Зне́шнівонкавы’. Параўн. ст.-слав., ст.-рус. извънъ, извнѣ ’звонку’. Прыметнік утворан суфіксам ‑шн‑і (Грам. бел. мовы. Марфалогія, 221) ад асновы прыслоўя jьz‑vъn‑ě > *звне > зне, дзе ўтрачаны в паміж зычнымі, а e < ě былы канчатак месн. скл. (аналагічную мадэль мела звонку < jьz‑vъn‑ъk‑u).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупаі́, лупаі́ны ’абчысткі ад бульбы’ (Янк. 1, ТС), лупа́йка, лупа́йкі, лупа́ўкі, лупэйка ’тс’, ’стручок, лупіна’, ’лупіны ад яек’, ’вонкавы каляплоднік арэха’ (Вешт., Клім., Мат. Гом., Сл. Брэс., Мат. Маг., ТС, Сцяшк. Сл.; лун., лельч., ЛАПП). Утвораны ад лупі́ць1 < лупа́ (гл.). Аб суфіксах ‑ай‑, ‑ай‑ка гл. Сцяцко (Афікс. наз., 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ура́злівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны жыва адчуваць, успрымаць што‑н. [Вера:] — Які ты ўразлівы, ужо і крыўдуе. А баба што — не чалавек? Машара. Вася заўжды ўразлівы, насцярожаны. Яго натуру ўдала падкрэслівае і вонкавы выгляд: непаслухмяна ўзварушаны чуб, кірпаты нос, доўгая шыя на завостраных плечыках, вялікія адтапыраныя вушы, якія ўдзень свецяцца наскрозь. Карамазаў. // Такі, якога лёгка вывесці з раўнавагі. Уразлівае сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблі́чча, ‑а, н.

1. Твар; рысы, выраз твару. Пазнаць па абліччы. Суровае аблічча. □ З галавы ні на хвіліну не выходзіла аблічча маладой дзяўчыны. Колас. Штурхаючыся, збіваючы людзей з ног, Толя бегаў.. ўзад і ўперад, выглядаючы знаёмае аблічча. Якімовіч. // Вонкавы выгляд каго‑н. Вонкавае аблічча. Дзіўна, наколькі яго [зубра] аблічча гарманіравала з навакольным лясным пейзажам. В. Вольскі. Усё.. аблічча [дзяўчыны] выдавала яе ўсходняе паходжанне. Васілевіч.

2. Агульны вонкавы выгляд, сукупнасць адметных рыс, характэрных чаму‑н. Суровае ваеннае аблічча сталіцы. Пераўтварыць аблічча зямлі. □ Камуністы аблічча краіны змяняюць, Упрыгожваюць гарадамі, садамі, Небывалыя ў полі расцяць ураджаі, Азараюць зямлю залатымі агнямі. Танк. Сціраецца аблічча старой вёскі. Дуброўскі.

3. перан. Індывідуальнасць, унутраны змест каго‑, чаго‑н.; духоўны склад, характар. Маральнае аблічча савецкага чалавека. Творчае аблічча пісьменніка. Нацыянальнае аблічча літаратуры. □ Замаскіраваны вораг умеў схаваць сваё аблічча за гучным словам, за бездакорнымі паводзінамі ў побыце. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́рак1вонкавы адмерлы слой кары’ (ТСБМ). Словаўтварэнне сведчыць аб запазычанні з польск. korek ’тс’ (Слаўскі, 2, 485). Запазычанне корак2 (гл.) і корак3 (гл.) адбывалася аўтаномна ў розны час.

Ко́рак2 ’каблук’ (Мат. Гом.), ’абцас’ (Бяльк., Нас.). Укр. корок ’тс’. Запазычанне з польскай мовы (XVI ст.) (Слаўскі, 2, 484). Гл. корак1 і корак3.

