налу́шчыць, ‑лушчу, ‑лушчыш, ‑лушчыць; зак., чаго.

1. Ачысціць ад шалупін, якой‑н. абалонкі нейкую колькасць чаго‑н. Налушчыць міску гарбузікаў. Налушчыць гароху.

2. і без дап. Насмеціць шалупіннем. Налушчыць на падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налаташы́ць, ‑ташу, ‑тошыш, ‑тошыць; зак., чаго.

Разм. Нарваць без разбору, псуючы і спусташаючы. Зглуміў [Юрась] націну ўсю на градках, Гуркоў мо’ з пуд налаташыў. Маеўскі. // Нарваць чаго‑н. захватамі. Налаташыць гароху. Налаташыць націння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпу́дрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Злёгку напудрыць. Прыпудрыць нос. // Злёгку засыпаць; прыцерушыць. А там [у лузе] трава — касцу па плечы, А там раса — буйней гароху, А там, як цёплы прысак з печы, Прыпудрыў лёгкі пыл дарогу. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаро́шак, ‑шку, м.

1. Памянш.-ласк. да гарох.

2. Назва некаторых травяністых раслін сямейства бабовых. Пахучы гарошак. Мышыны гарошак.

3. Круглыя крапінкі, кружочкі на тканіне. Сукенка ў гарошак.

•••

Зялёны гарошак — няспелае насенне гароху, якое ужываецца як прыправа да стравы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рэ́пішча ’поле пасля рэпы’ (Яшк.). Аналагічна грача́нішча ’поле пасля грэчкі’ (ЛА, 2), гарахаві́шча ’поле пасля гароху’ (ЛА, 2). Прасл. *rěpišče < *rěpa. Гл. рэпа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марочыны ’сцёблы і лісце гароху’ (расон., ДАБМ, к. 278). Паводле падабенства, у выніку семантычнага пераносу з мароча, мярэча (гл.) ’гушчыня лесу, праз якую цяжка прайсці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасцёл ’выжатае месца (гароху і да т. п.)’ (петрык., Шатал.). Да прасцілаць, прасцяліць (гл. пра- і слаць, сцяліць); відаць, ’вольнае месца, на якое можна што-небудзь рассцілаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абшчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Шчыпаючы, пазбавіць апярэння, лісця і пад.; абскубці. Абшчыпаць курыцу. Абшчыпаць куст.

2. Шчыпаючы, паабрываць (лісце, ягады, пялёсткі і пад.). Абшчыпаць пялёсткі. Абшчыпаць струкі гароху.

3. Шчыпаючы, параніць у многіх месцах. [Пеўні] абшчыпалі да крыві адзін другому грабяні. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махля́р, ‑а, м.

Разм. Той, хто махлюе, займаецца махлярствам; жулік, ашуканец. [Бабейка:] «Не, Саўка, ты быў проста дробны і, я сказаў бы на сталы розум, далёка не ўдачлівы махляр, і зямлі ты ніколі не любіў». Хадкевіч. Аленка быў спрытны махляр і нажываўся на арыштанцкім хлебе, гароху, капусце і сале. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струк, ‑а, м.

Доўгі і вузкі плод некаторых раслін, які складаецца з дзвюх палавінак, да якіх прымацавана насенне. Струк гароху. □ Пракопава жонка на ўслончыку каля прыпечка лузгала ў вялікае рэшата сухія струкі фасолі. Грахоўскі. Мы [Міхасёва група] сабраліся ўсе гуртам, выскубваючы з сярэдзіны жмені вікі. Камячылі яе ў руках, нюхалі, раскалупвалі струкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)