прадыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

Уздыхнуць на поўныя грудзі.

Спёка такая, што не п.

Работы — не п. (вельмі многа.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ліле́йны, -ая, -ае.

1. гл. лілія.

2. перан. Пяшчотны і белы, як лілія (уст., высок.).

Лілейныя грудзі.

|| наз. ліле́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́цыя, -і, ж.

1. Стройнасць, прыгажосць у рухах цела, позе.

2. мн. -і, -цый. Від карсета — жаночы эластычны шырокі пояс, які ахоплівае торс і падтрымлівае грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасту́каць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што.

Тое, што і выстукаць (у 2 знач.).

П. хвораму грудзі.

|| незак. прасту́кваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прасту́кванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцяць², сатну́, сатне́ш, сатне́; сатнём, сатняце́, сатну́ць; сцяў, сцяла́, -ло́; сатні́; сця́ты; зак., што (разм.).

1. Абхапіўшы, сціснуць.

С. рукі рамянямі.

2. Шчыльна злучыць (губы, зубы і пад.).

С. губы да болю.

3. Сціснуць (грудзі, горла), перашкаджаючы дыхаць.

Нешта сцяло грудзі, пераняло дыханне.

4. безас. Пра мароз: сцягнуць, схапіць.

Вечарам ваду сцяло.

|| незак. сціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. сціна́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пе́рсігрудзі ў каня’ (кам., бых., КЭС; Нар. Гом.; беласт., шчуч., Сл. ПЗБ), (паэтычн.) ’грудзі ў чалавека’ (ТСБМ), укр. пе́рси, перс(а), рус. пе́рси грудзі, пярэдняя частка цела — ад шыі да жывата’, ’унутраныя органы, размешчаныя ў грудзях; лёгкія’, стараж.-рус. пьрсь; польск. pierś, piersiгрудзі’, ’жаночыя грудзі’, чэш. prsy < prs, prso, prsa < ст.-чэш. prsi — мн. (парны) л. ж. р.; славац. prsia (н. р. мн. л.), славен. pŕsi (ж. р.), pŕsa (н. р.), серб.-харв. пр̏си, пр̏сагрудзі’, ст.-слав. прьси. Прасл. *pьrsi, роднаснае літ. жамойцк. pìršys (ж. р.) ’грудзі ў каня’, ст.-інд. párçuṣ ’рабро’, авест. parəsu‑, pərəsu‑ ’рабро, бок’; асец. fars ’тс’, ’краіна, старонка’ — да і.-е. *perкʼ са значэннем ’рабро’ (Міклашыч, 342; Траўтман, 220; Покарны, 820; Фасмер, 3, 245; Махэк₂, 486; Бязлай, 3, 129). Відаць, прасл. *pьrsi азначала, аднак, ’жаночыя грудзі’, побач з *grǫdьгрудзі чалавека’ і vъn‑ědro ’ўнутраныя органы’. Значэнне ’грудзі ў каня’ развілося ў некоторых гаворках пазней шляхам семантычнага пераносу ў сувязі са з’яўленнем конскай вупражы, параўн. персці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штурхе́ль (разм.).

1. -хяля́, мн. -хялі́, -хялёў, м. Тое, што і штуршок (у 1 знач.).

Даць ш. у грудзі.

2. у знач. вык. Тое, што і штурхнуў.

Ш. у бок нагой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пе́рснігрудзі ў каня’ (Бір. Дзярж.; саліг., Нар. словатв.). Паводле Крывіцкага (Нар. словатв., 112), слова узнікла з пе́рсці (гл.) паводле узору пе́рсцень ’пярсцёнак’ > пе́рсні ’тс’ (мн. л.). Можна дапусціць, што пе́рсні ўзыходзіць да прасл. *pьrsi ’жаночыя грудзі’ > ’грудзі’ > ’грудзі ў каня’ — асабліва пасля з’яўлення вупражы на каня, параўн. хамут мог разумецца як “пярсцёнак” на шыю. Параўн. славац. prsiny, серб.-харв. пр́сина ’нагруднік (збруя)’. Сюды ж персьцьнігрудзі ў каня’ (пух., З нар. сл.) — у выніку кантамінацыі лексем пе́рсні і пе́рсці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плё́хкаць

‘удараць аб што-небудзь з шумам, пляскам (пра ваду і іншую вадкасць); стукаць, удараць чым-небудзь па вадзе (рыба плёхкае); з размаху выліваць што-небудзь (плёхкаць ваду на грудзі)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. плё́хкаю плё́хкаем
2-я ас. плё́хкаеш плё́хкаеце
3-я ас. плё́хкае плё́хкаюць
Прошлы час
м. плё́хкаў плё́хкалі
ж. плё́хкала
н. плё́хкала
Загадны лад
2-я ас. плё́хкай плё́хкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час плё́хкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грудзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

1. Грудная косць, з якой злучаны пярэднія канцы грудных рэбраў і часткі плечавога пояса.

2. Верхняя пярэдняя частка вопраткі, якая прыкрывае грудзі.

|| прым. грудзі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)