◎ Надзе́льны ’вясельны’ (светлаг., Мат. Гом.), рус. надельный ’падораны для вянчання’. Да надзяляць (гл. дзяліць), параўн. ілюстрацыю да слова: Як дораць маладым на вяселле, тады надзельныя песні пяюць (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
раскве́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад расквеціць.
2. у знач. прым. Ярка ўпрыгожаны; яркі, рознакаляровы. Яны ўвайшлі ў прасторны светлы пакой, дзе на мяккай расквечанай канапе чакаў іх Кастусь. Якімовіч. Шум, гамана ўзняліся, калі вясельны поезд — пяць расквечаных троек з закручанымі хвастамі, з бомамі і зыкамі гармоняў — паказаўся за сялом на дарозе. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сцэп ’вясельны поезд (картэж)’ (ТС). Са *счэп (ад *счапіць ’сашчапіць, злучыць’) шляхам прыпадабнення ч да с; параўн., аднак, сцэ́паць ’хватаць, браць’ (Нас.), што сведчыла б пра адлюстраванні старажытных звычаяў “умыкання” нявесты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вясе́льнік ’запрошаны на вяселле госць’ (КТС, Я. Брыль, С. Александровіч, шчуч. Сцяшк., лельч., Мат. Гом.), драг. выси́лнык ’удзельнік вяселля’ (Клім.). Утворана ад прым. вясе́льны (гл.) і суф. ‑ік. Параўн. таксама польск. weselnik, чэш. veselník ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адкупі́цца, ‑куплюся, ‑купішся, ‑купіцца; зак.
Затраціўшы грошы, вызваліцца ад якой‑н. залежнасці, ад якіх‑н. абавязкаў; выкуп сябе. Дзед.. мог бы адкупіцца ад паноў вольніцу, ды, на жаль, не адкупіўся. Гарэцкі. Усцім узяў у мяне з рук пляшку, паглядзеў яе на сонцы і сказаў: — Дык што ты, гэт квасам адкупіцца хочаш? Сабаленка. / Пра вясельны звычай, калі затрымліваюць маладых, патрабуючы выкупу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віту́шка ’матавіла’ (БРС, Сцяшк.); ’вялікае верацяно, на якое звіваюць пражу з 2–3 верацён для прасушкі’ (Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ); ’вясельны пірог’ (КТС); ’фасоля, якая ўецца’ (Мат. Гом., Інстр. II). Рус. виту́шка ’матавіла; калач, крэндзель’. Да віць, віты (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пруда́ны (Шат.), ’госці маладой, якія суправаджаюць яе з пасагам ў дом маладога’, пруда́ныя ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), пруда́нкі, прыда́нкі ’тс’ (Касп.), пруда́ны, прыда́нікі, прыда́ныя ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Укр. прида́не, прида́нки ’тс’, рус. пск. прида́нный ’вясельны паязджанін’. Да прыданае (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карава́й, ‑я, м.
Вясельны абрадавы пірог круглай формы. Віншаваць са шчасцем пойдуць [людзі] маладых, Каравай пшанічны панясуць да іх. Кляўко. Адно хіба не хапала таго, каб мы з Ірай сталі пад вянец, а астатняе ўсё было: нават дзялілі каравай. Сабаленка. // Вялікая булка, спечаная для якой‑н. урачыстасці, свята. Ваша свята — наша свята! І выносяць залаты Каравай нам з першай хаты Украінскія браты. Панчанка. На чужы каравай рота не разявай. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́езд ’дзеянне па дзеяслову выездзіць’ (БРС), вы́ізд ’адна з дзвюх доўгіх вяровак, якімі падцягваюць невад к берагу’ (З нар. сл., полац.). Рус. выезд ’вы́езд’, дыял. ’лодка, якая выязджае з сялення да парахода’, укр. выізд, польск. дыял. wyjazd ’выезд’; ’вясельны абрад, вечарынка ў маладога перад жаніцьбай’, чэш. výjezd. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выездзіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпла́ч ’галашэнне па нябожчыку’ (віл., Жыв. сл.). Рус. прыпла́чка ’абрадавы вясельны плач’. Утварэнне ад *прыплакваць < плакаць з суф. ‑jь; аб суфіксацыі гл. Карскі 2-3, 23. Параўн. таксама рус. дыял. припла́кивать ’выконваць абрадавыя песні-галашэнні (на вяселлях, пахаваннях), галасіць’, укр. припла́кувати ’плакаць над кім-, чым-небудзь, аплакваць’, припла́кування ’плач, галашэнне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)