Ветравы́ (прым.) ’які мае адносіны да ветру’; ’прызначаны для аховы ад ветру’; ’такі, у якім вецер з’яўляецца рухаючай сілай’ (КТС, БРС). Укр. ві́трів ’які належыць да ветру’, вітровий ’які мае адносіны да ветру’, рус. смал. ветровой ’ветравы дух, які суправаджаецца ветрам’, ве́тровый, ветро́вый ’схільны да ўздзеяння ветру’, пск. ветрово́йветраны (млын)’, рус. ветрово́й, ветро́вый (парень) ’легкадумны’, польск. wiatrowy ’звязаны з ветрам’; ’выкліканы ветрам’; ’такі, у якім рухаючая сіла — вецер’, н.-луж. wětšowy, wětšowaty, в.-луж. wětrowy ’ветравы, ветраны’, чэш. vštrový, славац. vetrový ’звязаны з ветрам’. Паўночнаславянскае ўтварэнне ад větr‑ і суф. ‑ovъ. У паўднёваславянскіх мовах (як і ў н.-луж.) да гэтага суфікса дадаюцца іншыя: славен. vẹtrǫ́ven, vetrovít, серб.-харв. ветро̀вит, ве̏трован, макед. ветровит, балг. ветровен, ветровит.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вяртлі́вы ’вёрткі’ (Жд., 3), укр. вертливий, рус. вертлявый ’тс’, арханг. вертливый ’ненадзейны, нясталы, зменлівы’, ст.-рус. вертливый ’тс’ (з XIII ст.), славен. vrtljìv ’які абарачаецца’, серб.-харв. вр̀тљив ’тс’; ’жывы, рухомы’; ’ветраны, несур’ёзны’, макед. вртлив ’які абарачаецца, нясталы’, балг. врътлив ’тс’. Прасл. vьrt(ь)livъ < vьrtěti. Да вярцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветрачок ’малы вятрак; рухомае прыстасаванне, якое па форме нагадвае вятрак; малая электрастанцыя’ (КТС), укр. вітрячок, палес. вітрачо́к, вєтрачо́к, ви​ітрачо́к ’прылада, на якую намотваецца пража з цэўкі або верацяна для сушкі’, рус. пск., смал. ветрячокветраны млын магутнасцю для патрэб адной гаспадаркі’, польск. wiatraczek ’ветрачок’. Памяншальная форма лексемы вятрак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вятра́кветраны млын’ (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., Выг., Касп., КСТ, КТС, Маш., Шат., Яруш.). Укр. вітряк, рус. ветряк, польск. wiatrak, чэш. vetrák, větřák, славац. vetrák ’тс’. Паўночнаславянскае ўтварэнне ад асновы ветр‑ з суф. ак/ʼак. Улічваючы характар рэаліі, цяжка дапускаць старажытнасць утварэння. Параўн. яшчэ в.-луж. větrak ’вентылятар’, wětrak ’ветрагон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярту́н ’жвавае дзіця’ (Жд., 3); ’непаседа, дураслівец’ (БРС, Шат.); ’вяртлявы чалавек’ (Бяльк.); ’від жука з сямейства Gyrinidae’ (БРС, КТС); ’турман’ (БРС); ’від хваробы хваіны’ (БелСЭ); ’вір’ (КТС). Укр. вертун ’вяртлявы чалавек, непаседа’; ’страказа’; ’турман’, вертуне́ць ’кажан’, рус. вертун ’непаседа’; ’кулік’; ’ручны свердзел’, свярдл. ’круглае палена’, кастр. ’мянёк’, урал. ’матыліца’, пск. ’ненадзейны, ветраны чалавек’, вертунок ’турман’. Усходнеславянскае ўтварэнне ад асновы вьрт‑ (vьrt‑) і суф. ‑ун (< unъ). Да вярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

круцёлка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм.

1. Назва розных прадметаў, прыстасаванняў, якія круцяцца. У другой грамадзе народ акружыў чалавека з круцёлкаю і пазіраў, як прабаваў хто шчасця. Колас. Сям-там скрыпеў журавель або тарахцела круцёлка над студняй. Брыль. [Шыковіч] дасканала ведаў усе старажытныя канструкцыі сялянскіх замкоў — круцёлак, засовак, зашчэпак. Шамякін.

