; мачыцца’, серб.-харв. пу́рити ’пячы, смажыць; дуць’, чэш. puřiti se ’надувацца’ і пад. Да прасл. *puriti ’пячы, грэць’, што генетычна звязана з аднойз індаеўрапейцах назваў агню, звычайна захаванай у славян у доўгай ступені *руг‑ (гл. пырнік2 і пад.), выступае таксама ў прыставачных утварэннях тыпу рус. дыял. опу́риться ’надарвацца; стаміцца, перанапрэгчыся’ і пад., гл. Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 309.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Тое, што і печ (у 1 знач.). Маладзіца выняла з печкі чыгунок і паставіла на стол. Мележ.

2. Невялікая або часовая печ, якая ў асноўным служыць для абагравання памяшкання. Каля дзвярэй стаяла чыгунная печка. Такія печкі былі ва ўсім лагеры. Шамякін. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка. Бядуля. Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́шчыць1 ’сушыць; пячы, грэць на гарачым; пражыць, смажыць; скварыць’, пры́шчаны ’высушаны’ (стаўб., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; карэліц., зэльв., бярэз., лід., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пячыся, грэцца на вельмі гарачым; пражыцца’ (стаўб., З нар. сл.; ТСБМ), ’пакрывацца пупырышкамі (пра аладкі)’ (ст.-дар., Жыв. НС), пры́шчыцца ’пачынаць кіпець’ (Варл.). Укр. при́щити ’пячы’. Гл. пры́сак, прыску пры́скаць. Дзеяслоў утвораны ад асновы цяп. часу дзеяслова *pryskati. Беларуска-ўкраінская семантычная ізаглоса.

Пры́шчыць2 ’шчымець, свярбець, часацца; пячы (пры адчуванні запаленчага працэсу на скуры)’ (Сцяшк., Скарбы), прышчэ́ць ’пячы, балець’ (маст., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пакрывацца прышчамі’ (ТС). Да прышч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вары́ць, вару, варыш, варыць; незак., што.

1. Гатаваць страву, пітво кіпячэннем на агні. Варыць бульбу. □ Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы. Кулакоўскі.

2. Вырабляць што‑н. шляхам кіпячэння, плаўлення і пад. Варыць мыла. Варыць сталь. Варыць шкло.

3. Рабіць зварку металічных прадметаў і іх частак; зварваць. Дванаццаць сутак брыгада амаль не выходзіла з дэпо. Алена варыла бранявыя пліты. Сабаленка.

4. безас. Пра душнае, гарачае надвор’е. — Варыць, як на дождж... — азваўся Пятро. Капыловіч.

•••

Варам (варма) варыць — вельмі душна, горача (пра надвор’е).

Галава варыць у каго гл. галава.

Мазгі (не) вараць гл. мозг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)