Вандзігаць ’напружана працаваць (?)’ (КЭС): «А што ж, браток, мая справа такая: свята адпачывай, будні працуй. Была пара, вандзігаў і я так, ого-о!» (Ц. Гартны). Вандзігаць < *вандзіга, якое можа быць звязана з вандраваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)