2. Легкадумны, ветраны чалавек (пераважна пра жанчыну). Збіраўся нават раскрычацца [Арцём Ісакавіч] на гэтую бессаромную круцёлку, якая — на табе — знайшла час распытваць аб розных глупствах, ды ў каго распытваць! Лынькоў. [У Веры Андрэеўны] ўжо складаўся вобраз Тамары — хлуслівай круцёлкі, якая хоча ашукаць яе сына. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыр, ‑ы, ж.

1. Шырыня, вялікія памеры ў шырыню. Крок у шыр, два крокі ўдоўж — усяе хады. Дзяргай. За лясамі, за іх палякамі — Ветраны, на ўсю шыр, прагон. Камейша.

2. Шырокая прастора. Не абняць, не змерыць вокам Шыр палёў і неба сінь. Хведаровіч. Прылад нямала змайстравана, Якімі вымеран сусвет: Зямная шыр, глыб акіяна, Шляхі да зор і да планет. Непачаловіч. Слава ж табе, маладая дзяржава, Слава на ўсю неабдымную шыр. Глебка.

3. Тое, што і шырыня (у 3 знач.). Разгарні ты, люд рабочы, Сілу, волю ва ўсю шыр. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Аўрач, овра́ч ’кій, якім заганяюць рыбу ў сетку’, рэч. (Браім, Весці АН БССР, 1973, 1). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ач, характэрным для назваў прылад дзеяння паводле значэння дзеяслова; магчыма, ад незафіксаванага *овраць, вытворнага з коранем ‑ver‑, для асноў з якім у славянскіх мовах характэрна значэнне ’піхаць, соўгаць’ (гл. Фасмер, 1, 293), а таксама ’кій, рычаг, з дапамогай якога што-небудзь паварочваюць, прыводзяць у рух’, параўн. укр. вирло ’асноўны шост рыбалоўнай прылады, пры дапамозе якога яе падымаюць і апускаюць’, ’дышаль манежа’, ’доўгі рычаг, якім паварочваюць ветраны млын’ (гл. Куркіна, Этимология, 1970, 101). Параўн. аўраць. З семантычнага боку магчымы ўплыў літ. varýti, vãro ’гнаць, выганяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басалы́га ’басяк’ (Арх. Бяльк., слонім.). Параўн. рус. дыял. басалы́гаветраны, легкадумны чалавек, балаболка і г. д.’ Можна меркаваць пра сувязь з басала́й (гл.); тады «экспрэсіўны» суфікс ‑ыга? Але параўн. і польск. basałyk ’пуга; басяк’; basałyga ’тс’. Форму basałyga (экспрэсіўную!) Брукнер (17) лічыць вытворнай ад basałyk. Выходзіць, не выключаецца магчымасць і сувязі з ст.-бел. басалык ’пуга’, рус. басалы́к, укр. басалик (з XVII ст.), польск. basałyk, запазычанымі з цюрк. моў. Фасмер, ZfslPh, 16, 68; Фасмер (1, 130) тлумачыць іх з тур., тат. bašakly. Але ёсць і тур. форма basalik, basilik! Невядома, якую ролю пры запазычанні іграла тут польск. мова (Булыка, Запазыч., 38: праз польск. basałyk).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустадо́мак ’бестурботны чалавек, які не дбае пра дом, сям’ю, гаспадарку’ (ТСБМ, Янк. 1, Шат., Жд. 2; ушац., Пан. дыс.), ’член сям’і, які не спрыяе дому, а цягне з яго’ (Варл.), пустадо́мец ’тс’ (Юрч.), пустадо́мка ’нядбайная гаспадыня’ (рагач., Нар. Гом.). Утворана ад пустадо́м ’бестурботны, не дбаючы пра гаспадарку’ (Нас., Бяльк., Касп., Гарэц.), першапачаткова, відаць, кароткі прыметнік на базе спалучэння пусты дом (гл. пусты́), параўн. сучаснае пустадо́мы ’нядбайны, ветраны’: зараз багато маладых пустадомых (ветк., Мат. Гом.), параўн. рус. дыял. пустодо́м, пустодо́мок, пустодо́мник ’тс’, укр. пустодо́мок ’тс’, паралельнае макед. пустокуќникъ (пустокукьникъ) < пуст + куќа ’дом, хата’ (охрыдск., Макед. сб., 15, 59); у такім выпадку прыметнік пустадо́мны (Нас.) — другасны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)