пагадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., заг. пагадуй; каго.

1. Выгадаваць, вырасціць усіх, многіх. — А яшчэ, не дай божа, бацька не вернецца з вайны, то хто дзяцей пагадуе. Лобан.

2. і без дап. Гадаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Нагадава́ць, нагодова́ць ’накарміць’: нагодуй дзіця (лельч., Нар. лекс.). Ад гадаваць, што мае шырокую семантыку, у тым ліку і ’карміць’: ходзем свінья годоваць (ТС), параўн. чэш. hodovati ’піраваць’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́стовать несов.

1. (нянчить) уст., прост. ня́ньчыць; (нежить) пе́сціць;

2. (заботливо выращивать, воспитывать) перен., книжн. гадава́ць; выхо́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гусь ж.

1. гусь м.;

гадава́ць гусе́й — разводи́ть гусе́й;

2. (самка гуся) гусы́ня;

як з гусі́ вада́ — как с гу́ся вода́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пітомы1 ’тоўсты, празмерны, насычаны’ (Булг.). Дзеепрыметнік залежнага стану цяп. часу ад пітаць (гл.), ст.-бел. nu- томь < *pitafi ’карміць, гадаваць, выхоўваць’. Да нітавацца (гл.).

Пітомы2, у словазлучэнні пітома горла ’стрававод’ (Сл. ПЗБ) — ’горла, праз якое падаецца страва, корм’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гадава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; незак.

1. Праводзіць дзе‑н., у якіх‑н. умовах сваё дзяцінства, раннія гады; расці. Дзядзька Марцін ведаў лес добра, у лесе гадаваўся, жывёлу пасвіў, грыбы збіраў. Колас. // Жыць, вырастаць (пра свойскіх жывёл, птушак). На ферме гадуюцца сотні цялят.

2. Зал. да гадаваць.

•••

Як гадуешся(цеся) — як справы, як жывецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаня́ і шчанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня сабакі, а таксама ваўчыцы, лісы і пад. Сука шызая ў палацы Радзівіла Прынесла шывых трох шчанят. А. Александровіч. / Разм. груб. Пра дзіця. [Лабыш:] Ты што, сапраўды спадзяешся стаць маім зяцем?.. Лепш я шчанят тваіх гадаваць буду, а дачкі сваёй за цябе, галетніка, не аддам. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пано́к, ‑нка, м.

1. Небагаты пан. [Буднік:] — Хопіць ужо вам важдацца з гэтымі хутарамі.. Ці ж мы на тое ў паноў зямлю адабралі, каб новых панкоў гадаваць. Галавач.

2. Форма ласкальнага звароту да пана. — Панок, за што? — Міхал пытае: — Што за прычына ёсць такая? Ці я па службе правініўся? Ці на мяне пан угнявіўся? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гадава́цца несов.

1. расти́;

яны́ тут нарадзі́ліся і ~ва́ліся — они́ здесь родили́сь и росли́;

2. страд. расти́ться; выра́щиваться, взра́щиваться; вска́рмливаться, выка́рмливаться; воспи́тываться; отра́щиваться; отпуска́ться; см. гадава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Росць1 ’расці’, ’атрымліваць задавальненне’ (Бяльк., Юрч. Фраз. 1, Юрч. Сін.), рость, рэсть ’расці’ (Растарг.), ро́сціцьгадаваць, вырошчваць’ (астрав., пух., Сл. ПЗБ). Да расці́ (гл.). Аб скарочаным суфіксе *‑ti гл. Карскі 2-3, 279.

Росць2 ’рост’, ’расток, парастак’ (іўеў., Сцяшк. Сл.; ТС). З прасл. *orstъ пры дапамозе суф. ‑ь з адцягненым значэннем *‑orst‑ь. Іншы суфікс ‑jь у рошч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)