вечары́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Вячэрняя гулянка з музыкай і танцамі.

Пайсці на вечарынку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вечары́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вечары́нка вечары́нкі
Р. вечары́нкі вечары́нак
Д. вечары́нцы вечары́нкам
В. вечары́нку вечары́нкі
Т. вечары́нкай
вечары́нкаю
вечары́нкамі
М. вечары́нцы вечары́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вечары́нка ж. вечери́нка, вечёрка; пиру́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вечары́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Вячэрняя гулянка з музыкай і танцамі; вечар. Іншы раз вечарам Казей уладзіць вечарынку. Папрыходзяць хлопцы, дзяўчаты. Грыміць засцяною гармонік. Колас. З якой замілаванасцю ўспамінаў.. [Вася] гады сумеснай вучобы ў школе, вясёлыя калгасныя вечарынка, танцы пад гармонік на лясной паляне. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вечарынка ’вячэрняя пагулянка з музыкай і танцамі’ (КТС, БРС, Касп., Бяльк.), клім. вічарінка ’тс’, укр. вечери́нка ’бяседа ўвечары’, палес. вечори́нка ’невялікае вяселле, якое спраўляецца на працягу аднаго дня’, рус. вечери́на ’вячэрняя забава моладзі’; ’перадвясельны вечар’; ’дзявочнік’; ’развітальны вечар сяброў маладога напярэдадні вяселля’, вечери́нка ’перадвясельны вечар’, арханг. вечеринки ’бяседа, вячоркі’, польск. wieczorynek ’вячэрняя забава’; ’забава маладога і яго бацькі ў сватоў да агледзін’, wiecerynki ’вячоркі’, славац. уст. večerinka ’вячэрняя забава, вечарынка’, серб.-харв. вечѐринкавечарынка’, вечѐрина ’вячоркі, вечарынка’, макед., балг. вечеринка ’тс’. Ад večerina і суф. ‑k‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карпараты́ў, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Від адпачынку, мерапрыемства забаўляльнага характару, у якім прымаюць удзел члены ці супрацоўнікі аднаго прадпрыемства, арганізацыі, фірмы і пад.; вечарынка.

Навагодні к.

|| прым. карпараты́ўны, -ая, -ае.

Карпаратыўная вечарынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танцу́лькі, -лек (разм., іран.).

Вечар з танцамі, вечарынка.

У яе т. у галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вечары́на ж., разг., см. вечары́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капу́снік

вечарынка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. капу́снік капу́снікі
Р. капу́сніка капу́снікаў
Д. капу́сніку капу́снікам
В. капу́снік капу́снікі
Т. капу́снікам капу́снікамі
М. капу́сніку капу́сніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гуля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Вечарынка з пачастункам або вясёлае правядзенне часу ў кампаніі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)