Апала́нт, пала́нт ’гульня, падчас якой удзельнікі спаборнічаюць ва ўменні далей паслаць кароткую палку’ (Янк. II). З польск. palant ’лапта’ < італ. palla ’шар, галка’, pallare ’гуляць у мяч’ (Брукнер, 391). Параўн. яшчэ ўкр. ополоничок ’дзіцячая гульня’. Гл. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ўкагалка’ (Касп., Сцяшк. МГ). Паводле Сл. паўн.-зах., 2, 439, запазычанне з польск. мовы. У якасці крыніцы выстаўляецца польск. kawka ’тс’. Для дзеяслова ка́ўкаць ’мяўкаць’, ’каркаць’ (Сл. паўн.-зах. прыводзіць іншую крыніцу — літ. kaūkti ’выць’ (гл. падрабязна пад ка́ўкаць). Але справа не такая простая. Паколькі гэта лексема гукапераймальнага характару (параўн. польск. kawa, kawka, укр. дыял. ка́ва, літ. kóvasгалка, грак’, чэш. kavka, серб.-харв. kȃvka, славен. kȃvka і г. д.), то падобныя ўтварэнні могуць узнікаць незалежна ў розных мовах. Гл. агляд Трубачова, Эт. сл., 9, 165–166, які мяркуе, што прасл. *kavъka ўтворана ад *kava ’тс’. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 152; Слаўскі, 2, 108–109.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́гаўка, пікоўка ’кнігаўка’ (навагр., Нар. сл.; шальч., лід., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; воран., навагр., стаўб., ЛА, 1). Гукапераймальнае. Ад пі‑гі! — крыку птушкі. Адсюль непасрэдна пігіца, пігіца, пііца ’кнігаўка’ (воран., іўеў., Сцяшк. С.п.; ашм., шальч., ігн., Сл. ПЗБ; ЛА, 1). Сюды ж пі галка (валож., ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ўкаць ’крычаць тонкім голасам’ (Федар.), ’мяўкаць’ (Жыв. сл., Нар. лекс.), ’ледзьве існаваць, дыхаць’, ’глытаць так, каб было чуваць’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае слова. Мабыць, лексічнае пранікненне з балт. моў. Параўн. літ. kiáukėгалка’, kiaukšė́ti, kiauksė́ti ’крычаць (пра галку), вішчаць (пра шчанюкоў)’, kaũkti ’выць, вішчаць’, kaũka ’крыкун, плаксун’. Спрадвечна роднасныя да гэтых літоўскіх слоў: серб.-харв. ку̏кати ’плакаць, стагнаць’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́лка1галка, птушка Corvus monedula’ (слонім., Арх. Бяльк.; Сцяшк. Сл. паўн.-зах.). Польск. kawka ’тс’. Фанетыка бел. слова сведчыць аб больш складаным працэсе, хоць сам факт запазычання або ўплыву польск. формы выключыць нельга, аб чым сведчыць і лінгвагеаграфія. Ёсць і іншая магчымасць тлумачэння: калка < галка (апошняя форма адзначана па галоўнай тэрыторыі, Сл. паўн.-зах.) у выніку існавання дублетаў к‑ і г‑ у запазычаных словах, калі форма з к‑ успрымаецца або як адаптаваная, або як спрадвечная. Гэта, аднак, менш верагодна.

Ка́лка2, у Доўн.-Зап., 3, 39: «Кидайса, метайса, завиваты не давайса! Кинь калку (кибалку?) хочъ пидъ лаўку, Сама выбежъ на вулоньку!». Далей аўтар адзначае калка кибалка ’жаночы галаўны ўбор’ і спасылаецца на аналагічныя кантэксты ў Янчука і Чубінскага; паводле гэтага можна меркаваць, што слова было вядома на зах. Палессі дастаткова шырока. Этымалогія няясная; можна суаднесці з калка1, паколькі ў шэрагу назваў сустракаюцца падобныя намінацыі; параўн. рус. дыял. тэрміны для жаночага галаўнога ўбору кокошка і сорока. Па розных прычынах гэта меркаванне маланадзейнае; магчыма, неабходна параўноўваць з бел. галка ’круглы, гладкі камень, якім таўкуць перац, гарчыцу’, галкі ’галушкі, клёцкі; печыва з мукі і тоўчанай бульбы’, аб першаснай семантыцы якіх сведчаць бел. галы ’ягадзіцы’, славац. hálka ’шарык’, польск. galka ’шар, булдавешка’ і інш. Падобная семантыка дапускае параўнанне гэтых лексем з разглядаемым словам; аднак паводле фактычнага крытэрыю такое збліжэнне недакладнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́тыш м., прост.

