выклікаць, абудзіць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

узварушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., каго-што.

1. Злёгку паварушыць, разварушыць.

У. зямлю вакол дрэва.

2. перан. Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці; расшавяліць, узняць; абудзіць, ажывіць (разм.).

У. народ.

У. успаміны.

3. перан. Выклікаць глыбокія пачуцці, узрушыць (разм.).

Вестка надта ўзварушыла яе.

|| незак. узвару́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абу́джаны

1. разг. пробуждённый, разбу́женный;

2. перен. пробуждённый, возбуждённый;

3. перен. пробуждённый, разбу́женный;

1-3 см. абудзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Абудзіць у кім‑н. пачуццё кахання да сябе, прымусіць пакахаць. Уласна кажучы, у апошнія гады.. [Тамары Аляксандраўне] не столькі хацелася зачараваць.. [Яраша], закахаць, колькі проста пераможна ўзяць — націскам, прыступам. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбудзі́ць, -уджу́, -у́дзіш, -у́дзіць; -у́джаны; зак.

1. гл. будзіць.

2. каго-што. Прывесці ва ўзбуджальны стан.

У. хворага.

У. нервы.

3. што. Выклікаць, абудзіць у кім-н. якія-н. пачуцці, думкі, стан.

У. рэўнасць.

У. апетыт.

У. цікаўнасць.

4. што. Паставіць, вынесці на абмеркаванне, вырашэнне.

У. крымінальную справу.

У. пытанне.

|| незак. узбуджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узбуджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абуджа́ць несов.

1. разг. буди́ть, пробужда́ть;

2. перен. пробужда́ть, возбужда́ть;

3. перен. (делать активным) пробужда́ть, буди́ть;

1-3 см. абудзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абнадзе́іць, ‑дзею, ‑дзеіш, ‑дзеіць; зак., каго.

Паабяцаўшы што‑н., запэўніўшы ў чым‑н., абудзіць надзею; суцешыць. Абнадзеіў настаўнік Сцёпку, ахвоты да навукі паддаў. Колас. Дзівіліся партызаны спакою і вытрымцы гэтага чалавека, дзівіліся і стараліся падтрымаць яго, сказаць спагадлівае слова, неяк абнадзеіць. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заціка́віць, ‑каўлю, ‑кавіш, ‑кавіць; зак., каго-што.

1. Абудзіць у кім‑н. цікавасць, прыцягнуць чыю‑н. увагу. І што асабліва зацікавіла дзеда Талаша, дык гэта паведамленне аб Саўку і яго фальшывым партызанстве. Колас. Загадкавая гісторыя зацікавіла ўвесь клас. Хомчанка.

2. Заахвоціць матэрыяльна, практычнымі выгодамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зайздро́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Схільны да зайздрасці; з пачуццём зайздрасці. Зайздроснаму Варвону было няўцям, што шчасцем Плюндрыка было яго няшчасце. Вітка. // Які выражае зайздрасць. Зайздросны позірк.

2. Надта добры, здольны абудзіць зайздрасць. Зайздросны лёс. □ Была зайздроснай Саўкі доля, Бо гэткіх конюхаў, як ён, Ніхто не знаў у наваколлі: Ім ганарыўся ўвесь раён! Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ускалыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Прывесці ў рух, прымусіць калыхацца. Набег цёплы ветрык і ўскалыхнуў возера. Кандрусевіч. Раптам паветра ўскалыхнуў выбух. Сіняўскі. // перан. Ажывіць, абудзіць. Якія ж патрэбны навальніцы і громы, каб ускалыхнуць гэтую цішыню і абудзіць чалавечыя думкі, пачуцці, імкненні! Колас. [Салдат] паддаў ходу і праз паўгадзіны ўвайшоў у гарадок. Тут ён спаткаў ажыўленне: рэвалюцыя ўжо ўскалыхнула гэтае глухое месца. Чорны.

2. перан. Усхваляваць, устрывожыць. Але ў тым і справа, што Веньямін хоча сустрэць асаблівую дзяўчыну — прыгожую, разумную, якая б ускалыхнула ўсю яго душу. Навуменка. Разумнае, светлае, вечнае сеяць Лектар вядомы прыехаў да нас; Сяло ўскалыхнула такая падзея: Загадзя ў клубе сабраўся калгас. Непачаловіч. Тры дні назад увесь свет ускалыхнула цудоўная навіна: Савецкі касмічны карабель вярнуўся на Зямлю! «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)