расцугля́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расцугляць.

2. у знач. прым. Без цугляў, вызвалены ад цугляў. Расцугляныя коні.

3. перан. Разбэшчаны, распушчаны, нічым не стрыманы. Яму давялося быць сведкам самага расцуглянага хабарніцтва, якое тварылася вакол. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзіві́ць, здзіўлю, здзівіш, здзівіць; зак., каго-што.

Выклікаць здзіўленне, уразіць незвычайнасцю чаго‑н. Дзеда Талаша і Нупрэя здзівіў Панасаў расказ аб яго вызвалены з астрога. Колас. Каля печы стаяла істота, якая сваім выглядам магла здзівіць кожнага. Чорны. Здзівіў і парадаваў Мікалай Андрэевіч калгаснікаў глыбокім веданнем справы. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апалчэ́нне, ‑я, н.

1. У старажытнасці — войска, якое ў час вайны набіралася з шырокіх народных мас.

2. Дапаможнае войска, якое фарміруецца ў час надзвычайных абставін на добраахвотных асновах з асоб, якія вызвалены ад вайсковай службы. Такімі ж доўгімі здаваліся і ўсе наступныя дні, аж пакуль .. [Сяргей] не трапіў у народнае апалчэнне. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Распраста́ць ’зрабіць простым, роўным; разагнуць; выцягнуць’ (Нас.; ашм., Стан.; ТСБМ), распраста́ць, ріспря́стыць ’распутаць, зняць путы з коней, разпрэгчы каня’, рыспрыста́ць ’распасцерці, распластаць’ (Бяльк.), роспро́статы ’вызваліць ад чаго-небудзь, разлучыць, пазбавіць чаго-небудзь’ (Лексика Пол.), роспро́статыся ’вызваліцца ад чаго-небудзь’, ’разлучыцца з кім-небудзь’ (Сл. Брэс.), ’вызваліць ад путаў’ (Байк. і Некр.). Параўн. укр. роспро́стати ’выраўняць, расправіць’, рус. дыял. распроста́ть ’апустошыць’, і асабліва славен. pròstвызвалены, вольны’. Гл. просты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прызы́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які нясе ў сабе прызыў, заклік, гучыць як заклік. Дастаіш да васьмі гадзін і пачуеш, як з усіх бакоў паляцяць да цябе прызыўныя заводскія гудкі. Кулакоўскі. Зазвінелі прызыўныя песні аб вызвалены, зазвінелі яны ад Белага да Чорнага мора, і ад усходу сонца і да захаду сонца... Купала.

прызыўны́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да прызыву на вайсковую службу. Прызыўны ўзрост. Прызыўная камісія. Прызыўны пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́зваліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Зрабіць свабодным.

В. арыштаваных.

2. што. Вярнуць назад (захопленае ворагам).

В. горад ад захопнікаў.

3. каго (што). Даць каму-н. магчымасць не рабіць чаго-н., пазбавіць ад чаго-н.; выратаваць ад чаго-н.

В. ад дзяжурства.

Вызвалены работнік (які выконвае грамадскія абавязкі з вызваленнем ад вытворчай работы). В. ад пакарання.

4. каго (што). Звольніць, зняць з работы.

В. ад займаемай пасады.

5. каго-што. Выслабаніць ад чаго-н. грувасткага, цяжкага і пад.

В. рукі.

6. што. Апаражніць, ачысціць.

В. месца для шафы.

В. кніжную паліцу.

В. нумар у гасцініцы (выехаць з яго).

|| незак. вызваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. вызвале́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раскаваць.

