Ляжа́чка ’сіла, якая цягне да ляжання’ (Нас.), ’донная вуда з грузілам для лоўлі акунёў і яршоў’ (Дэмб. 2, Нар. Гом.). Укр. ле́жачки ’лежачы’, леже́чка ’вулей-ляжак’, рус. лежа́чка, в лежа́чку, лежа́чки ’лежачы’, ’хворая жанчына’, ’крынічнік лекавы, Veronica officinalis L.’, польск. leżączki ’лежачы’, leżoncka ’ляжанне’, чэш. ležečky, ležacky, ганацк. lʼežačky, славац. ležiačky ’лежачы’, славен. ležę̂cki, серб.-харв. лежећке ’тс’. Прасл. ležętjь‑ky ’лежачы’ (Слаўскі, 4, 195). Аб суфіксе прыслоўя ‑ky гл. Зубаты (1, 377). Аднак утварэнні з суфіксам ‑ьka незалежныя, магчыма, утвораныя пазней ад дзеепрыметнікаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)