пуцяві́на, ‑ы, ж.

Паэт. Шлях, дарога. Эх, сябры, не блага Успомніць час ад часу Пра баі, адвагу, Пра паходы нашы І агледзець святам Свой шынель і боты, У якіх багата Пуцявін прайшоў ты. Танк. Я зноў хачу зірнуць назад Пад тыя стрэхі родных хат, Дзе зачалася пуцявіна, Дзяцінства светлая часіна... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Знудзі́ць ’зрабіцца блага, вырваць’. Рус. дыял. знуди́ть смал. ’давесці да благога стану’, цвяр., пск. ’балець, ламаць’, укр. знуди́ти ’надакучыць’, ’апрыкраць’, польск. znudzić ’надакучыць’, чэш. znuditi, славац. znudiť ’тс’, серб.-харв. сну̏ждити се ’надакучыць, выклікаць кепскі настрой’, макед. снужди се ’надакучыць’. Ц.-слав. изнѫдити ’выганяць, вырываць’. Прасл. jьz‑nud‑i‑ti — прэфіксальны дзеяслоў; гл. нудзіць ’адчуваць млосны стан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балазе́ (Нас., Шат., Касп., Сцяшк. МГ, БРС), балазе́й, блазе́. Рус. бо́лозе ’добра’, бо́логоблага; добра’, укр. бо́лого; польск. błogi, чэш. blahý, ст.-слав. благъ, балг. благо́, серб.-харв. бла̑г і г. д. Прасл. bolgъ ’добры і да т. п.’ bolzě ’добра’. І.‑е. сувязі не вельмі ясныя. Параўн. Бернекер, 69; Фасмер, 1, 188 (там і падрабязна агляд версій).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Пытаючы ў каго‑н., даведацца, высветліць што‑н. Ганна з палёгкаю ўздыхнула і шпарка рушыла ў бок чыгункі, каб распытаць там дарогу ў Арэхаўку. Шамякін. Салдат разгаварыўся з Панасам, распытаў, хто ён такі, за што яго забралі. Колас. Кепска, што гэтую мясцовасць .. [Рыбак] ведаў блага, ды і не распытаў як след у хлопцаў у лесе. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бла́гоI ср., сущ.

1. (добро) дабро́, -ра́ ср.; (счастье) шча́сце, -ця ср.; (польза) кары́сць, -ці ж.;

на бла́го Ро́дины на кары́сць Радзі́мы;

2. (материальное благополучие) мн. дабро́ты, -ро́т; (выгоды) вы́гады, -гад;

бла́га жи́зни дабро́ты (вы́гады) жыцця́;

всех благ усяго́ до́брага, усяго́ найле́пшага;

ни за каки́е бла́га ні за што на све́це.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пло́хо

1. нареч. дрэ́нна, ке́пска;

2. безл., в знач. сказ. дрэ́нна, бла́га;

пло́хо лежи́т дрэ́нна ляжы́ць;

из рук вон пло́хо ве́льмі дрэ́нна, ніку́ды не ва́рта;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

устро́іцца, устроюся, устроішся, устроіцца; зак.

1. Уладкавацца на работу, заняць якое‑н. месца, пасаду. Кулік, які пераходзіў якраз на завочнае, прыняў на сябе ўсю віну і гэтым самым выратаваў таварышаў. Сам ён устроіўся ў школу, але адразу ж зрэзаўся з дырэктарам. Дамашэвіч.

2. Асталявацца, стварыць неабходныя ўмовы існавання. Устроіцца на кватэру. □ [Сцяпан Жыхар:] — А-а-а, Пятух... Не блага ўстроіўся... А я думаў, ты са мной адлучышся. Чарку зрабілі б... Пташнікаў. // Размясціцца, распалажыцца. Устроіцца спаць на канапе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скве́рно

1. нареч. (гадко) пага́на, га́дка, бры́дка; (мерзко) агі́дна; (пакостно) паску́дна;

2. (плохо — о качестве) дрэ́нна, ке́пска;

3. безл., в знач. сказ. дрэ́нна, нядо́бра, ке́пска, бла́га;

скве́рно ко́нчить дрэ́нна ско́нчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Разм. Успамінаць. [«Буржуй»:] — Вы ўжо старое не памінайце: што было, таго няма. Лынькоў. Па мястэчку — Гвардыян ведае — часта памінаюць яго імя. Зарэцкі.

2. Маліцца за ўпакой памёршых. Поп скорагаворкай памінаў імёны забітых. Мікуліч.

3. Спраўляць памінкі, удзельнічаць у памінках. Але гэты наш першы хлеб, Хлеб, з якім паміналі братоў, Сустракалі з няволі сясцёр... Не забудзецца век. Танк.

•••

Не памінай (не памінайце) ліхам — не ўспамінаць блага. [Ніна:] — Бывайце здаровы, не памінайце ліхам. Лобан.

Памінай як звалі — уцячы, збегчы, знікнуць бясследна. За восень у балота так наліло, што ў поцемках можна шуснуцца ў прорву — і памінай як звалі. Дуброўскі.

Памінаць (успамінаць) добрым словам — успамінаючы, добра адзывацца аб кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патыка́ць1 ’дараваць за дрэнныя ўчынкі, пакідаць непакараным’ (бялыніц., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.), ’патураць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да патака́ць (гл.).

Патыка́ць2 ’сустракаць’ (Нас.). З польск. potykać (się) ’тс’. Сюды ж ганц. патыка́ць ’рабіцца блага, млосна’ (Сл. ПЗБ).

Патыка́ць3, патыка́цца ’утыкаць нос (не ў сваю справу)’ (Нас.), ’рабіць спробу зайсці’ (КЭС, лаг.), з’яўляцца, паказвацца на вочы’ (хойн., Мат. Гом.), паткну́цца ’сунуцца, паказацца куды-н.’ (ТСБМ), потыка́ць ’тыцкаць, соваць’ (ТС). Да тыкаць < прасл. tykati (), роднаснага з лат. tūkât, tūcît ’мясіць, ціснуць’, ст.-в.-ням. dûhen ’ціснуць’. Чаргаваннем галосных кораня звязана з ткаць (Фасмер, 4, 130).

Патыка́ць4 ’ткаць па аснове рознакаляровым утком’ (лід., віл., бар., шум., швянч., Сл. ПЗБ), драг. натыка́ты ’тс’ (Клімчук, вусн. паведамл.), патыка́нка ’дыван з ільняной асновай, патыканы рознакаляровымі ніткамі’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Магчыма, сюды ж польск. potykaczka ’спадніца, тканая ў чатыры полкі’. Параўн. н.-луж. potykaś ’зацыраваць’. Да па‑ < прасл. po‑ і ткаць < прасл. tъkati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)