Ку́рзніць ’гаварыць няпэўна, выдумляць, мроіць’ (Яўс.). Кантамінацыя гукапераймальнага кур‑кур, курлыкаць (гл.) і трызніць (гл.) ’мроіць’. Параўн. курняўкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

выдумля́нне ср.

1. выду́мывание;

2. сочине́ние, сочини́тельство, измышле́ние, выду́мывание, зате́я ж.;

1, 2 см. выдумля́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лгаць, лгаць, лгаті ’хлусіць’, ’складаць, выдумляць’, лгар, лгач, лгун ’хлус’, лганне ’хлусня’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Сл. паўн.-зах., КЭС, Дунін–Марцінкевіч). Да ілгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трамані́ць (трымані́ць) ’гаварыць абы-што, хлусіць’ (Мат. Гом.). З прамані́ць, праману́ць ’прыдумаць, надумацца’, якое з літ. pra(si)manýtiвыдумляць, выдумваць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; незак., што.

1. Ставіць плот, паркан і пад.; абгароджваць што‑н. Гарадзіць плот. □ [Ладымер] да поўдня быў у хаце, а тады выйшаў гарадзіць капуснікі. Чорны. Я выган плотам гарадзіў. Купала.

2. перан. Разм. Гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць. Старая Рындзіха хадзіла па вёсцы і гарадзіла на ўсіх Шамраёў за тое, што адбілі ад бацькоў роднага сына. Машара. Стары гаворыць — гародзіць, ды па праўду выходзіць. Прыказка.

•••

Агарод (гарод, плот) гарадзіць — а) пачынаць якую‑н. клапатлівую і безнадзейную справу. Не бачыць Грамабою гэтай зямлі. А калі так — дзеля чаго і гарод гарадзіць. Крапіва; б) гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць. Тут Саўка хмурыць свае бровы: — Ты, сын, гарод не гарадзі... Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычвара́цца ’прыдурвацца; прытварацца’ (брасл., даўг., Сл. ПЗБ), прычворацьвыдумляць, вычвараць’ (ТС), сюды ж прычварыць ’цкаваць жывёлу сабакам’ (Шат.). Прыставачны дзеяслоў да чвэрыць (гл.). Параўн. яшчэ пачвара, вычвараць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацяўпе́шка ’тугадумны, някемлівы чалавек’ (дзятл., Сцяшк. Сл.; полац., Нар. лекс.). Да па‑ і цяўпсці́, цяўпці́ ’гаварыць недарэчна’, якія з літ. čiaũpti ’тс’, ’выдумляць’, čiupénti ’марудна рабіць’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 5, 380 і 394).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вычвара́ць ’вырабляць штукі, выдумляць, строіць жарты’ (БРС, Шат., Яруш., Некр., Янк. БФ; КЭС, лаг.). Магчыма, утварэнне ад пачвара (гл.) (< польск. poczwara) з дапамогай замяняльнай прэфіксацыі і, відавочна, калі меркаваць на значэнню, не без уплыву дзеяслова вытвараць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трулі́ць ‘маніці, хлусіць’ (Вушац. сл.), ‘гаварыць няпраўду, выдумляць’ (докш., Бел. дыял. 2), ‘нешта вярзці, невыразна гаварыць (пра п’янага)’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае, параўн. польск. trulać ‘курлыкаць, трубіць (пра голас жураўля і гусі ў палёце)’, рус. трум‑трум ‘голас жураўля’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабзе́нь ’хлопец з вялікім ілбом’ (Нас.). Сюды ж формы з перастаноўкай: лазбень ’тс’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Метатэза адбылася, відаць, паводле асацыяцыі з дзеясловам лазіць і наз. лоб (’лазіць усюды’ > ’свавольнічаць’ ’выдумляць’ > ’быць разумнікам’). Параўн. таксама смал. лабзень, лазбень ’лоб’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)