Лу́мбы ’сцяблы’, ’адросткі пёраў у час лінькі птушак’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Літуанізм. Да ла́мбы, ламбу́к (гл.). Мена ‑а‑ : ‑u‑ з’яўляецца характэрнай для літ. гаворак (напр., lãkatas: lùkutas ’транты, лахманы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ліва́да ’агароджанае месца для жывёлы’ (шчуч., ДАБМ). Новае запазычанне з паўдн.-рус. або ўкр. гаворак: ливада, левада ’выган, агароджаны луг’ < [с.-грэч., н.-грэч. λιβάδι(ον) ’луг, абводненая раўніна’ (Фасмер, 2, 493).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ранджу́га ’дзяруга’ (Бяльк.). Відавочна ад *раджуга, што варыянта да радзюга (гл.); штучная назалізацыя, характэрная для некаторых гаворак усходу Беларусі, магчыма звязана з жаданнем зрабіць больш “культурнымі” некаторыя вясковыя словы, параўн. рамбіна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Радны́ ’родны’ (брасл., Сл. ПЗБ). Гл. ро́дны. Пераход націску адбыўся пад уплывам аднакарэннага рус. родно́й ’родны’ ці ў выніку характэрнага для паўночна-заходняй зоны беларускіх гаворак зруху націску, параўн. куры́ца ’курыца’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрыві́ць ‘азярэдзіць’ (бялын., Нар. сл.), стрыўё ‘старадаўні від азяроду, у якім папярочныя жэрдкі клаліся на елкі з часткова абрубленымі сукамі’ (там жа). Да астрова (гл.) з адпадзеннем пачатковага а‑, характэрным для гаворак Магілёўшчыны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́слі ’пасля’ (ТС), про́сля ’пасля’ (Чуд., Сл. ПЗБ). З пасля, после. Аб устаўным ‑р‑ паміж галоснымі і зычнымі ва ўсходне-палескіх гаворках гл. Лысенка, СПГ, 12; прыклады з паўднёвазаходніх гаворак гл. Карскі, 1, 315.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́ты, нітава́нне ’рвота, ваніты’ (Нас., Гарэц.). Ад ваніты, ванітаванне (гл. ванітаваць) шляхам адсячэння пачатковага в, успрынятага як незаканамерная пратэза, пасля адпадзення пачатковага а па мадэлі, спецыфічнай для гаворак усходу Беларусі, параўн. граном < аграном і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́ґрасіць ’выкрасаць агонь’ (мін., Нар. лекс.). Гл. выкрасіць з азванчэннем к, характэрным для некаторых гаворак Міншчыны, звычайна ў інтэрвакальным становішчы; параўн. стаган (з рус. стакан ’шклянка’) і пад., тут, магчыма, у выніку адштурхоўвання ад вы́красіць ’пафарбаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калупа́с, кылупас ’чалавек, які не спяшаецца, робіць марудна’ (Яўс.). Мясцовае ўтварэнне ад калупаць ’рабіць марудна’. Утворана экспрэсіўпым суфіксам ‑ас, параўн. яшчэ вырвас ’хапуга’, які, апрача магілёўскіх, вядомы яшчэ шэрагу беларускіх гаворак, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Пасме́цюха, посьміцюха ’жаўранак чубаты, Galerida cristata’ (Драэд.), кобр., малар. посмітюх ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. посміттюха, посмітюшок ’тс’, польск. śmieciach, śnieciach, śmieciucha, ’ smieciuga, ’ smieciuha, posmełiuch, pbsmieciucha, pośmieciuszka, pośmieciuszek. Палес. формы запазычаны з польск. гаворак. Да смецце (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)