2. перан.; у знач. прым. Вызвалены ад акоў (у 2 знач.), вольны, нічым не абмежаваны. Бо хто калі сніў, ды і хто калі думаў, Што буду я вольны, што буду шчаслівы. Што гэткае ўстане жыццё прада мною Маё і маёй раскаванай радзімы. Купала. Распірае прожылкі ліста сокам раскаваных нетраў. Арочка. «Зубры», як сімвал раскаванай сілы, На ўсе будоўлі шле працоўны Мінск. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́спуск1 і ро́спуст ’развод, скасаванне шлюбу’ (Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Банк і Некр.), ’нястрыманы чалавек’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’распушчаны чалавек’ (клец., Нар. лекс.). Укр. ро́спуск ’роспуск, канікулы’, ро́спуста ’свавольства, непадпарадкаванне’, рус. старое ро́спуск і ро́спуст ’развод’, ст.-рус. роспускъ ’тс’ (XV ст.), стараж.-рус. роспустъ ’тс’ (1150 г.), рос‑/распускатися ’разводзіцца’ (1156 г.); польск. rozpustny, rozpusta, ’незвязаны, вызвалены’, ст.-польск. rozpust ’распуста, разбэшчанасць’, н.-луж. rozpušćeńc, в.-луж. rozpušćenc ’распуснік’, ст.-чэш. rozpuščenie ’гарэзлівасць, свавольства, развязнасць’, чэш. дыял. v rozpust (jísti, píti) ’вельмі многа (есці, піць)’, ’без межаў’, чэш. rozpust(i)lý, rozpustilec, славац. rozpustený ’гарэзлівы, свавольны’, славен. rásputni ’распушчаны’, razpuščati ’распускаць’, серб. ра́спустан, распу̀ститисе ’распусціць’ (на канікулы), ’развесціся (аб сужэнстве)’, харв. ráspust ’роспуск’, ’канікулы’, ràspusta ’распуста’, raspuštènik ’разведзены’, макед. распуштеник ’тс’, балг. разпуштам ’разводзіць сужэнцаў’, ст.-слав. кънигы распоустьны ’ліст аб скасаванні шлюбу’. Прасл. *orz‑pustъ, утворанае ад *orz‑ ’раз-/рас-’ і *pustъ > пусты́. Гэтыя формы трэба разумець як “свабодны”, “вызвалены”, “не абавязаны”. Формы з ‑sk‑ узніклі ў выніку адваротнай аналогіі з формаў, якія маюць ‑šč‑ (Махэк₂, 501). Гл. таксама распуста.

Ро́спуск2 ’вясенняе бездарожжа’ (ТС), рус. арханг. ро́спуск ’адліга, бездараж’. Утвораны ад роспуст (гл.) пад уплывам параўнальна новага (Махэк₂, 501) дзеяслова распускаць ’аслабляць’. Фанетычная блізкасць з роспуст прывяла да змешвання лексічнага значэння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спро́шчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад спрасціць.

2. у знач. прым. Больш просты; прасцей, чым раней. Спрошчаная арфаграфія. Спрошчаны механізм.

3. у знач. прым. Недастаткова глыбокі, прымітыўны. Бясспрэчна адно: дзіцячы пісьменнік не мае права даваць чытачу спрошчанае ўяўленне аб жыцці, ён павінен умець проста і зразумела гаварыць аб складаным. Шкраба. Спрошчаны фінал у пэўнай меры перашкодзіў твору стаць цэласным, унутрана завершаным. Мушынскі.

4. у знач. прым. Разм. Вызвалены ад патрабаванняў маралі; празмерна вольны. Спрошчаныя адносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раскава́нывызвалены ад акоў’, ’вольны, нічым не абмежаваны’ (ТСБМ), раску́ты (Байк. і Некр.). Утворана з пераносным значэннем ад раскава́ць < кава́ць, што магло без прыстаўкі азначаць ’закоўваць у ланцугі’. Цікава, што ў гэтым значэнні вядома укр. кува́ти ’тс’, ст.-рус. ковати ’закоўваць у аковы’ (сустракаецца ў Наўгародскім летапісе 1228 г.), ст.-польск. kować ’закоўваць у ланцугі’. Можна меркаваць яшчэ пра больш раннюю семантыку каваць ’абіваць каваным металам’, напрыклад, ст.-рус. ковати ’тс’ (сустракаецца ў Іпацьеўскім летапісе 1175 г.) < прасл. *kovati ’біць’, параўн. каваны жалезам ’абіты жалезам’. Варыянт раску́ты, як ку́ты, куць ’каваць’ (Байк. і Некр.), імаверна, з польск. kuć ’каваць’, што з’яўляецца вынікам выраўновання дзеяслоўных асноў польск. дыял. kować > kuje > kuć. Гл. кава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)