жыўцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ж.

Разм. Вуда, якой ловяць на жыўца. Мікола праз кожныя паўгадзіны бегаў на раку правяраць жыўцоўкі, а Раман падкідаў сухое ламачча ў агонь і ладзіў снасці. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наплаўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які робіцца на плывучых апорах (пантонах, баржах, лодках і пад.). На рэчцы Сураўцы нашы бамбардзіроўшчыкі разбілі нямецкі наплаўны мост. Хомчанка.

2. Які закідваецца па цячэяню (пра рыбалоўную снасць). Наплаўная вуда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́старажня, посторожэнь, постаражаньвуда, наматаная на рагульку (вулачку)’ (карэліц., Янк.1: віц., гом., маг., Браім, Рыбалоўства; саліг., Нар. словатв.), ’таўсцейшая за вуду снасць для лоўлі шчупакоў’ (лях., Сл. ПЗБ; ТС), параўн. польск. postroga, nastroga ’прылада, насадачная на вуду’. Утворана ад старажыл (гл.) пры дапамозе прыстаўкі по- і суф. *‑en‑ /‑ьn‑. Магчыма, існавала прамежкавая форма *po‑storgi̯b > *постараж, параўн. старожкавуда-рагулька’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́дачка, ‑і. ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Тое, што і вуда. Вадзік трымаў у руках вудачкі, Сашка кіраваў лодкай. Гамолка.

•••

Зматаць вудачкі — тое, што і зматаць вуды (гл. зматаць).

Папасціся (трапіць) на вудачку гл. папасціся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вудаўё ’вудзільна’ (Др.-Падб., Касп., З нар. сл.). Ад вуда пры дапамозе суф. ‑аўё (ов‑ьje), дзе ‑ов‑, відавочна, першапачаткова меў значэнне прыналежнасці (Карскі 2-3, 24). У словаўтваральных адносінах параўн. таксама дыял. грабаўё ’грабільна’ і касаўё ’касільна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́рліца ’рыбалоўная снасць’. Рус. літ. жерли́ца, дыял. же́рлица, же́рли́ка ’тс’, укр. жерлига ’вялікая вуда’ (Грынч.). Фасмер (2, 49) і Шанскі (Д, Е, Ж, 284) развіваюць дапушчэнне Праабражэнскага (1, 229) аб паходжанні ад жерло са знач. ’горла’ (таго ж кораня) або ’вуда для лоўлі з жыўцом’ ад жэрці з суф. ‑ла (< *‑dlo), улічваючы жор ’час, калі добра бярэцца рыба’. Аднак і пры гэтых тлумачэннях не зусім ясная варыянтная суфіксацыя, а семантыка патрабуе далейшых удакладненняў і пацвярджэнняў. Трэба ўлічыць, што часцей назвы прадметаў на ‑іца ад прыметнікаў (параўн. пале́гліца ’палеглая пшаніца’, кру́гліца ’круглая ніва’, гл. Сцяц., Афікс. наз., 110–111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зану́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Пагард.

1. Пра слабага, заняпалага, непрыгляднага чалавека, жывёліну і пад. Адна цяпер снасціна — вуда, А з вудай ты — паўрыбака: Бярэцца розная зануда. І рэдка.. [зловіш] шчупака. Колас.

2. Пра дакучлівага, шкадлівага чалавека. Пасля бліснула папяроса, і даляцела: — Вунь ён, пісака!.. Яго ўжо абязвечыў нехта... Зануда негабляваная! Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

у́дочка ву́да, -ды ж.; ву́дачка, -кі ж.;

заки́нуть у́дочку закі́нуць ву́ду (ву́дачку);

пойма́ть на у́дочку злаві́ць на ву́ду (ву́дачку);

попа́сться на у́дочку папа́сціся на ву́ду (ву́дачку);

смота́ть у́дочки скруці́ць (змата́ць) ву́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ляжа́чка ’сіла, якая цягне да ляжання’ (Нас.), ’донная вуда з грузілам для лоўлі акунёў і яршоў’ (Дэмб. 2, Нар. Гом.). Укр. ле́жачки ’лежачы’, леже́чка ’вулей-ляжак’, рус. лежа́чка, в лежа́чку, лежа́чки ’лежачы’, ’хворая жанчына’, ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’, польск. leżączki ’лежачы’, leżoncka ’ляжанне’, чэш. ležečky, ležacky, ганацк. lʼežačky, славац. ležiačky ’лежачы’, славен. ležę̂cki, серб.-харв. лежећке ’тс’. Прасл. ležętjь‑ky ’лежачы’ (Слаўскі, 4, 195). Аб суфіксе прыслоўя ‑ky гл. Зубаты (1, 377). Аднак утварэнні з суфіксам ‑ьka незалежныя, магчыма, утвораныя пазней ад дзеепрыметнікаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаўні́к1 ’орган руху ў рыб і водных жывёл’ (ТСБМ). З рус. плавни́к ’тс’, якое ўзнікла нядаўна як навуковы тэрмін, яшчэ ў “Поўным руска-польскім слоўніку” (Варшава, 1894 г.) польск. pletwy (сучаснае płetwa) адпавядае рус. пла́вательные перья, як і ў Даля (3, 118).

Плаўні́к2вуда’ (Жд. 3). Няясна. Малаімаверна, каб слова ўтварылася з польск. pławnik ’паплавок у вуды’ — наватвор з 1908 г. (Банькоўскі, 2, 621), у выніку пераносу значэння з часткі на цэлае.

Плаўні́к3 ’рыбацкі човен’ (Бяльк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑(н)ік ад польск. pławny ’прыдатны да плавання’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)