1. (скатанный шарик) га́лка, -кі ж., галу́шка, -кі ж.;

2. (обрубок, чурбан) абру́бак, -бка м., уці́нак, -нка м.; (деревянный кружок) кацёлка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сава́1 ’драпежная начная птушка атрада соў, у якой вялікая круглая галава, вялікія вочы і кароткая загнутая дзюба’. Укр., рус. сова́, серб.-ц.-слав. сова, польск., н.-луж., в.-луж. sowa, палаб. süwó, чэш., славац. sova, серб.-харв. со̏ва, славен. sóva, балг. со́ва. Прасл. *sowa ’птушка Strix’. Большасць этымолагаў лічаць гукапераймальным утварэннем, параўн. Фасмер, 3, 704 і наст.; Траўтман, 300; Махэк₂, 568. Яшчэ праіндаеўрапейская назва (Струтыньскі, Nazwy, 87), параўн. роднасныя: ст.-брэтон. couann ’тс’, брэтон. kaouen, кімр. cuan ’начная сава’, ст.-в.-ням. hûwo, hûwila ’тс’, hiuwilôn ’лікаваць’ і г. д. Параўн. яшчэ з пачатковым заднепаднябенным рус. дыял. ка́вагалка’, літ. naktikóva ’сава, начны крумкач’, kóvas м., kóva ж. ’галка’, ст.-інд. kaúti ’крычыць’ (гл. Вальдэ-Гофман 1, 184). Ад і.-е. *kěu̯‑, kā̌u‑ ’быць, рыпаць, крычаць’ (Борысь, 567; Сной₁, 594, Шустар-Шэўц, 2, 1336).

Сава́2, мн. л. со́вы ’грыб шампіньон’ (нарай., ЛА, 1). З польск. sowa ’від пластынковага грыба’, якое Борысь, 567 памяншае ў артыкул sowa ’тушка’. Назва, магчыма, па колеру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́лка ’вуліца’ (Нас., Грыг.); ’вулічка’ (Гарэц.); ’завулак, правулак’ (Бяльк., Янк. I, Касп., КСТ); ’дарога, якая праходзіць папярок вёскі, прыблізна пасярэдзіне’ (Шат.); ’праход з асноўнай вуліцы’ (Жд., 3); ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС), укр. палес. ву́лка ’вулачка’, рус. у́лка ’двор, прастора па-за хатай’, ст.-рус. улъка ’завулак’. Дэмінутыўнае ўтварэнне, паралельнае да вуліца; параўн. га́лкаа́ліца і інш., суфіксацыя на ‑ъka характэрна для паўн.-слав. моў, для паўд.-слав.ica (Слаўскі, SP, 1 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

улада́р, ‑а, м.

1. Той, хто валодае чым‑н.; гаспадар чаго‑н. Пасля рэвалюцыі ўцёк кудысь уладар маёнтка, і за валоку не трэба было болей плаціць. Галавач. [Платон], відаць, ужо не раз мазгаваў пра тое, каб стаць непадзельным уладаром млына. Ракітны. // Той, хто пэўны час карыстаецца чым‑н. Змена ўладароў калыскі адбывалася са здзіўляючай хуткасцю: Колю папрасіла адтуль Настулька, Настульку — Галка. Кірэйчык.

2. Той, хто карыстаецца неабмежаванай вярхоўнай уладай. Уладар дзяржавы. // Той, каму ўсе падначальваюцца. Усе .. [звяры] мірна сышліся ў гурт і маўкліва і пакорліва, як і птушкі, пазіралі на Лесавіка, свайго ўладара і бога. Вышынскі.

•••

Уладар дум каго, чыіх — чалавек, які робіць моцны ўплыў на каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

комI м. (комок) камя́к, -ка́ м.; (круглый — ещё) га́ла, -лы ж., га́лка, -кі ж.; (клубок) клубо́к, -бка́ м.;

ком сне́га камя́к сне́гу;

ком подкати́л к го́рлу клубо́к падкаці́ўся да го́рла;

пе́рвый блин комом погов. пе́ршы блін камяко́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)