Ко́рак3 ’корак, затычка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк., ТС). Параўн. польск. korek (там жа, 503). Пазнейшае запазычанне з польскай мовы (XVIII–XIX стст.). Гл. корак1 і корак2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скары́нка ‘цвёрды вонкавы слой хлеба, пірага і пад.’, ‘верхні зацвярдзелы слой чаго-небудзь’ (ТСБМ, Ласт., Шат., Гарэц., Касп., Стан., Бяльк., Мядзв., Варл., Пятк. 2, Др.-Падб., Байк. і Некр., Шн. 2, Сл. ПЗБ), скоры́нка ‘тс’ (пруж., Сл. ПЗБ), скары́на ‘тс’ (Нас.), сюды ж уласнае імя Скары́на (Стан.), ст.-бел. скорина ‘тс’ (XVII ст., Козыраў, Очерки, 155). Укр. скори́на, рус. смал., пск. скори́нка ‘тс’. Дэрыват з суф. ‑ін(к)а ад скора (гл. скорка) < *(s)kora ‘кара, скура’, якое потым, відаць, было выціснута паланізмам скура. Суадносіцца з прасл. *korina, гл. ЭССЯ, 11, 70.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паве́рхня, ‑і, ж.

1. Вонкавы бок (звычайна верхні) чаго‑н. Паверхня металу. Паверхня кары галаўнога мозга. □ Вячэрняе сонца свяціла ў пакой, і на паліраванай паверхні стала засталася чорная бліскучая палоска. Шыцік. // Верхні пласт, слой чаго‑н. Паверхня вады. Паверхня снегу. □ [Дождж] ласкава барабаніў па парусіне, шамацеў па паверхні ракі. Шамякін. // Сукупнасць гор, нізін; рэльеф. Раўнінная паверхня. Паверхня Беларусі. □ Паверхня Марса фатаграфавалася ў праменях рознага колеру. «Беларусь».

2. У геаметрыі — мяжа, якая аддзяляе геаметрычнае цела ад знешняй прасторы або ад іншага цела. Паверхня шара. Цыліндрычная паверхня.

•••

Выйсці (усплыць) на паверхню гл. выйсці.

Слізгаць па паверхні гл. слізгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́сік ’надуты мачавы пузыр свінні, якім гуляюць дзеці, альбо з якога робяць капшукі’ (гродз., Мат. АС.; Бір. Дзярж.; Сцяшк. Сл., Шат., Сл. ПЗБ, Скарбы), драг. посюх ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), ’мачавы пузыр’ (Клім.), ’канал ад мачавога пузыра’ (Сержп. Грам.); параўн. таксама рус. сіб. по́сиквонкавы мачавод самца’, чэш. posek ’палавы член быка’, славац. pasek ’тое ж у быка, каня, барана’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ёлкага (гл.) з прыстаўкай по- і семантыкай выніковасці дзеяння, даслоўна ’вынік акання’ ці ’тое, што пырскае, сікае© Версія Махэка’ (473) аб прасл. *рея‑ькь, роды. да лат. penis ’пеніс, чэлес© грэч. πέος, πόσυη ’тс’, ст.-інд. pasas ’тс’ непрымальная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вне́шний

1. (наружный) во́нкавы, знадво́рны;

2. (имеющий отношение к иностранным государствам) зне́шні; (заграничный) заме́жны;

вне́шняя поли́тика зне́шняя палі́тыка;

вне́шняя торго́вля зне́шні га́ндаль;

3. (окружающий) навако́льны, зне́шні;

вне́шний мир навако́льны (зне́шні) свет;

вне́шняя среда́ биол. навако́льнае (зне́шняе) асяро́ддзе;

4. / вне́шний уго́л мат. зне́шні ву́гал;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зне́шні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца, размяшчаецца звонку, за межамі чаго‑н.; проціл. унутраны (у 1 знач.). Знешняе асяроддзе. □ Знешнія шыбы пакрыты тоўстым пластом шызага інею. Шамякін. // Які дзейнічае звонку. Знешнія ўплывы. // Звернуты вонкі; вонкавы. Свайму знешняму выгляду рэдактар надаваў не малое значэнне. Колас.

2. Які праяўляецца толькі са знешняга боку, не закранаючы асновы, сутнасці чаго‑н. Знешнія змены. Знешні спакой. □ Можа, пры ўсёй сваёй знешняй няўклюднасці — сухасці, строгасці, рэзкасці — Леўкін у душы ўсё ж някепскі чалавек? Дадзіёмаў. // перан. Паказны, паверхневы, пазбаўлены глыбіні. Савецкага чалавека не можа асляпіць знешні бляск. «ЛіМ».

3. Які адносіцца да зносін з замежнымі дзяржавамі; проціл. унутраны (у 4 знач.). Знешні гандаль. Знешняя палітыка. // Які існуе, дзейнічае за межамі данай дзяржавы; замежны. Знешнія і ўнутраныя цэны. Знешнія і ўнутраныя ворагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)