Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вечары́нкаж. вечери́нка, вечёрка; пиру́шка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вечарынка 3/66; 4/214
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
вечары́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Вячэрняя гулянка з музыкай і танцамі; вечар. Іншы раз вечарам Казей уладзіць вечарынку. Папрыходзяць хлопцы, дзяўчаты. Грыміць засцяною гармонік.Колас.З якой замілаванасцю ўспамінаў.. [Вася] гады сумеснай вучобы ў школе, вясёлыя калгасныя вечарынка, танцы пад гармонік на лясной паляне.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕЧАРЫ́НКА, вечарына,
у беларусаў даўні звычай сялянскай моладзі збірацца вечарамі, асабліва ў нядзелю або свята, на танцы і гульні. Наладжвалі вечарынкі пераважна зімой у прасторнай хаце або карчме. У грамадскім побыце дарэв. вёскі — найбольш даступная магчымасць сустрэч моладзі. Бытавалі вечарынкі і ў гар. асяроддзі. На пач. 20 ст. ў гарадах і мястэчках вечарынкі выкарыстоўвалі аматарскія гурткі для папулярызацыі бел. л-ры і мастацтва (т.зв.Беларускія вечарынкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вечарынка ’вячэрняя пагулянка з музыкай і танцамі’ (КТС, БРС, Касп., Бяльк.), клім.вічарінка ’тс’, укр.вечери́нка ’бяседа ўвечары’, палес.вечори́нка ’невялікае вяселле, якое спраўляецца на працягу аднаго дня’, рус.вечери́на ’вячэрняя забава моладзі’; ’перадвясельны вечар’; ’дзявочнік’; ’развітальны вечар сяброў маладога напярэдадні вяселля’, вечери́нка ’перадвясельны вечар’, арханг.вечеринки ’бяседа, вячоркі’, польск.wieczorynek ’вячэрняя забава’; ’забава маладога і яго бацькі ў сватоў да агледзін’, wiecerynki ’вячоркі’, славац.уст.večerinka ’вячэрняя забава, вечарынка’, серб.-харв.вечѐринка ’вечарынка’, вечѐрина ’вячоркі, вечарынка’, макед., балг.вечеринка ’тс’. Ад večerina і суф. ‑k‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вечары́на, вечары́нкаж.
1.Ábendgesellschaft f -, -en; gesélliger Ábend; (з танцамі) Tánzabend m -es, -e; Party [´pa:ti] f -, -s;
2. (грамадскі сход) Ábendveranstaltung f -, -en;
зва́ная вечары́наÁbendgesellschaft f -, -en;
літарату́рная вечары́на literárischer Ábend;
выпускна́я вечары́на Entlássungsfeier f -, -n;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПЕ́РШАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ВЕЧАРЫ́НКАў Вільні.
Адбылася 12.2.1910 у клубе чыгуначнікаў. Арганізавана А.Бурбісам пры падтрымцы рэдакцыі газ. «Наша ніва». Мела значны грамадскі рэзананс, садзейнічала развіццю бел.прафес. і аматарскага тэатр. мастацтва. У П.б.в. ўдзельнічала каля 100 чал., прысутнічала каля 1000 гледачоў. У праграме спектакль «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага (пастаноўка Бурбіса, сярод удзельнікаў Я.Арлоўскі, Ф.Мурашка, Ч.Родзевіч і інш.); харавыя творы «А хто там ідзе?» (муз. Л.Рагоўскага на словы Я.Купалы), «Чаму ж мне не пець» і інш.бел.нар. песні (дырыжор Рагоўскі); нар. танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Юрка», «Верабей» (пад кіраўніцтвам І.Буйніцкага).
Літ.:
Няфёд У.І. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1—2. Мн., 1983—85.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карпараты́ў, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).
Від адпачынку, мерапрыемства забаўляльнага характару, у якім прымаюць удзел члены ці супрацоўнікі аднаго прадпрыемства, арганізацыі, фірмы і пад.; вечарынка.
Навагодні к.
|| прым.карпараты́ўны, -ая, -ае.
Карпаратыўная вечарынка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)