выпро́швацца несов.

1. разг. выпра́шиваться; см. вы́прасіцца;

2. страд. выпра́шиваться; выма́ливаться; см. выпро́шваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кро́мкаць1 ’каркаць (пра крык гругана)’ (Нар. лекс.). Гл. крумкаць.

Кромкаць2выпрошваць’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, кантамінацыя кромкацьі (гл.) і канькацьвыпрошваць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кле́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. Станавіцца на калені.

2. перан. Настойліва прасіць, выпрошваць што-н.

Настойліва ўгаворваць, к. застацца.

|| зак. укле́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 знач.) і вы́кленчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2 знач.).

Укленчыць перад абразамі.

Выкленчыць у маці грошай.

|| наз. кле́нчанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыга́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што і без дап.

Разм. Выпрошваць, выманьваць. Грэчка бадзяўся па лагеры, пераходзіў ад аднаго гурту партызан да другога, сыпаў нейкія жарты, мацаў трафейныя аўтаматы, цыганіў цыгарэты. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скня́га ‘скнара’ (Барад.). Да кня́гаць ‘канючыць, выпрошваць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кня́гаць ’канькаць, выпрошваць’ (Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Гл. княваць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жабрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Збіраць міласціну. Не ўмеў шанаваць — ідзі жабраваць. Прыказка. Хто з маладосці ні працуе, той на старасці жабруе. Прыказка. // што і чаго. Разм. Выпрошваць; дакучаць просьбамі. Селядцоў за суткі прапіваў .. заробак і пасля жабраваў махоркі ў рабочых. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.

Разм. Тое, што і жабраваць. Абодва [суседы] пайшлі старцаваць... Во да чаго суды давялі! Місько. // перан. Звяртацца з просьбамі даць што‑н., выпрошваць што‑н. [Мароз:] — Кардашова выбралі, знайшлі дзеяча! Толькі і ведае старцаваць кожную вясну: сена, аўса, насення. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манта́чыцьвыпрошваць’ (Касп.), укр. валын. манта́чите ’тс’. Пад уплывам манта́чыць < мантач (гл.) з польск. matyczeć, якое з mantyka ’торба’ > ’прасіць, жабраваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жубрава́ць ’доўга старанна працаваць’, ’выпрошваць’ (Юрч.). Польск. żubrować ’ачышчаць збожжа ад восцей, прапускаючы яго праз спецыяльны апарат żubrównik’. Першае бел. значэнне магчыма тлумачыць як развіццё запазычанага польск., другое адлюстроўвае гукавую змену жабраваць (гл. жабра́к). Але і першае магло ўзнікнуць непасрэдна на бел. глебе ў выніку семантычнага развіцця паводле мадэлі ’выпрошваць’ > ’пакутаваць’ > ’цяжка працаваць’ (параўн. слав. trǫdъ ’хвароба’ > ’праца’). У сувязі з другім значэннем параўн. яшчэ серб.-харв. жу̏борити ’рабіць лёгкі шум’, балг. дыял. жуборя ’шумець’, макед. жубори ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)