◎ Ласахо́р ’драўляныя вілы з двума рагамі, акутымі бляхай, якія служаць для накладання гною на воз’ (бых., Мат. Маг.). Складанае слова: вілы + сахор. Параўн. палес. сохо- вілы ’тс’ (Выг.). Усячэнне ві-, як і ў лакі (< *відлакі). Да сахор (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Расахаві́лы ’драўляныя вілы, акаваныя жалезам’ (валож., ЛА, 2), рассахаві́лы ’драўляныя вілы на два зубы’ (Жд. 3). Відаць, кантамінацыя расо́ха (гл.) і ві́лы, параўн. сахаві́лы ’тс’ (гл.). Цікавы выпадак спалучэння ў адным слове праславянскіх сінонімаў рознага паходжання, параўн. Мартынаў, Балто-слав.-итал. изогл., 35.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
ві́лкі, ‑лак; адз. няма.
1. Доўгая палка з двума металічнымі паўкруглымі рагамі на канцы, пры дапамозе якой ставяць у печ і вымаюць з яе гаршкі, чыгункі і пад.
2. Тое, што і вілы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Тро́йні ‘вілы з трыма зубамі’ (ТСБМ, Касп.). Утворана ад тройня (гл.), як двойня, з суф. ‑ня, які пад уплывам лексемы ві́лы стаў суфіксам назоўніка pluralia tantum.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сты́сы ‘драўляныя вілы’ (калінк., Арх. ГУ). Няясна.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трайча́к ’звязаныя разам тры саламяныя снапкі для пакрыцця страхі на стыку падоўжанай і папярочнай яе частак’ (маст., Шатал.; Сцяшк. Сл.), трайчакі́ ’вілы з трыма зубамі’ (Сцяшк. Сл.), тройчакы́ ’драўляныя вілы з трыма рогамі для сена’ (драг., кам., Выг., Клім.), укр. харк. тройчаки́ ’тс’. Утворана пры дапамозе суф. *‑jakъ ад *trojьka, параўн. польск. дыял. trui̯ka ’вілы з трыма зубамі’, ці ад прыметніка траякі, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ры́глі ’вілы для гною’ (Сл. Брэс.). Ад ры́длі (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сахаві́лы ’драўляныя вілы для гною’ (ТС, Выг., Сл. Брэсц.), суховілкі ’тс’ (Жыв. сл.), ’вілкі з трыма зубамі’ (пін., Шатал.), ’палка з раздвоенымі канцамі’ (палес., Сл. ПЗБ), соховы́ла ’лапы драўлянай сахі, канцы якіх пераўтвараюцца ў ручкі’ (палес., Нар. лекс.). Беларуска-палеска-украінская ізалекса: параўн. укр. дыял., палес. сохові́ли ’драўляныя вілы для гною’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 18). Да саха і вілы (гл.), першапачаткова, мабыць, саха, г. зн. палка з раздвоенымі канцамі, якая ўжывалася замест віл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Накале́снік ’воз (сена)’ (жытк., Мат. Гом.), рус. уральск. наколёсник ’невялікі воз (сена)’. Да калёсы ’воз’, параўн. каляснік ’воз (сена і інш.)’, літаральна ’колькі змяшчаецца на калёсы’, тая ж мадэль — навільнік ’колькасць чаго-небудзь, што змяшчаецца на вілы, можна ўзяць на вілы’ і пад.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Ража́няйка (рожаньяйко) ’кароткія вілы для перадачы снапоў’ (Нар. Гом.). Ад ражо́н (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)