пало́мнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Хадзіць, вандраваць па так званых святых месцах; займацца паломніцтвам (у 1 знач.).
2. перан. Разм. Удзельнічаць у паломніцтве (у 2 знач.); наведваць каго‑н. вялікай колькасцю людзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
броди́тьI несов. (ходить) хадзі́ць; (бродяжничать) бадзя́цца; (волочиться) валачы́цца; (странствовать) вандрава́ць; (о мыслях, улыбке) блука́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Мандрава́ць ’вандраваць, падарожнічаць, блукаць па свеце’ (Мал., Федар. 2, Федар. 7, Чач., Шат.; паўд.-усх., КЭС), ’вандраваць пешшу’ (Нар. Гом.). Укр. мандрува́ти ’тс’, ’ездзіць’. З польск. wędrować ’тс’, якое з ням. wandern ’падарожнічаць, блукаць’. Аб пераходзе в > м гл. Карскі, 1, 340. Сюды ж пераноснае мандровачка ’павестка’ (светлаг., Мат. Гом.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кочева́ть несов.
1. (вести кочевой образ жизни) качава́ць;
2. (переезжать, переходить с места на место) вандрава́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вандзігаць ’напружана працаваць (?)’ (КЭС): «А што ж, браток, мая справа такая: свята адпачывай, будні працуй. Была пара, вандзігаў і я так, ого-о!» (Ц. Гартны). Вандзігаць < *вандзіга, якое можа быць звязана з вандраваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Звэ́ндацца ’здохнуць’ (Сл. паўн.-зах.). Наўрад ці звязана з ням. Ende ’канец’, як лічаць складальнікі Сл. паўн.-зах., 2, 289: значэнне недакладнае, няясна в. Хутчэй трэба параўнаць вэндзацца ’бадзяцца’ (гл.), якое, магчыма, звязана з wędrować (гл. вандраваць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. Вандраваць некаторы час. Павандраваць па замежных краінах. Павандраваць па дарогах вайны. □ Паэт наведаў адроджаны Мінск, родныя пастаўскія мясціны, з якіх яго выгнала віхура першай сусветнай вайны, павандраваў па Палессі. Лойка.
2. Разм. Пайсці, накіравацца куды‑н. Сказаў Міхал і сам падняўся; За ім другія паўставалі І ў цёмны лес павандравалі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Люстра́цыя ’перыядычнае апісанне дзяржаўных маёмасцей з мэтай вызначэння іх прыбытковасці ў зах. губернях царскай Расіі’ (ТСБМ), ст.-бел. люстрация ’праверка, інспекцыя’ запазычана са ст.-польск. lustracja ’кантроль, агляд’, якое з лац. lūstratio ’агляд’ < lūstrāre ’рабіць агляд, прыглядацца, аглядаць, вандраваць’ (Слаўскі, 4, 386; Булыка, Лекс. запазыч., 31). Крукоўскі (Уплыў, 80) памылкова называе крыніцай запазычання рус. люстрация.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каланты́рыцца ’валаводзіцца’ (міёр., Нар. сл.). Добра вядомае ў розных значэннях у паўн. і ўсх. гаворках. Рус. варонеж., валаг. колотырить ’займацца нязначнай пустой справай’, арханг. ’бадзяцца без справы’ і мн. інш. Утворана ад колотить з экспрэсіўнай суфіксацыяй. Відавочна, сумесная бел.-рус. інавацыя, аднак геаграфія слова не выключае магчымасці рэалізацыі старой слав. тэндэнцыі; серб.-харв. клата́рити се ’вандраваць, бадзяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ператраваць (?), параўн. іншую рэканструкцыю і іншае тлумачэнне: пірэтраваць, магчыма, ’вандраваць, валачыцца, падарожнічаць’ у песні: А мой міленькі трэніруе. Ой, нігды ў дому не пануе. Ой, ранюсенька од ’ежджае. Да перад сьветам прыяжджае (Федар. 7, Дад., 237). Да травіць, труць ’паіць атрутай’, перан. ’псаваць нервы, здзекавацца’, менш верагодна з польск. penetrować ’шнарыць, шукаць, абследаваць’ з наступнай менай семантыкі (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)