Вечарынывечарынка перад вяселлем у маладой’ (Інстр. II); ’папярэдне, пачатак вяселля’ (Касп.). Да вечары́на (гл.), семантыка ў выніку пераносу; мн. л. паводле ўзору агле́дзіны, адведзіны, запоіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Музы́кі ’танцы’, ’вечарынка з музыкай’, ’вячоркі з танцамі’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сцяц.). Ад музы́ка ’музыкант’, якое, паводле польск. muzyk, з лац. mūsicus ’тс’. Да му́зыка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ігры́шча, ‑а; Р мн. ‑аў; н.

Збор моладзі для гульняў, танцаў і іншых забаў; вечарынка з пітвом, частаваннем. Моладзь зрабіла танцавальную пляцоўку і наладжвала ігрышчы. Марціновіч. У Змітраковай хаце спраўлялі ігрышча, і мы, дзетвара, хадзілі глядзець, як скачуць дарослыя. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачо́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Тое, што і пачастунак. Вось унучкі Сталы засцілаюць, А дачушкі Пачостку стаўляюць. Вітка. Вялікага вяселля не рабілі, але і не бедніліся: і пачостка добрая была, і вечарынка з музыкамі і скокамі... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вечару́шкі ’вячоркі’ (КТС, Гарэц., Касп.), вечару́шкі ’тс’ (Бяльк.), рус. вечеру́шка, вечёрушкивечарынка, размовы, вячоркі’. Беларуска-заходнерускае ўтварэнне (Герд., Пск. гов., 1, 119–28) ад вечар і экспрэсіўнага суф. ‑ух‑а, якое пад уплывам лексемы вячоркі (гл.) стала pluralia tantum. Гл. таксама вечару́ха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капу́снік, ‑у і ‑а, м.

1. ‑у. Разм. Агарод, поле, засаджанае капустай. Маці ў капусніку была, .. капусту палола там. Ставер.

2. ‑у, зб. Разм. Капуснае лісце. Наламаць капусніку. □ Пасярод двара стаяла карова і ела з кучы капуснік. Чорны.

3. ‑а; перан. Вечарынка ў акцёраў, студэнтаў і інш. з самадзеннымі нумарамі жартаўліва-парадыйнага характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Прагулка. Пайсці на пагулянку ў лес. □ Пад мастком быў зроблены шлюз, праз які час ад часу прапускалі плыты. Лабановіч потым часта хадзіў сюды на пагулянку. Колас. Дамоў Мікола вярнуўся стомлены, але задаволены сваёй пагулянкай. Краўчанка.

2. Вечарынка, гулянка. Наладзіць пагулянку. □ Калі хлопцы прыйшлі на пагулянку, моладзь ужо танцавала. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вечарні́цавечарынка, забава’ (Др.-Падб., Нас. Доп., Яруш.), рус. (на руска-ўкраінскім паграніччы) вечерница ’вячэрні сход моладзі’, укр. вечерниці ’тс’, польск. wieczornica, wieczornice ’вячоркі’. Паўночнаслав. утварэнне ад прыметніка večerьn‑ь і суф. ж. р. Nomen agentis ‑ic‑a (параўн. польск. wieczornica ’дзяўчына, якая ходзіць на вячэрнія сходы або на вечарніцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́езд ’дзеянне па дзеяслову выездзіць’ (БРС), вы́ізд ’адна з дзвюх доўгіх вяровак, якімі падцягваюць невад к берагу’ (З нар. сл., полац.). Рус. выезд ’вы́езд’, дыял. ’лодка, якая выязджае з сялення да парахода’, укр. выізд, польск. дыял. wyjazd ’выезд’; ’вясельны абрад, вечарынка ў маладога перад жаніцьбай’, чэш. výjezd. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выездзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

та́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Від мастацтва, у якім стварэнне мастацкіх вобразаў дасягаецца сродкамі пластычных і рытмічных рухаў цела чалавека.

Тэорыя танца.

2. Сукупнасць такіх рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музычны твор у рытме і стылі такіх рухаў.

Беларускі народны т.

3. толькі мн. Гулянка з музыкай, на якой людзі танцуюць; вечарынка.

Кожную суботу ў клубе былі танцы.

Ні да танца, ні да ружанца (разм., неадабр.) — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека.

|| прым. танцава́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)