адцяць, адатну, адатнеш, адатне; адатнём, адатняце; зак., што.

Адсячы, адрэзаць. Пчолы ўраз сабралі сілы Ды адцялі шэршню крылы. Калачынскі. / у безас. ужыв. Суджана хлапцу: быў малым — дурным, падсадзіў пальцы ў сячкарню, дык яму іх адцяла. Кулакоўскі. Беспрацоўны пры немцах тэлеграфіст Сіла Прохаравіч, якому адцяла нагу гадоў дваццаць назад, калі ён яшчэ ездзіў кандуктарам, узяўся за такую невысокую плату грэць і падносіць ваду. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)