шуме́ць¹, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́; незак.

1. Утвараць, рабіць шум (у 1 знач.).

Шуміць бор.

Шуміць дождж.

Шуміць у галаве (няясна ў думках ад стомленасці, моцнага перажывання, ап’янення). У вушах шуміць (пра слыхавое раздражненне).

2. Гучна выражаць незадаволенасць, сварыцца, крычаць.

Няма чаго ш. з-за дробязі.

3. Ажыўлена абмяркоўваць што-н., рабіць прадметам усеагульнай увагі.

Ш. пра свае дасягненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каменці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Даць (даваць) каментарый, каментарыі да якога‑н. тэксту. Каменціраваць помнік старажытнай пісьменнасці.

2. Абмяркоўваць, тлумачыць што‑н., рабіць свае заўвагі аб чым‑н. Каменціраваць спектакль. □ — Вярнуўся ўчора, — скорагаворкай паведамляла Таццяна Цімафееўна пра дырэктара завода, не адважваючыся, аднак, адкрыта каменціраваць гэтыя падзеі. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лацна́ць ’лаўчыцца’ (Юрч.), ’дагаджаць, наравіць’ (Бяльк.), смал. лацнятьабмяркоўваць, выбіраць, шукаць самы лепшы спосаб (у якой-небудзь справе)’, лацнацца ’вадзіць дружбу, сябраваць’ (Нас.). Запазычана са ст.-польск. łacnić ’аблягчаць’, lacnić się ’рыхтавацца’, ’прыстасоўвацца^ Сłacny. Да лацно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саймава́ць, саймавацца ’удзельнічаць у саймаванні, раіцца, дамаўляцца’ (ТСБМ, Касп.), саймікава́ць(ца) ’тс’ (ТСБМ), саймікава́цца ’раіцца, дамаўляцца’ (Нар. сл.). Паланізмы. Параўн. польск. sejmować (się), sejmikować się ’засядаць на сеймы, абмяркоўваць’, якія ад sejm ’сейм’ (Брукнер, 484). Параўн. сейм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суда́чыць ’гаварыць, гаманіць’ (Сл. ПЗБ), ’абгаворваць’ (Сержп. Прымхі). Па лінгвагеаграфічных прычынах малаверагодна запазычанне з рус. суда́чить ’гаманіць, абмяркоўваць’; хутчэй ад *судакаць, суадносным з судзіць, гл.; параўн. рус. суда́каць ’тс’ (выводзіцца з суда́к ’дрэнны суддзя’, гл. Праабражэнскі, 2, 413; Фасмер, 3, 795).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аддыхну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.

Аднавіць сілы, перамяніўшы або зусім спыніўшы дзейнасць, работу, занятак і пад.; адпачыць. [Мікалай Патапавіч:] — А потым, калі ўжо аддыхнула галава, прасвятлелі думкі, стаў я патрошкі абмяркоўваць сваё становішча. Кулакоўскі. Людзі сена сушаць, косяць Ды пагоды ў неба просяць; Аддыхнуць пара б, дык дзе там! Хто з сялян гультуе летам? Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талкава́ць ’гутарыць, гаварыць; растлумачваць’ (ТСБМ), ’разважаць, доўга і шматслоўна даводзіць’: толкуе — німа чаго слухаць (Федар. 4, Цых.), толкова́ць ’размаўляць, абмяркоўваць’ (ТС), ст.-бел. толковати ’тлумачыць, гаварыць, казаць’ (КГС), сюды ж талкаві́та, талкаві́ста ’разумна, разважна’ (Мат. Маг., Юрч. Вытв.), талко́вы ’змястоўны, разумны, дзелавы, удалы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Цых.). Да толк, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плант ’надзел, сядзіба, участак’ (ветк., Мат. Гом.), ’план сядзібы’ (Бяльк.), рус. плант ’чарцёж, план чаго-небудзь’, ’агарод’, ’участак селяніна’. Відаць, з польск. plant(a) ’план, праект’, якое ў XVIII ст. (у выніку кантамінацыі) з франц. plan і італ. piania ’план’ (Варш. сл., 4, 222) < лац. plama ’ступня, падэшва’. Фасмер (3, 273) мяркуе, што рус. плант, плинтоватьабмяркоўваць, планаваць’ — гэта народная формы лексемы план.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сумаваць ’раздумваць’ (Арх. Федар.), ’маркоціцца, перажываць’, ’разважаць, меркаваць’ (Тур.), сумува́тысьабмяркоўваць, дамаўляцца, раіцца’ (Клім.), сумувати (суму сумувати) ’размаўляць’ (Зянк.). Рус. зах., паўдн. сумова́ть ’думаць, меркаваць’, су́му сумовать ’думаць, мазгаваць’. З польск. sumovać ’падлічваць’, якое ўжо ў ст.-бел. сумовати ’тс’ (XVI ст.) < ст.-польск. sumovać, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 78. Польскае слова ад suma, гл. сума1, цяжка адмежаваць ад сум і роднасных, параўн. Брукнер, 526; Бязлай, 3, 341; ЕСУМ, 5, 475.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярэкаць1 ’мала знаць, біцца ў цямноце’, *з цяжкасцю пазнаваць, разумець’ (Уласт). Укр. закарп. мереконіти ’здавацца’, ’мроіцца’, рус. мерекать: тамб. ’марыць, задумвацца’, уладз. ’вельмі мала ведаць’, пск., цвяр. ’здавацца, мроіцца’, ’вярзціся, блюзніцца’, мерек ’злы дух, страшыдла’, меречить ’задумваць благое’. Роднасныя — рус. меркнуть, бел. змяркацца, змрок (гл.), літ. merkti ’міргаць’, гоц. maurgins ’ранак’, ст.-в.-ням. morgan ’тс’, ст.-інд. markäh ’зацменне сонца’ (Фасмер, 2, 602 і 605; ЕСУМ, 3, 440).⇉'

Мярэкаць2 ’кеміць, абмяркоўваць’ (Растарг.), рус. сіб. мерековать ’кеміць, разбірацца’, уладз. ’доўга думаць’, ’прыкідваць, меркаваць’. З меркаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)