грэць, грэ́ю, грэ́еш, грэ́е; грэ́ты; незак.

1. Перадаваць сваю цеплыню.

Сонца грэе.

2. Рабіць цёплым, награваць.

Г. малако.

3. Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду.

Кажух грэе добра.

4. перан. Супакойваць, суцяшаць.

Г. сэрца.

Грэюць матуліны вочы.

Грэць рукі на чым (разм., неадабр.) — нажывацца несумленным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. грэ́ю грэ́ем
2-я ас. грэ́еш грэ́еце
3-я ас. грэ́е грэ́юць
Прошлы час
м. грэ́ў грэ́лі
ж. грэ́ла
н. грэ́ла
Загадны лад
2-я ас. грэ́й грэ́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час грэ́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

грэць несов.

1. греть;

со́нца грэ́е зямлю́ — со́лнце гре́ет зе́млю;

2. (делать тёплым) греть; нагрева́ть;

г. но́гі — греть но́ги;

г. ваду́ — греть (нагрева́ть) во́ду;

3. перен. (успокаивать, утешать) согрева́ть;

г. сэ́рца — согрева́ть се́рдце;

4. перен. леле́ять;

г. надзе́ю — леле́ять наде́жду;

5. перен., прост. (взыскивать, наказывать) греть;

за гэ́та трэ́ба г. — за э́то на́до греть;

г. ру́кі — греть ру́ки;

г. у ка́рак — греть в ше́ю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэць, грэю, грэеш, грэе; незак., каго-што і без дап.

1. Перадаваць сваю цеплыню; саграваць. Сонца грэе. Печ добра грэе кватэру. □ Шчыльна прытуліўшыся,.. [хлопчыкі] маглі грэць адзін аднаго. Маўр. // Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду. Кажух добра грэе. □ Хоць вецер змоўк і стала зацішней, не грэе коўдра мне старых касцей. Дубоўка. // перан. Абнадзейваць, паднімаць настрой. Помні.. Слова, што ў любой нягодзе грэла Кожную пакутную душу. Кірэенка. Прабіраючыся па сумётат дахаты, .. [Дзіма] грэе сябе марай аб шчаслівай будучыні. Якімовіч.

2. Рабіць цёплым, гарачым; награваць. Грэць чай. □ У хаце.. Сабастыяніха грэла на камінку ваду. Чорны.

3. Разм. Біць. — У-у, ты, бесхрыбетны! — і Марцін грэў Станіслава па плячах кулаком. Карпюк.

•••

Грэць рукі — нажывацца несумленным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грэцьгрэць’. Рус. греть, укр. грі́ти, польск. grzać, чэш. hřáti, серб.-харв. гре̏јати, гри̏јати, гре̏ти, балг. гре́я, ст.-слав. грѣꙗтигрэць’, грѣти сѧ. Прасл. *grěti, *grějati. Звязана складанымі аблаўтнымі адносінамі з *gorěti ’гарэць’. Падрабязна аб магчымых і.-е. сувязях слав. *grě‑ Трубачоў, Эт. сл., 7, 116–117.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грэць, прыграваць, уграваць / моцна: пячы, прыпякаць, паліць, смаліць, пражыць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

греть несов. грэць,

греть ру́ки грэць ру́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак., каго-што.

Грэць некаторы час.

П. рукі каля печы.

Пагрэць (нагрэць) рукі — нажыцца за чый-н. кошт.

|| звар. пагрэ́цца, -э́юся, -э́ешся, -э́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падцяпля́ць

грэць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падцяпля́ю падцяпля́ем
2-я ас. падцяпля́еш падцяпля́еце
3-я ас. падцяпля́е падцяпля́юць
Прошлы час
м. падцяпля́ў падцяпля́лі
ж. падцяпля́ла
н. падцяпля́ла
Загадны лад
2-я ас. падцяпля́й падцяпля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падцяпля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

взгрева́ть несов., прост. грэць, прабіра́ць, дава́ць ла́зню (ды́хту).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)