глыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і без дап.

1. Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што-н. у стрававод.

Г. ежу.

2. перан. Паглынаць, убіраць у сябе.

Г. кнігі.

Г. слёзы.

Г. паветра.

Г. словы.

|| аднакр. глыну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. глыта́нне, -я, н.

|| прым. глыта́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глыта́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. глыта́ю глыта́ем
2-я ас. глыта́еш глыта́еце
3-я ас. глыта́е глыта́юць
Прошлы час
м. глыта́ў глыта́лі
ж. глыта́ла
н. глыта́ла
Загадны лад
2-я ас. глыта́й глыта́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час глыта́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

глыта́ць несов.

1. прям., перен. глота́ть; прогла́тывать;

г. кава́лкі мя́са — глота́ть (прогла́тывать) куски́ мя́са;

г. рама́ны адзі́н за другі́м — глота́ть рома́ны оди́н за други́м;

2. прост. (жадно есть) ло́пать, упи́сывать;

г. папо́ўніцы — ло́пать (упи́сывать) за о́бе щёки;

3. (о рыбе) загла́тывать, прогла́тывать;

г. сло́вы — глота́ть слова́;

г. слёзы — глота́ть слёзы;

г. слі́нкі — глота́ть слю́нки;

г. паве́тра — глота́ть во́здух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

1. Пры дапамозе мышцаў горла праштурхоўваць што‑н. у стрававод і страўнік. Глытаць ежу. Глытаць пілюлі. // Уцягваць у сябе паветра, дым, пыл і інш. Глытаць паветра. □ Усё роўна, дзе грудзьмі глытаць Марскі ахрыплы вецер. Танк. // перан. Паглынаць, усмоктваць (пра багну і пад.). Краіна мая, Ты фашыстаў сустрэла Агнём і сякерай, Гранатай і стрэлам, Калола іх хвояй, Глытала дрыгвою. Панчанка.

2. Разм. Есці, піць з прагнасцю, вялікімі глыткамі. Удовін сын з сябрамі шклянкамі п’юць, а Вадапой — цэлымі бочкамі глытае. Якімовіч. // перан. З прагнасцю чытаць; прагна слухаць. Глытаць кнігі. □ Я глытаю кожнае дзедава слова. Бядуля.

•••

Глытаць слёзы — старацца стрымаць слёзы.

Глытаць сліну (слінку) — з зайздрасцю, з прагнасцю глядзець на што‑н. смачнае, прывабнае, але недаступнае.

Глытаць словы — гаварыць неразборліва, невыразна; не дагаворваць слоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Глыта́цьглытаць’ (БРС, Шат., Касп.). Параўн. укр. глита́ти ’тс’, рус. глота́ть, ст.-рус. глътати, чэш. hltati, балг. гъ́лтам, серб.-харв. гу̀тати, славен. goltáti. Магчыма, сюды і польск. дыял. glutać. Прасл. *glъtatiглытаць’. Найбольш блізкая роднаснасць з лац. glūtiō ’тс’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 157–158; Бернекер, 1, 309–310; Фасмер, 1, 414–415; Махэк₂, 169.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цалко́м, прысл.

Цэлым кавалкам, не жуючы.

Ц. глытаць бульбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глота́ть несов. глыта́ць;

глота́ть во́здух глыта́ць паве́тра;

глота́ть слёзы глыта́ць слёзы;

глота́ть слова́ глыта́ць сло́вы;

глота́ть слю́нки глыта́ць слі́нку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

загла́тывать несов. глыта́ць, заглына́ць, заглы́тваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глыта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. глытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Памянш.-ласк. да сліна. На губах [Хлора] сабралася слінка. Гартны. Мы мядку ўяўляем пах, Слодыч — лепш разынкаў, І міжволі на губах Выступае слінка. Калачынскі.

•••

Глытаць слінку гл. глытаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)