◎ Прычвара́цца ’прыдурвацца; прытварацца’ (брасл., даўг., Сл. ПЗБ), прычвораць ’выдумляць, вычвараць’ (ТС), сюды ж прычварыць ’цкаваць жывёлу сабакам’ (Шат.). Прыставачны дзеяслоў да чвэрыць (гл.). Параўн. яшчэ пачвара, вычвараць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)