Наўска́чгалопам, скачкамі, вельмі хутка’ (Нас., Гарэц., Яруш., Янк. 1, Бяльк., ТСБМ), на́ўскачы, на́ўскачак, на́ўскачкі ’тс’ (Ян.), на́ўскачка ’тс’ (Гарэц., Янк. БП). Ад ускач, гл. скакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; заг. падскачы; зак.

1. Наблізіцца скачкамі. Падскакаць на адной назе да ложка.

2. Прыехаць на кані наўскач. З гадзіну таму назад да будынка райкома галопам падскакалі на конях два партызаны. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́брык ’выхадка’ (БРС), вы́брыкі ’дзіўныя паводзіны, фокусы’ (Цых.), укр. вибрик ’выхадка, жарт; скок’, польск. wybryk ’падскок, выхадка’. Параўн. выбры́кваць ’падскокваць’ (да брыкаць), на значэнне бел. і ўкр. слоў, магчыма, уплывала польск., параўн. рус. курск. ехать выбриком ’ехаць галопам’, данск. вы́брики ’брыканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́тармагалопам, хутка’ (Жыв. сл.). Параўн. куцерма ’звада, шум, неразбярыха’ (гл). Рус. кутерьма ’сумятня, мітусня’. Значэнне прыслоўя ў беларускай мове звязана з пераходам у мадэль на ‑ма тыпу дарма. Паходжанне першаснага назоўніка няяснае. Відаць, запазычанне з цюркскіх моў, але непасрэдную крыніцу выявіць цяжка. Параўн. Фасмер, 2, 434.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

застая́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які доўгі час прастаяў, не рухаўся (пра каня). Калёсы між тым ужо каціліся па шляху, застаялыя коні ірваліся як не галопам. Лупсякоў.

2. Які страціў свежасць ад працяглай нерухомасці. Застаялая вада. Застаялае паветра. // перан. Закаснелы, нязменны. Гэта быў .. камсамольскі пратэст супраць застаялага патрыярхальнага вясковага быту. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́рсі, ‑яў; адз. няма.

1. Уст., паэт. Грудзі (у чалавека). Юнак той — прапаршчык Дзяжа. У росце мерны, цёмна-русы, Шырокі ў персях і плячах. Колас.

2. Грудзі (у каня). Конь, разгарачаны галопам, захроп, ледзь не па самыя персі прасадзіўшы тонкія ногі ў снег. Паслядовіч. Сцяпан аброццю прыціснуў галаву каня да персяў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысь 1, ‑і, ж.

Хуткі алюр, сярэдні паміж галопам і шагам. Я падганяю каня лейцамі. Ён неахвоча пераходзіць на рысь. Асіпенка. Раптам ззаду [у Косціка] нечая моцная рысь. Азірнуўся — польскі коннік. Баранавых.

рысь 2, ‑і, ж.

Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых. Пасярод сцежкі ляжаў мёртвы алень, а над ім стаяла вялікая рысь. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́вуж ’наўскапыта, галопам’ (мсцісл., З нар.-сл.), навуш: «бегла навуш» (Куляшоў), у запісах Шымкевіча наводзь «очень быстро, во весь дух» (Грыг.). Няясна, магчыма, звязана з вуж- лы, в у иглы ’шпаркі, жвавы, борзды’; калі зыходзіць з навож, то да вазіць, везці, параўн. рус. науезд уехать, наудёр удрать, наулёт лететь і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перамахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм.

1. што і цераз што. Пераскочыць цераз што‑н. Перамахнуць цераз плот. □ — Давай пабяжым! На вуліцы страляць не будуць! Перамахнём агароджу, скочым у кусты і — уратаваныя! — прапанаваў я. Карпюк. // З ходу пераправіцца, перабрацца на процілеглы бок чаго‑н. Перамахнуць цераз раку. Перамахнуць галопам узгорак.

2. Хутка перайсці, пераехаць куды‑н. Перамахнуць у другі горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баско́й ’прыгожы’ (калінк., Арх. ГУ, Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Рус. дыял. ба́сый, баский, ба́ско́й добры; прыгожы; хуткі і г. д.’ Фасмер (1, 129–130) звязвае гэтыя словы з рус. дыял. бас, бась ’прыкраса, прыгажосць і да т. п.’ (паходжанне іх не вельмі яснае: лічыцца запазычаннем з сканд. моў або з комі; ставіцца пытанне аб сувязі з санскр. bhās‑ ’святло, бляск і г. д.’; але ўсе значэнні добра выводзяцца з рус. дыял. басить, басовать). Магчыма, сюды і ўкр. баский ’хуткі (пра каня)’. Але параўн. укр. басува́ти ’стаць на дыбы, ісці галопам’, рус. басова́ть ’бадзёрыцца, іржаць, таптаць і г. д.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)