каўта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Абл. Глытаць. Падводчык развязаў торбу, сунуў мне лусту хлеба з вяндлінай, а сам пачаў каўтаць халоднае малако з бутэлькі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лкацьглытаць’ (Нас., Яруш.), польск. łkać ’плакаць; выдаваць, плачучы, кароткія гукі’, чэш. lkáti ’рыдаць, наракаць’, ’хапаць губамі паветра пры спякоце’, славац. lkať ’рыдаць’. Паўн.-слав. lъkati, параўн. літ. lùk! для абазначэння моцнага глытання, lùkinti ’прагна піць’, ст.-грэч. λύζω ’ікаю, плачу, трасуся’, ст.-ірл. slucimглытаць’, с.-в.-ням. stickenглытаць, плакаць’. І.‑е. *(s)leuk‑/*(s)leug‑глытаць’. Гл. таксама локаць, лохнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слі́на, -ы, ж.

Цягучая вадкасць, якая выдзяляецца ў поласці рота чалавека і жывёлы і садзейнічае змочванню і пераварванню ежы.

Глытаць сліну — з зайздрасцю, з прагнасцю глядзець на што-н. смачнае, прывабнае, але недаступнае.

Пырскаць слінай — гаварыць узрушана, з гневам, абурэннем і пад.

|| прым. слі́нны, -ая, -ае.

Слінныя залозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Глыну́ць. Гл. глыта́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клыка́цьглытаць, выпіваць, есці’ (Нас., З нар. сл., Мат. Гом., ТС). Магчыма, кантамінацыя клюкаць2 (гл.) і глытаць (гл.).

Клы́каць ’блытаць’ (Мат. Гом.). Гл. клычыць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слю́нка разг. слі́нка, -кі ж.;

слю́нки теку́т слі́нка цячэ́;

глота́ть слю́нки глыта́ць слі́нку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Глата́цьглытаць’ (Сл. паўн.-зах.). З *glъtatiглытаць’, але з вакалізацыяй ‑ъ‑ > о (як і ў рус. мове: глота́ть). Сюды ж глану́ць ’глытнуць’ (< глот‑нуть са спрашчэннем групы зычных ‑тн‑ > ‑н‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паглыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што і чаго. Глытаць некаторы час. [Тодар:] — О, няхай цяпер сам [Каржакевіч] паглытае пылу, пакаштуе, што за смак. Крапіва.

2. каго-што. Праглынуць усіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лыка́вы конь — які грызе жолаб ці жэрдкі, калі ў яго арганізме адсутнічаюць некаторыя вітаміны і мікраэлементы’ (шальч., Сл. ПЗБ). Польск. łykawy (аб жывёлах) ’які ўпускае шмат паветра ў стрававод і, сілячыся, не можа глытаць траву’, мар. glgavy hřibě ’лыкавае жарабя’. Магчыма, паланізм. Да лы́кацьглытаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґе́лдаць ’хутка есці, глытаць’ (Сл. паўн.-зах.). Вельмі нагадвае рус. дыял. колтну́ть ’глытнуць’, укр. ковта́тиглытаць’, ст.-польск. kłtać ’тс’ (магчымыя сувязі ў Бернекера, 1, 660). Тады ў бел. мове азванчэнне зычных у зыходнага *калта́ць (> *галда́ць). Далей пры перанясенні націску на першы склад «аднаўляецца» «зыходнае» е.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)