Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЛЮ́ШКА, гарох палявы, гарох пясчаны,
адзін з падвідаў гароху пасяўнога. Часам П. вылучаюць у самастойны від (Pisum arvense). Культывуецца на зялёны корм, сена, сілас.
Аднагадовая травяністая расліна. Корань стрыжнёвы. Сцёблы павойныя, выш. да 2 м. Лісце складанае, парнаперыстае, з зубчастымі прылісткамі. Кветкі чырв.-фіялетавыя або пурпуровыя. Плод — шматнасенны струк. У пасевах харч.гароху расце як пустазелле. Зерне П. дрэнна разварваецца, надае ежы цёмную афарбоўку і непрыемны смак. Кармавая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зазерскі (сорт гароху) 3/366
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЫ́,
традыцыйная бел. страва, каша з бобу, гароху ці тоўчанай бульбы. К. называліся таксама галушкі з аўсянай або гарохавай мукі, замешанай на вадзе з соллю ў крутое цеста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Уладаўскі 303 (сорт гароху) 3/366
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рамонскі 77 (сорт гароху) 3/366
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАКО́ТЫЛЬ (ад гіпа... + грэч. kotylē паглыбленне, чаша),
падсемядольнае калена, самы ніжні ўчастак сцябла праростка насеннай расліны перад семядольным вузлом. Унізе пераўтвараецца ў корань і часта мае анатамічную будову з прыкметамі сцябла і кораня. У некат. раслін даўжыня гіпакотыля малая і ён увесь застаецца ў глебе (семядолі не выносяцца на паверхню; напр. у дуба, гароху).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛІ́СТКІ,
парныя прыдаткі ў аснове ліста, свабодныя або прырослыя да чаранка. Характэрныя для многіх двухдольных. Бываюць плевачныя і зялёныя. Зялёныя П. прымаюць удзел у фотасінтэзе (напр., у гароху), часам застаюцца адзінай фотасінтэзуючай ч. ліста, калі пласцінка рэдукуецца (напр., у чыны). Адыгрываюць важную ролю ва ўтварэнні пупышкавых лускавінак. У многіх дрэў пасля разгортвання пупышак ападаюць (напр., у ліпы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НДЭЛЬ ((Mendel) Грэгар Іаган) (22.7.1822, г. Гінчыцы, Чэхія — 6.1.1884),
аўстрыйскі прыродазнавец, заснавальнік вучэння аб спадчыннасці (гл.Мендэлізм). Скончыў філас. класы пры ун-це ў Ольмюцы Оламаўцы (1843). Вучыўся ў Венскім ун-це (1851—53). З 1843 манах аўгусцінскага манастыра, адначасова з 1848 выкладаў у школе. У 1856—63 правёў доследы па гібрыдызацыі розных сартоў гароху, на падставе якіх сфармуляваў асн. законы спадчыннасці — Мендэля законы. Гл. таксама Генетыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭСІКА́НТЫ,
хімічныя рэчывы, якія выклікаюць высушванне раслін. Выкарыстоўваюць у выглядзе водных раствораў і эмульсій для дэсікацыі (перадуборачнае высушванне с.-г. раслін), што паскарае паспяванне насення, пладоў, памяншае іх вільготнасць і аблягчае механізаваную ўборку ўраджаю. У якасці Д. звычайна выкарыстоўваюць: рэглон на насенных пасевах морквы, капусты, буракоў, бульбы; раўндап на насенных пасевах гароху, канюшыны, ільну-даўгунцу; хларат магнію Mg(ClO3)2 × 6H2O, хларат-хларыд кальцыю [Ca(ClO3)2 у сумесі з CaCl2] на пасевах бавоўніку, пшаніцы, бульбы, цукр. буракоў і інш.